Абвiнаваўчае заключэнне

 

          Рыгор ПРАКАПОВIЧ (Мiнск)

 

Камунiстычная партыя Беларусi была створана ў Петраградзе напярэдаднi рэвалюцыi i, з'яўляючыся фiлiялам бальшавiцкай партыi, цалкам выконвала стратэгiю i тактыку экстрэмiзму. Да 1956 года КПБ узначальвалi не беларусы па нацыянальнасцi, а функцыянеры, якiх прысылала Масква, больш таго, i само ўтварэнне рэспублiкi адбылося не на яе тэрыторыi, а ў Смаленску.

Для практычнай рэалiзацыi сусветнага панавання бальшавiкi пры ўсталяваннi дыктатуры сваёй партыi i яе правадыра стварылi спецыяльныя арганiзацыi. На першым месцы (пасля самой партыi) па колькасцi здзейсненых злачынстваў стаiць ЧК...КГБ. У гады самых масавых рэпрэсiй ў Беларусi на чале гэтых арганiзацый таксама стаялi не беларусы.

Панаванне кампартыi забяспечвалася за кошт умацавання ў грамадстве таталiтарнай iдэалогii — iдэалогii бальшавiзму. Ператварэнне "iдэалогii рабочых" у таталiтарную iдэалогiю ў Расii i Беларусi пачыналася са знiшчэння iншых iдэалогiй, а пасля i iх носьбiтаў. Непасрэднае адлюстраванне гэты працэс знайшоў ва ўсталяваннi гэтак званай "дыктатуры пралетарыяту".

Ва ўсталяваннi i замацаваннi аднапартыйнай сiстэмы галоўную ролю адыгралi спецслужбы. Ужо ў траўнi 1919 года ЧК Беларусi пастанавiла: "Прапанаваць сакрэтна-аператыўнаму аддзелу ў пяцiдзённы тэрмiн сабраць звесткi i адрасы правых i левых эсэраў i высветлiць месца знаходжання iх камiтэту, аб чым паведамiць прэзiдыуму" (Архiў КГБ РБ).

У траўнi 1921 года лiквiдавана эсэраўская арганiзацыя "Заходнi абласны камiтэт" на тэрыторыi Гомельскай, Мiнскай, Смаленскай губерняў [1].

У 1931 годзе ў рэспублiцы арганiзаваны буйныя палiтычныя працэсы супраць нацдэмаў. 10 красавiка Калегiя АГПУ разгледзела справу "Саюза Вызвалення Беларусi". У глыб Расii саслана 77 чалавек, 9 прысуджана да розныхтэрмiнаў канцлагераў [2]. У траўнi асуджаны члены гэтак званага Беларускага фiлiялу Працоўнай Сялянскай Партыi 959 чалавек, з якiх 6 прысуджаны да растрэлу, а астатнiя да розных тэрмiнаў канцлагераў [3], у лiпенi —Беларускага фiлiялу Прампартыi (30 чалавек).

Выкарыстоўванне бальшавiкамi спецслужбаў Беларусi дзеля дасягнення сваiх палiтычных мэтаў было незаконным. Нi ў першай Канстытуцыi БССР (1919г.), нi ў другой (1927г.) падпарадкаванасць камунiстычнай партыi дзяржаўных структураў юрыдычна акрэслена не была. У Канстытуцыi БССР 1937г. у арт. 101 адзначалася, што камунiстычная партыя кiруе ўсiмi дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi. Аднак, у гэты час кампартыя была ўжо часткай дзяржаўнага апарату СССР.

У сярэдзiне 20-ых гадоў Беларусь становiцца плацдармам для экспарту рэвалюцыi на Захад. Для падтрымкi рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусi, Латвii, Лiтве i Чэхаславакii на нарадзе прадстаўнiкоў БССР i паўпрэдаў гэтых краiн пры НКВД 10 кастрычнiка 1925 года было вырашана аказаць iм фiнансавую падтрымку. СНК БССР на закрытым паседжаннi 5 траўня 1926 года выдзелiў 25 тысяч рублёў на 1926 год, на 1927 год прадугледжвалась выдзяленне ўжо 30 тысячаў рублёў [4]. 3 гэтай сумы для Латвii выдзялася 1 тысяча рублёў у месяц (750 рублёў на прэсу i 250 рублёў на падтрымку кааператыўных i культурна-асветнiцкiх арганiзацый), для Лiтвы — 750 рублёў у месяц, для Прагi —500 рублёў (для падтрымкi студэнцкiх арганiзацыяў i субсiдавання прэссы) [5].

Кiруючая роля КПБ(б) грунтавалася i на атрыманнi, i на выкарыстаннi iнфармацыi спецслужбаў. Гэтая iнфармацыя тычылася ўсiх бакоў жыцця грамадства. У 20-ыя гады пераважалi паведамленнi, даклады i т.д., прысвечаных рэакцыi насельнiцтва на палiтычныя i гаспадарчыя кампанii. У 30-ыя гады iнфармацыя тычылася ўжо больш сацыяльных i эканамiчных праблемаў.

Да пачатку 40-ых гадоў канчаткова вызначыўся таталiтарны характер кампартыi ў СССР. Да гэтага часу яна стала адзiнай палiтычнай арганiзацыяй, яе вядучая кiруючая роля замацавалась юрыдычна: "Найбольш актыўныя i свядомыя грамадзяне з шэрагаў рабочага класу i iншых слаёў працоўных аб'ядноўваюцца ва Усесаюзную камунiстычную партыю (бальшавiкоў), якая зяўляецца перадавым атрадам працоўных у iх барацьбе за ўмацаванне i развiццё сацыялiстычнага ладу i якая ўяўляе сабою кiруючае ядро ўсiх арганiзацый працоўных, як грамадскiх, гэтак i дзяржаўных", — адзначалася ў Канстытуцыi СССР.

У працэсе станаўлення таталiтарнай сiстэмы канкрэтныя палажэннi "рускага марксiзму" змянялiсь, прыстасоўвалiсь да асаблiвасцяў "цякучага моманту". Аднак, асноўныя яго рысы захавалiсь. Да iх адносяцца: выхаваўчы i наступальны характар iдэалогii, уключэнне ў сферу iдэалагiчнага ўздзеяння як на грамадства ў цэлым, гэтак i на асобныя сацыяльныя групы i асобу, максiмальнае выкарыстанне сродкаў масавай iнфармацыi. Нязменнымi заставалiся i структурныя блокi, з якiх складваўся канкрэтна-гiстарычны змест iдэалагiчных пастулатаў – гэта "выхавацелi", "выхоўваемыя", "ворагi", "апекуны пра дабрабыт народны", "правадыр", "вобраз новага чалавека".

Не мяняўся з цягам часу i класавы характар бальшавiцкай iдэалогii, якi дэклараваў магчымасць ажыццяўлення сацыяльных пераўтварэнняў у iнтарэсах толькi адной групы, названай вядучай. Непахiсным застаецца i панаванне грамадскай уласнасцi на сродкi вытворчасцi, адмаўленне iнстытуту прыватнай уласнасцi як асновы дэмакратычнага грамадскага ладу, гаранта дэмакратыi, свабоды асобы.

Блок "выхоўваемых" уключаў розныя сацыяльныя пласты. У яго ўваходзiла нацыянальная, творчая, навуковая i тэхнiчная iнтэлiгенцыя, сяляне-аднаасобнiкi, калгаснiкi, рамеснiкi — практычна ўсе "непралетарскiя" групы насельнiцтва. Працэс узаемадзеяння "выхавацеляў" i "выхоўваемых" меў на тых цi iншых гiстарычных этапах розныя выяўлення — ад сяброўскай лёгкай крытыкi да заклiку да фiзiчнага знiшчэння ў 30-ыя гады.

Ядром бальшавiцкай iдэалогii з'яўляўся "вобраз ворага", ад якога клапатлiвыя "выхавацелi" сцераглi "выхоўваемых". Звычайна ў гэты блок патраплялi палiтычныя супрацiўнiкi бальшавiкоў ("кадэты", "эсэры", "адзавiсты", "лiквiдатары", "меншавiкi", "дэтысты", "укланiсты", "трацкiсты" i iнш.), асобныя сацыяльныя групы (нацыянальная iнтэлiгенцыя, кулакi, бюракраты), палiтычныя недругi правадыроў, у 30-ыя гады гады —шкоднiкi, шпiёны i дыверсанты. Асноўная iдэалагiчная формула бальшавiзма — "адзiн перадавы клас" — адна партыя — адзiн правадыр" — дапускала пэўную гнуткасць у вытлумачэннi iдэалагiчных пастулатаў. Патэнцыйным ворагам мог стаць кожны, хто не належаў да перадавога класа.

Блок "ворагаў" з'яўляўся адкрытым — па меры ўзмацнення iдэалагiчнай барацьбы ў яго ўключалiся ўсе прыхiльнiкi сацыял-дэмакратыi, у тым лiку i замежныя, увесь капiталiстычны лагер, уся буржуазная навука, усе iдэйныя працiўнiкi.

Уключэнне "класавых ворагаў" ў iдэалогiю супярэчыла грамадскiм iдэалам i ўяўленням. Каб гэтыя супярэчнасцi зняць, блок" выхоўваемых" рабiўся адкрытым: па меры неабходнасцi з яго выключалiся тыя цi iншыя сацыяльныя групы, якiя залiчвалiся ў "ворагi".

Iдэалагiзацыя ўсiх сфераў грамадства была мэтай iдэалагiчнай барацьбы. Iдэалагiчныя ўстаноўкi аказвалi ўплыў i на развiццё эканомiкi. Працэс "перавыхавання" разглядаўся, ў першую чаргў, як перавыхаванне працай. Эканамiчная палiтыка дзяржавы заўсёды карэлявала з iдэалогiяй. У перыяд нэпу гэтая карэляцыя апынулася часткова парушанай — адносiны да нэпманаў як да класавых ворагаў адмаўлялi магчымасць працяглага мiрнага суiснавання з астатнiмi працоўнымi. Вырашэнне супярэчнасцяў адбылося згодна iдэалагiчных нормаў —нэпманы, кулакi былi знiшчаны.

Узброены пратэст супраць гвалтоўнага ўсталявання савецкай улады атрымаў назву бандытызму. 17 лiпеня 1921 года на сумесным паседжаннi ЦБ КПБ(б) i РВС Мiнскага раёна было прынята рашэнне: "3 мэтай канчатковай лiквiдацыi бандытызму ў Беларусi прызнаць магчымым суцэльнае высяленне з памежнай 15-кiламетровай паласы хутаранаў i, па меры неабходнасцi, i з астатнiх мясцовасцяў Беларусi ўсiх элементаў, якiя падтрымлiваюць i прымаюць актыўны ўдзел у бандытызме" [6]. Было ўстаноўлена, што бандытамi зяўляюцца сяляне, якiя ў сувязi з рабаўнiчай прадразвёрсткай не жадалi ўсталявання савецкай улады. "Ствараюцца дружыны сярод сялян дзеля ўсеагульнага паўстання, прычым, завербаваныя ў гэтыя дружыны сяляне не прымаюць ўдзелу пакуль што ў бандыцкiх выступах, але гатовыя выступiць у прызначаны для паўстання момант" [7], — адзначаў у дакладзе на бюро Е.Убарэвiч, камандуючы спецыяльнымi часткамi, якiя складалiся з войскаў ВЧК i добра абсталяваных конных вайсковых падраздзяленняў.

У канцы 20-ых гадоў значна павялiчылася колькасць пазбаўленых выбарчых правоў. Пазбаўпенне выбарчых правоў асобных груп насельнiцтва, аднесеных да варожых класаў, было ўсталявана яшчэ ў лiпенi 1918 года. Яно не толькi адхiляла грамадзянiна ад удзелу ў выбарах заканадаўчай улады, але i аўтаматычна цягнула за сабою звальненне з месца дзяржаўнай службы, высяленне з кватэры, гораду, пазбаўленне прадуктовых картак, медычнай дапамогi, пенсii, выключэнне з ВНУ, школаў. Першая савецкая Канстытуцыя (лiпень 1918г.), арт.7, дэкларавала, што "эксплуататарам не можа быць месца нi ў адным з органаў улады", а арт. 65 вызначаў, што "не абiраюць i не могуць быць абранымi:

а) асобы, якiя карыстаюцца наемнай працай з мэтаю атрымання прыбытку;

б) асобы, якiя жывуць на непрацоўны даход, а менавiта: працэнт з капiталу, прыбыткi з прадпрыемстваў, паступленнi з маёмасцi i т.д.;

в) прыватныя гандляры, гандлёвыя i камерцыйныя пасярэднiкi;

г) манахi i духоўныя слўжкi царквы i рэлiгiйных культаў; д) служачыя i агенты былой палiцыi, асобнага корпусу жандараў i ахоўных аддзяленняў, а таксама члены царстваваўшага ў Расii дому..." [8]. Канстытуцыя СССР 1924 года дапоўнiла спiс "лiшэнцаў" тымi, хто выкарыстаўваў наёмную працу цi жыў на непрацоўны даход яшчэ да рэвалюцыi, а таксама членамi сем яў катэгорый пазбаўленых.

Працэс пазбаўлення выбарчых правоў заключаўся ў наступным. Зацверджаныя выканкамамi мясцовыя выбарчыя камiсii, створаныя на прадпрыемствах, у валасцях i пры жылканторах, складалi спiсы лiшэнцаў. Высновай служылi дакументы выканкамаў, дзяржархiваў, ГПУ, фiнорганаў, прыватныя даносы. Складзеныя спiсы развешвалiся перад выбарамi на вiдных месцах цi публiкавалiся ў друку, калi-нiкалi выдавалiся асобнымi выданнямi.

Пазбаўленне выбарчых правоў было зневажальным пакараннем. Згодна цыркуляру ад 25 жнiўня 1927 года, лiшэнцы не мелi права быць членамi прафсаюза i займаць "пасады ў органах улады". Адзначым, што па меры адзяржаўлiвання эканомiкi "органам улады" станавiлася практычна любое месца працы. Лiшэнцаў не абслугоўвалi прадпрыемствы грамадскагэ харчавання. У 30-ыя гады, згодна палажэння аб паспартызацыi, iх не прапiсвалi ў гарадах, высялялi з займаемых кватэр, раскулачвалi [9]. Удзел у выбарах цi проста прысутнасць лiшэнца на выбарчым сходзе цягнула за сабою крымiнальны пераслед. Цягнула за сабою пакаранне i паведамленне аб сабе непраўдзiвых звестак у выбарчую камiсiю.

7 сакавiка 1928 года цыркулярам АГПУ усiм яго органам на месцах было патлумачана, што "усе адмiнiстрацыйна сасланыя, незалежна ад та го, цi забаронена iм пражыванне ў вызначаных мясцовасцях СССР без дамацавання цi з дамацаваннем да вызначанага месца — пазбаўляюцца на увесь час высылкi актыўных i пасiўных выбарчых правоў" (Цэнтральны Архiў МБ РФ).

За кошт лепшага "выяўлення капiталiстычных элементаў у горадзе i на сяле" па ўсiх катэгорыях саветаў БССР у 1928 годзе было пазбаўлена выбарчых правоў: у сельскiх саветах — 1,8% выбаршчыкаў, у местачковых —14,8%, па неакружных гарадскiх саветах — 13,9%, па акружных гарадскiх саветах — 9,1 % (у 1927 годзе гэтыя лiчбы былi нiжэйшымi, адпаведна 1,4%, 12,8%, 8%).[10].  Як адзначалася ў спецзводцы "Аб ходзе падрыхтоўчай працы да перавыбараў сельскiх саветаў", за 5 месяцаў 1929 года "колькасць лiшэнцаў павялiчылась у параўнаннi з мiнулым годам", у г. Гарадку Вiцебскай акругi — на 200 чалавек, у Шацкiм сельсавеце Мiнскай акругi — на 13 i г.д. (Цэнтральны Архiў МБ РФ)..

Пазбаўленне выбарчых правоў стала масавым. Зараз, акрамя выбарчых камiсiй, маглi пазбавiць фабзаўкамы, мясткамы, домакiраўнiцтва, калгасы i нават брыгады. Колькасць скаргаў на неправiльнае пазбаўленне выбарчых правоў настолькi павялiчылась, што ў красавiку 1930 года Прэзiдыум ЦВК быў вымушаны прыняць пастанову, у якой катэгарычна асудзiў практыку павальнага пазбаўлення выбарчых правоў.

Кантроль за высоўваннем у дэпутаты здзейснiлi не толькi партыйныя органы, зараз iх рашэнне было другасным. Спецслужбы ўважлiва вывучалi мiнулае кандыдатаў, iх сваякоў i знаёмых. У кандидаты маглi патрапiць толькi асобы адпаведнага сацыяльнага паходжання, без "заганных" сувязяў. Iншыя кандыдатуры, нават зацверджаныя партыйнымi органамi, адводзiлiся.

У другой палове 30-ых гадоў дэпутацкая недатыкальнасць была пустой фармальнасцю. Гэтак, у снежнi 1938 года НКВД былi арыштаваны 11 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР, у тым лiку Старшыня СНК БССР Кавалёў А. Ф., сакратар Палескага Акружкама АнаньеўАА, старшыня Палескага аблвыканкама Раманенка С. М. i iнш. [11].

Саветы i iх органы на месцах выкарыстоўвалiся як органы палiтычнага прымусу. Значная роля актывiстаў сельскiх сваетаў у здзяйсненнi раскулачвання, закрыцця ў БССР храмаў. Амаль 100% галасавання на выбарах у Саветы ўдалося дабiцца з дапамогай спецслужбаў, пазбаўлення выбарчых правоў — людзi баялiся праявiць нават самую малую нелаяльнасць да савецкай улады.

Дваране, генералы i афiцэры, папы, гандляры —далека не поўны пералiк сацыяльных груп, якiя патрэбна было знiшчыць. Бальшавiкi растрэльвалi людзей не толькi за iх палiтычныя погляды, але i за прыналежнасць да "эксплуататарскiх класаў". Прававая абароненасць для "багатых" адсутнiчала. Па меры ўмацавання таталiтарнай сiстэмы фармалiзацыя прававых норм стала распаўсюджвацца i на "немаёмныя класьГ —сялян, рабочых, рабоча-сялянскую iнтэлiгенцыю, якiя паўсталi перад тварам дзяржавы такiмi ж безабароннымi, як i "багатыя".

Адсутнасць законнасцi палягчала дзейнасць сiстэмы карных органаў, з дапамогай якой дзяржава здзяйсняла тэрор у адносiнах да "варожых" сацыяльных груп. Першапачаткова, карныя функцыi мелi розныя неканстытуцыйныя фармаваннi: прадатрады, камбеды, а таксама мясцовыя камiтэты бальшавiцкай партыi. Своеасаблiвасць ваеннай сiтуацыi прыдала карным дзеянням цэнтралiзаваны характар. Пазней становiшча было выпраўлена: праведзена цэнтралiзацыя рэпрэсiўнага апарату, унiфiкавана сiстэма органаў, якiя ажыццяўлялi карную палiтыку.

ВЧК атрымала права "на арганiзацыю пры сабе асобных узброенных атрадаў", права ў выпадку ўзброеннага выступу цi ваеннага стану "непасрэднай расправы дзеля выкаранення злачынства", права накiроўваць у спецыяльныя контррэвалюцыйныя лагеры [12].

Вынясенне прысудаў па справах, якiя праводзiлiся ВЧК, ажыццяўлялi рэўтрыбуналы, якiя рашалi выклiкаць цi не выклiкаць на свае паседжаннi сведкаў, дапускаць цi не дапускаць абарону цi абвiнавачванне да разгляду справы. Яны не былi "нiчым звязаныя ў вызначэннi пакарання"[13].

ВЧК i яе мясцовыя органы стваралiсь як асобныя неканстытуцыйныя дзяржаўна-партыйныя структуры, з правамi кантролю за выканаўчай дзейнасцю усiх дзяржаўных структур. Не выпадкова ў заданы ЧК на месцах уваходзiў "надзвычай строгi нагляд за правядзеннем у жыццё дэкрэтаў i распараджэнняў як цэнтральнай, так i мясцовай Савецкай улады". (центральны Архiў МБ РФ). Пасля ўсталявання ў Беларусi Савецкай улады на яе тэрыторыi, што з'яўлялася састаўной часткай РСФСР, уступiлi ў сiлу заканадаўчыя акты апошняй. Сiтуацыя не змянiлась i з абвяшчэннем БССР. Губернскiя (пазней i рэспублiканскiя) аддзяленнi ВЧК падпарадкоўвалiсь i нарматыўным дакументам, што выдавалiся ў Маскве.

Карная палiтыка ў Беларусi пачала здзяйсняцца адразу ж пасля ўсталявання на свабоднай ад немцаў тэрыторыi Савецкай улады. Прававым абгрунтаваннем для яе быў знакамiты дэкрэт ад 5 верасня 1918 года, якi ўсталёўваў "чырвоны тэрор".

"Расхлябанасцi i мiндальнiчанню павiнен быць неадкладна пакладзены канец. Усе вядомыя мясцовым Саветам правыя эсэры павiнны быць неадкладна растраляныя. Ад буржуазii i афiцэрства павiнна быць узята значная колькасць закладнiкаў. Пры самых малых спробах супрацьстаяння цi самым малым руху у белагвардзейскiм асяродку павiнен прымацца безумоўны масавы растрэл. Мясцовыя Губвыканкамы павiнны праяўляць у гэтым накiрунку асаблiвую iнiцыятыву" [14], — указвалася ў загадзе ВЧК аб закладнiках, аддадзеным у вераснi 1918 года.

Мiрныя жыхары ў прамым сэнсе сталi закладнiкамi праводзiмай дзяржавай палiтыкi. У пратаколах Калегii ЧК Беларусi i Лiтвы адзначалася:

"Пратакол № 4 ад 11 траўня 1919г. Слухалi: Аб узяццi закладнiкаў. Абмеркаваўшы ўсебакова пытанне аб мяркуемым абёме закладнiкаў, пастанавiлi: арыштаваць у тэрмiновым парадку закладнiкамi найбольш вядомых польскiх грамадзянаў".

“Пратакол № 8 ад 18 траўня. Па прапанове тав. Багуцкага, якiм чынам можна знайсцi вядомых закладнiкаў, калегiя пастанавiла: прапанаваць т.т. Сянюта i Пiхаляк у тэрмiновым парадку сабраць у старых кнiгах былога самакiравання, якiя знаходзяцца дзе-небудзь у архiвах, звесткi аб асобах, якiя займаюць высокае становiшча ў колах контррэвалюцыянераў па сваёй рухомай маёмасцi" (Архiў КГБ РБ). У закладнiках былi i "5-6 рабiнаў". Дакладныя спiсы закладнiкаў накiроўвалiся ў Маскву (Архiў КГБ РБ), у жнiўнi 1919 года яны налiчвалi 67 чалавек.

Людзей арыштоўвалi па ананiмных пiсьмах, за невыкананне "працоўных заданняў". Следчыя справы не заўсёды заводзiлiсь. Сiстэма грамадзянскiх судоў практычна бяздзейнiчала, аўтарытэт iх быў надзвычай нiзкiм.

У пачатку 20-ых гадоў спецслужбы дзейнiчалi пад кантролем партыйных структураў. Аднак, ужо з 1924 года АГПУ пачынае дзейнiчаць адносна самастойна. У яго структуры фармуюцца пазасудовыя органы, якiя здзяйснялi функцыi судовых — так званыя Асобныя На рады. Загадам АГПУ №172 ад 2 красавка 1924 года Асобныя Нарады ГПУ у складзе 3-х чалавек ("троек"), прызначаемых старшынёю АГПУ, атрымлiвалi права прымаць рашэннi аб высылцы грамадзян. Адначасова з Асобнай Нарадай права судовай дзейнасцi атрымала i калегiя АГПУ.

Асобныя Нарады ўтваралiся i ў Паўнамоцных Прадстаўнiцтвах АГПУ у рэспублiках. У iх склад уваходзiлi 2 члены Калегii АГПУ саюзных распублiк пад старшынствам Упаўнаважанага АГПУ. Пры гэтым асобная нарада Аб'яднанага ГПУ магла перагледзець цi замянiць любую пастанову ГПУ саюзных рэспублiк.

5 лютага 1930 года была ўтворана Тройка АГПУ i ў Беларусi. Яе ўзначалiў Паўнамоцны Прадстаўнiк АГПУ па БВА Ф. Рапапорт. Толькi за 5 дзён — з 5 па 10 лютага —Тройкай прысуджаныя да вышэйшай меры пакарання 65 чалавек, да зняволення ў канцлагер — 62. 3 13 лютага па З сакавiка гэтай жа Тройкай разгледжана 722 справы: "раскрыта" 3 контррэвалюцыйныя арганiзацыi, 156 групоўвак, выяўлена 2 масавыя выступленнi, 13 тэрактаў, 6 актаў шкоднiцтва, 2 банды i 540 контррэвалюцыйных адзiночак. Як выцякае са "Спецзводак аб працы Троек ПП АГПУ па лiквiдацыi контррэвалюцыйных арганiзацый, груповак i адабраных адзiночкаў у сувязi з праводзiмай кампанiяй па кулацтву", падэкадна падаваемых у цэнтр, на 30 траўня 1930 года ў Беларусi па 1 катэгорыi было арыштавана 6437 чалавек, з iх асуджана Тройкай 6249; да вышэйшай меры пакарання — 912 чалавек (14,6%), у канцлагеры —1723 чалавек (тэрмiнам на 10 гадоў — 256, на 5 гадоў — 1020 i на 3 гады — 447 чалавек), саслана 2237 чалавек.

Пашырэнне правоў АГПУ у працэсе "лiквiдацыi кулака як класа", мела трагiчныя вынiкi. Мноства сялянскiх сем'яў страцiлi кармiльцаў: галовы сем'яў растраляныя цi выпраўленыя рашэннем Троек у лагеры. Пакiнутыя без сродкаў iснавання жанчыны, дзецi, старыя вымушаныя былi жабраваць, красцi. Гэтак, толькi па Жлобiнскiм раёне "адмiнiстрацыйна-службоваму пераследу" ў лiпенi 1933 года падверглася 216 гаспадарак з 885 ядакамi". "Гэтыя сем i ў сваёй большасцi знаходзяцца ў раёне i жывуць за коштжабрацтва па хатах", — паведамлялi ў ЦК КПБ(б) i СНК БССР раённыя лiдэры [15].

Масавая калектывiзацыя афiцыйна скончылася ў 1934 годзе. Да гэтага часу ПП АГПУ па БССР правяло шэраг буйных палiтычных працэсаў: "Беларуская фiлiя Працоўнай Сялянскай Партыi", "Беларуская фiлiя Прампартыi", "Беларуская фiлiя меншавiкоў", "Беларуская Народная Грамада", "Саюз Вызвалення Беларусi", "Беларускi Нацыянальны Цэнтр", "Сапраўды Праваслаўная царква" i iнш., выкрыла шкоднiцтва на запалкавых фабрыках Гомеля, у сiстэме жывёлагадоўлi i ветэрынарыi БССР, у Дзяржплане, у Трактарацэнтры. Шырока стала ўжывацца смяротнае пакаранне. Так, па сфабрыкаванай справе аб дзейнасцi "контррэвалюцыйнай" кулацкай арганiзацыi "Партыя вызвалення сялян" у Пухавiцкiм, Мiнскiм раёнах i Мiнску было арыштавана 110 чалавек. 2 красавiка 1933 года рашэннем Тройкi 101 з iх прысуджаны да вышэйшай меры пакарання [16]. У 1956 годзе ўсе 110 рэабiлiтаваны.

Узмацнiлася дзейнасць Троек НКВД, якiя практычна замянiлi судовыя органы. Гэтак, за студзень-красавiк 1936 года Тройкай НКВД БССР асуджана 2265 чалавек, Вярхоўным Судом БССР за гэты ж перыяд 212 (Архiў КГБ РБ). Усяго за 1936 год Тройка НКВД БССР асудзiла 8074 чалавекi — на 4297 чалавек больш, чым у 1935 годзе. Вярхоўны Суд БССР разгледзеў 136 дел, асудзiўшы 349 чалавек.

У БССР у перыяд са жнiўня 1937 па верасень 1938 года на аснове загадаў НКВД СССР праведзена аперацыя па выяўленню польскай, нямецкай i латвiйскай агентураў. Асобнай Тройкай НКВД БССР разгледжана 6770 спраў, асуджана па 1-ай катэгорыi 4650 чалавек [17].  Спецслужбы раскрылi i абясшкодзiлi "Абяднанае антысавецкае падполле ў БССР". Арыштавана i асуджана 2570 чалавек, з якiх 40 — займалi пасады наркамаў i iх намеснiкаў, 24 былi сакратарамi акружных, гарадскiх i раённых камiтэтаў КПБ(б), 25 — акадэмiкамi i навуковымi супрацоўнiкамi, 41 — выкладчыкамi ВНУ, 20 —пiсьменнiкамi i лiтаратурнымi супрацоўнiкамi [18].

Матэрыялы следчых спраў на былых супрацоўнiкаў НКВД i сёння з'яўляюцца недаступнымi для аналiзу. Малюнак страшэннага беззакония прыадкрываецца з iх паказанняў, уключаных у розныя даведкi, якiя былi далучаны да спраў па рэабiлiтацыi, праведзенай у 1957-59г.г., кiраўнiк III аддзялення УНКВД па Гомельскай вобласцi Равiнскi Р. сцвярджаў, што для правядзення масавых арыштаў па рашэнню ЦК ВКП(б) былi ўсталяваны "лiмiты" — колькi чалавек патрэбна арыштаваць. Для Гомелю "лiмiт" быў усталяваны спачатку ў 500, затым у 1000, а потым у 2000 чалавек. Сакалоў (намеснiк наркама УД БССР) на аператыўнай нарадзе такiм чынам iнстуктаваў супрацоўнiкаў НКВД: "Вы павiнны раўняцца на стаханаўцаў на вытворчасцi i не толькi выконваць нормы па выкрыццю аднаго чалавека ў суткi, але даваць больш, каб не дарэмна атрымлiваць дзяржаўныя грошы" [19]. У Мiнску нормы "выкрыцця" былi ад 1 да 3-х арыштаваных у суткi, у Гомелi — ад 1 да 2-х [20].

"Прызнацельных" паказанняў следчыя дабiвалiся шляхам фiзiчнага ўздзеяння. "Берман i былы начальнiк следчага аддзела Волчык сталi на афiцыйных нарадах супрацоўнiкаў iснуючага тут следчага аддзелу даваць устаноўкi зусiм адкрыта, што калi вораг не здаецца, трэба на ягоўздзейнiчацьфiзiчна i зламаць яго... I я ў лiку iншых стаў гэта рабiць. Я стаў прымяняць пры дапросах да арыштаваных самыя розныя сродкi здзекаў над арыштаванымi... Я бiў i прымяняў розныя здзекi: бiў iх рукамi, садзiў на стул, затым адымаў з-пад iх стул i яны падалi на падлогу, згiбаў iх удвая i ставiў зверху стул, садзiўся на яго i сядзеў да таго часу, пакуль гэтыя асобы не пачыналi даваць паказаннi; пляваў у твар i iнш. Праўда, частка арыштаваных, — палавiну я не бiў, таму што яны значка легка пачыналi даваць паказаннi i без гэтага" (Архiў КГБ РБ), — пiсаў у заяве з просьбай аб памiлаваннi ў пiстападзе 1938 года арыштаваны следчы Быхоўскi.

У Гомелi дзеля выкрыцця "контррэвалюцыянераў i шпiёнаў" ў студзенi ў скляпеннях НКВД было абсталявана 3 камеры —"парылкГ. У вузкiя памяшканнi (два ложкi не ўлазiлi) камер-адзiночак, дзе столь з аднаго боку была 2 м, з другога 1,5 м, без вакон i вентыляцыi, з цэментаванай падлогай, заганялi да 20 i больш чалавек. Столькi, колькi маглi ўцiснуць. Камеры ацяплялiся печчу, у iх круглыя суткi гарэў свет. Тут людзей трымалi суткамi — яны стаялi да тага часу, пакуль не давалi "прызнавальных" паказанняў.

Ад гарачынi ў людзей апухалi ногi, на целе з'явiлiся пухiры. Каля дзвярэй, дзе было больш паветра, ставiлi камерных агентаў-крымiнальнiкаў, прысуджаных да растрэлу, якiя таксама збiвалi вязняў. Калi нехта трацiў прытомнасць, яго вывалакiвалi, адлiвалi вадою са шлангу i зноў запiхвалi ў камеру. Больш за 20 дзён "парылку" не вытрымлiваў нiхто. Да асаблiва нескароных прымянялi яшчэ адну меру ўздзеяння — "ляднiк". Арыштаванага змяшчалi ў карцэр з цэментаванай падлогай, дзе зiмою i летам была (, вельмi нiзкая тэмпература. Праз "парылкi" прайшло 500-800 чалавек з агульнай масы разгледжаных спраў на 800-900 чалавек (Архiў У КБ РБ па Гомельскай вобласцi).

У Мiнскай турме-"амерыканцы" быў арганiзаваны, асобны рэжымны корпус, куды дастаўлялiся ўжо прысуджаныя да смерцi, але, па меркаванню следчых, не даўшыя цалкам праўдзiвых паказанняў. Асуджаныя дапрашывалiся ў якасцi сведкаў, да iх прымянялiся асаблiва вычварэнскiя здзекi. Калi дапрошваемы даваў "паказаннi", стан яго палягчалi, давалi яму цыгарэты. У "асобным . корпусе" было пакiнута 270 чалавек, 88 з iх "далi паказаннi" на 3489 грамадзян (Архiў КГБ РБ).

Першапачаткова, згодна з "Кiруючымi пачаткамi па  крымiнальнаму праву РСФСР", якое прымянялась i ў Беларусi, высылка за межы БССР павiнна была распаўсюджвацца толькi на замежнiкаў. Затым сталi высяляць "класава чужыя элементы". Высяленне за межы, Беларусi ў пачатку 20-ых гадоў атрымала такое распаўсюджанне, што 24 лiстапада 1921 года ЦБК БССР прыняў спецыяльнае рашэнне па гэтаму пытанню. У пастанове гаварылася:

         "1. Забаранiць карным органам прымушаць да высялення за межы Беларусi.

2. Палiткамiсii выносiць пастановы аб высяленнi не могуць.

3. Права вынясення прысудаў аб высяленнi за межы Беларусi прадастаўляецца выключна ЧК Беларусi, але прысуд уступав ў сiлу толькi пасля санкцыi яго Прэзiдыумам ЦВК" [21].

У Беларусi таксама разгарнуўся пошук "контррэвалюцыянераў" сярод iнтэлiгенцыi. 10 лiстапада 1922 года ў Дзяржiнфармзводцы ГПУ паведамлялася ў Маскву: "Дзейнасць контррэвалюцыйных групаў канцэнтруецца каля Iнстытуту Беларускай культуры, дзе маюцца прадстаўнiкi беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi, якая працуе над адраджэннем беларускай культуры. Сярод iх галоўную ролю адыгрываюць дзеячы беларускiх нацыянальных сацыялiстычных партый, праца якiх канцэнтруецца на моладзi i зводзiцца да выхавання нацыянальнай самасвядомасцi i прапаганды дзяржаўнай незалежнасцi Беларусi ў яе этнаграфiчных межах i палiтычнай самастойнасцi. У гэтай прапагандзе старанна праводзiцца думка, што савецкая ўлада ў Беларусi зяўляецца русiфiкатарскай, якая сцiскае развiццё беларускай культуры. Апорнымi пунктамi з'яўляюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы, педтэхнiкумы, беларускiя курсы i школы, дзе члены Iнбелькульта займаюць кафедры i стаяць выкладчыкамi. Асаблiва яры прапагандыст намячаецца да высылкi" (Цэнтральны Архiў Мб РФ). Гаворка iшла пра Я. Лёсiка.

Ужо ў канцы 1929 года знялi з пасады i выключылi з партыi А. В. Балiцкага — наркама асветы, С. Некрашэвiча вызвалiлi ад абавязкаў вiцэ-прэзiдэнта БАН, а В. Ластоўскага — пастаяннага сакратара БАН. У вераснi выключаны з БАН акадэмiк М. М. Дурнаво, а ў пачатку 1930 — акадэмiк М. I. Яворскi (Украiна), якога аб'явiлi авантурыстам i немарксiсцкiм гiсторыкам i арыштавалi ў сувязi з працэсам "Саюз Вызвалення Украiны".

У1930 годзе па iнсперыраваных АГПУ справах "Саюз Вызвалення Беларусi" ("СВБ") i "Беларускi фiлiял Працоўнай Сялянскай Партыi” (ПСП) былi асуджаны вялiкiя групы беларускай iнтэлiгенцыi: па пёршай справе 86 чалавек, па другой — 59. Праз год па справе "СВБ" без суда 4 чалавекi былi прысуджаны да пазбаўлення волi тэрмiнам на 10 гадоў, астатнiя — да 5 гадоў высылкi цi канцлагероў, па справе "ПСП" — 6 чалавек да растрэлу (чатыром замянiлi на 10-гадовы тэрмiн высылкi ў канцлагера), 13 чалавек —да такога ж пакарання, астатнiя — да розных тэрмiнаў адбыцця лагероў цi высылцы.

3 БАН у лiку асуджаных па гэтых справах апынулiся 30 вучоных, што складала амаль 1/3 усяго складу акадэмii, таму што агульная колькасць супрацоўнiкаў пры стварэннi акадэмii была каля 100. Тады ж была прынята пастанова СНК БССР: "У сувязi з усталяваннем шкоднай дзейнасцi групы акадэмiкаў Беларускай Акадэмii Навук, дзейнасць якiх была накiравана супраць дыктатуры пралетарыята i на зрыў паспяховага сацыялiстычнага будаўнiцтва, Савет Народных Камiсараў БССР пастанаўляе выключыць са складу Беларускай Акадэмii Навук акадэмiкаў В. Ю. Ластоўскага, В. I. Пiчэту, Я. Ю. Лёсiка, С. М. Некрашэвiча, Г.Гарэцкага, А. Д. Дубаха, пазбавiўшы iх звания акадэмiкаў, як ворагаў пралетарскай дыктатуры. Старшыня Савета Народных Камiсараў БССР М. Галадзед". Гэтая пастанова была прынята задоўга да рашэння пазасудовага органа АГПУ i таму тым больш з'яўлялася незаконнай.

Прэзыдэнт БАН гiсторык В. М. Iгнатоўскi быў абвiнавачаны ў тым, што "вёў барацьбу супраць нацыянальнай палiтыкi партыi..., служыў шырмай для прыкрыцця нацыянал-дэмакратычных элементаў i ператварэння Беларускай Акадэмii Навук у плацдарм для контррэвалюцыйнай дзейнасцi нацдэмаўскай арганiзацыi...", затым быў выключаны з партыi. Не вытрымаўшы такiх ганенняў i не бачачы выйсця са склаўшагася становiшча, В. М. Iгнатоўскi 4 лютага 1931 года скончыў жыццё самагубствам.

Ужо ў 1933 годзе была сфальсiфiкавана справа неiснуючай "контррэвалюцыйнай паўстанцкай i шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi з назвай "Беларускi Нацыянальны Цэнтр". Пакарана было 97 чалавек (галоўным чынам гэта —людзi, якiя ўнеслi значны уклад у справу беларускага нацыянальнага абнаўлення ў Заходняй Беларусi —тагачасная Польшчы), сярод iх 26 чалавек прысуджаны да растрэлу (16 з заменай на 10 гадоў лагероў). 16 супрацоўнiкаў БАН было арыштавана ды саслана.

Найбольш магутны ўдар па навуковых кадрах БАН быў нанесены ў 1937-38 гадах. Тады былi арыштаваны многiя буйныя вучоныя, у тым лiку 13 акадэмiкаў i 6 членаў-карэспандэнтаў i сярод iх пiсьменнiк i грамадскi дзеяч —першы старшыня Часовага рэвалюцыйнага ураду Савецкай Беларусi ў 1919 годзе Зм. Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны), прэзiдэнты БАН П. А. Горын (Каляда) i I. 3. Сурта, лiдэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi, кiраўнiк Беларускай Парламенцкай фракцыi Сойма Польшчы, аўтар першай "Беларускай граматыкi для школ" Б. А. Тарашкевiч.

БАН да гэтага часу ў адносiнах да навуковых кадраў апынулася настолькi аголенай, што вымушана была зачынiць Iнстытуты фiласофii i савецкага будаўнiцтва, фiзiка-тэхнiчны, а Iнстытут эканомiкi перавесцi ў веданне Дзяржплану БССР.

У 1930 годзе ў БАН было арыштавана 33 супрацоўнiкi, ў 1933 — 16, 1936 — 15, 1937 — 45, 1938 — 27. Усяго каля 140 чалавек, сярод iх людзi розных нацыянальнасцяў, але галоўным чынам беларусы (96 чалавек). Патрэбна ўлiчыць, што ў 1937 годзе агульная колькасць супрацоўнiкаў БАН складала 580 чалавек.

Устаноўлена па афiцыйных матэрыялах, атрыманых з КГБ БССР, што 42 чалавекi з лiку арыштаваных былi растраляныя ў канцы 30-ых гадоў у Мiнску (М. Токараў, 1992г.). Сярод iх амаль усе акадэмiкi i члены-карэспандэнты БАН,' прычым да сённяшняга дня яны цалкам рэабiлiтаваны. Тое самае можна сказаць i аб большасцi астатнiх рэпрасаваных вучоных БАН.

Дзеля разгляду спраў, што расследавалi органы НКВД, рашэннем бюро ЦК КП(б) ад 22 верасня 1934 года у складзе Вярхоўнага суда БССР была ўтворана спецкалегiя ў складзе 4-х чалавек. Яна замянiла iснаваўшую да гэтага Палiткамiсiю па справах з вышэйшай мерай пакарання.

Узмацнiлась дзейнасць Троек НКВД, якiя практычна замянiлi судовыя органы. Гэтак, на працягу студзеня-красавiка 1936 года Тройкай НКВД БССР асуджана 2265 чалавек, Вярхоўным Судом БССР за гэты ж час — 212. Усяго за 1936 год Тройка НКВД БССР асудзiла 8074 чалавекi — на 4297 чалавек больш, чым у 1935 годзе. Вярхоўны Суд БССР разгледзеў 136 спраў, асудзiў 349 чалавек.

У БССР у перыяд са жнiўня 1937 па верасень 1938 гадоў на падставе загадаў НКВД СССР праведзена аперацыя па выяўленню польскай, нямецкай i латвiйскай агентур. Асобнай Тройкай НКВД БССР разгледжана 6770 спраў, асуджана па 1-ай катэгорыi 4650 чалавек. Спецслужбы раскрылi i абясшкодзiлi "аб'яднанае антысавецкае падполле ў БССР". Арыштавана i асуджана 2570 чалавек, з якiх 40 займалi пасады наркамаў i iх намеснiкаў, 24 былi сакратарамi акружных, гарадскiх i раённых камiтэтаў КП(б)Б, 25 — акадэмiкамi i навуковымi супрацоўнiкамi, 41 — выкладчыкамi ВНУ, 20 — пiсьменнiкамi i лiтаратурнымi супрацоўнiкамi.

Матэрыялы следчых спраў на былых супрацоўнiкаў НКВД i сёння з'яўляюцца недаступнымi дзеля аналiзу. Малюнак страшэннага беззакония трошкi раскрываецца паводле iх паказанняў, укпючаных у розныя даведкi, якiя былi далучаныя да спраў па рэабiлiтацыi, праведзенай у 1957-59 гадах. Начальнiк III аддзялення УНКВД па Гомельскай вобласцi Г. Равiнскi сцвярджаў, што для правядзення масавыхарыштаў па рашэнню ЦК ВКП(б) былi ўстаноўленыя "лiмiты" — колькi чалавек патрэбна арыштаваць. Для Гомеля "лiмiт" складаў спачатку 500, затым 1000, а потым 2000 чалавек. Сакалоў (намеснiк наркама УС БССР) на аператыўнай нарадзе так iнстуктаваў супрацоўнiкаў НКВД: "Вы павiнны раўняцца на стаханаўцаў на вытворчасцi i не толькi выконваць нормы па выяўленню аднаго чалавека ў суткi, але даваць больш, каб не дарэмна атрымлiваць дзяржаўныя грошы". У Мiнску нормы "выяўлення" былi ад 1 да 3-х арыштаваных у суткi, у Гомелi — ад 1 да 2-х.

Прававым грунтам дзеля адмiнiстрацыйнай высылкi сталi пастановы Прэзiдыума УЦВК ад 10 жнiўня i 16 кастрычнiка, якiя вызначылi склад высяляемых: дзеячы контррэвалюцыйных арганiэацый, антысавецкiх партый.

3 другой паловы 20-х гадоў пачынаецца прымусовае высяленне сем'яў "па класавай прыкмеце". У 1925-26 гадах была праведзена кампанiя па высяленню былых памешчыкаў, усяго выселiлi 229 чалавек, з iх за межы Беларусi 141 чалавек [22].

Дзеля абмежавання мiграцыi насельнiцтва, якая павялiчылася ў сувязi з калектывiзацыяй, уводзiлася пашпартная сiстэма i прапiска грамадзян па строга вызначанаму i адзiнаму адрасу. У БССР пашпартызацыя праводзiлась з 1 красавiка па 1 кастрычнiка 1934 года.

У час пашпартызацыi насельнiцтва рэжымных зон, дзе пашпарты выдавалiся ў першую чаргу, было руплiва "прафiльтравана". "Пашпартызацыя выявiла, што Дзяржынскi раён быў у значнай ступенi напоўнены збеглымi кулакамi i крымiнальна-злачынным элементам" [23], — паведамляў у ЦК КП(б)Б начальнiк Дзяржынскага упраўлення мiлiцыi НКВД БССР. Рэжымныя зоны былi старанна ачышчаныя. Гэтак, у Дзяржынскiм раёне з 454 чалавек, не атрымаўшых пашпатру, 335 — "выбыла добраахвотна", 114 — "выдалена прымусова" [24].

Парушэнне пашпартнага рэжыму разглядалася як крымiнальнае злачынства. У 1936 годзе ў БССР такiх "злачынцаў" асуджана 653. (Архiў КГБ РБ).

3 Беларусi было выселена 15742 сям'i "кулакоў" на Поўнач, Урал, Далёкi Усход, Якуцiю (Архiў КГБ РБ). 3 1 па 14 лiпеня 1931 года выпраўлялiся эшалоны э перасяленцамi па эталону штодзённа. Аднак на гэтым работа не заканчвалася. Па 61 раёне рэспублiкi да высялення была прысуджана яшчэ 5671 сям'я — больш 22,5 тысяч чалавек, у тым лiку з Мiнску 730 сямей, Фанiпаля — 68, Барысава — 387, Талочына — 278, Воршы — 365, Лепелю 213, Полацку — 256, Дрысы —151, Пухавiчаў — 298, Вiцебску – 572,  Слуцку — 382, Старых Дарог —116, Бабруйску — 250, Жлобiну —158, Быхава — 246, Магiлёва — 258, Крычава — 403, Жыткавiчаў — 35, Калiнкавiч —198, Рэчыцы — 253, Гомелю — 231 (Цэнтральны Архiў МБ РФ).

У першым квартале 1941 года толькi ў Архангельскай вобласцi ў аддзеле працоўных i спецыяльных пасяленняў УНКВД налiчвалася 2283 беларускiя "кулацкiя" сям’i [25]. 

27 лiпеня 1935 года з Масквы на iмя Наркама унутраных спраў БССР паступiла дырэктыва:

"Вам патрэбна правесцi наступныя мерапрыемствы па ачыстцы акругоў i раёнаў БССР:

 1. Арыштаваць актыўны кулацка-варожы элемент... справы, па якiх матэрыялаў будзе недастаткова дзеля накiравання ў судовыя органы — ставiць на Тройку НКВД БССР. Па справах гэтых абвiнавачаных выносiць рашэнне аб высяленнi iх у спецпасёлак разам з сям'ею, уключаючы iх у агульны кантынгент высяляемых.

 2. Выселiць з пагранпаласы БССР дзве тысячы сем'яў антысавецкага неблаганадзейнага элементу...

 3. Высяляемыя накiроўваюцца: 600 сем'яў у Паўночны Казахстан i 1400 сямей на Поўнач (Архiў КГБ РБ)”.

4-5 лiпеня 1935 года ЦК КП(б)Б санкцыянавала высяленне з памежных акругоў i раёнаў БССР, прыняўшы пастанову "Аб умацаваннi аховы межаў i ачыстцы памежных раёнаў ад антысавецкiх элементаў" i "Аб праверцы асабiстага складу памежных акругоў i раёнаў". (Цэнтральны Архiў МБ РФ). Праца па высяленню зараз праводзiлася пад кiраўнiцтвам партыйных органаў.

7 лiпеня кiраўнiк НКВД БССР дакладваў сакратарам ЦК КПБ(б): "Паведамляю, што сёння скончана адпраўка высяляемага з пагранiчнай паласы антысавецкага неблаганадзейнага элемента. Выпраўлена 10 эшалонаў, з iх 7 на Гiоўнач i 3 у Казахстан. Усяго выселена 1979 сямей у складзе 9877 чалавек, з iх: мужчынаў — 2799, жанчын —2828, дзяцей — 4450. Разам з iмi выпраўлена 777 галоў жывёлы, з iх 250 коней i 527 кароў" (Архiў КГБ РБ).

На гэтым, аднак, аперацыя па ачыстцы памежнай паласы скончана не была. 14 верасня 1935 года СНК БССР i ЦК КПБ(б) прынялi дзве сакрэтныя пастановы: "Аб вярбоўцы 2000 калгаснiкаў у памежныя раёны" i "Аб перасяленнi жыхароў з 500-мятровай паласы" (Архiў КГБ РБ). 3 81 раёна БССР у 30 памежных раёнаў накiроўвалiся на добраахвотных пачатках 2000 сямей калгаснiкаў-ударнiкаў. 3 памежных раёнаў прымусова высялялась 887 гаспадарак. Аднак хутка перасяленцы ўпэўнiлiся, што абяцаныя пры перасяленнi матэрыяльныя даброты (упарадкаваныя дамы, жывёлу i насенне) у новых калгасах iм нiхто даваць не збiраецца.

Высяленне з памежных раёнаў працягвалася i ў 1937 годзе. Праводзiлася яно яшчэ больш жорстка. На 20 кастрычнiка 1937 года па рашэнню Тройкi НКВД БССР у памежных раёнах растраляна 1210 чалавек i 2066 заключана на розныя тэрмiны ў канцлагеры. Iх сем'i выселены [26].

Маштабы прымусовага перасялення значна ўзраслi ў 1939-1941 гадах. Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Заходняй Беларусi перасялялiсь так званыя асаднiкi (у асноўным былыя ваеннаслужачыя польскага войска, атрымаўшыя зямлю ў асабiстае карыстанне) i бежанцы з Польшчы.

У 1921 годзе аддзелы ваеннай цэнзуры ў Беларусi цалкам кантралявалi не толькi выданне друкаванай прадукцыi, але i ўвоз яе з-за мяжы, мiжнародную паштова-тэлеграфную карэспандэнцыю, а таксама ўнутраную, адрасаваную да запатрабавання. Звычайная перапiска кантралявалась выбарачна — ад 30 да 40%.

У другой палове 20-х гадоў асаблiва жорсткай стала цэнзура лiтаратурных твораў. У 1926-1928 гадах забароненыя шматлiкiя вершы вядомых беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў: К. Крапiвы "Канцэрт", "Бараны" — як злая алегарычная сатыра на X з езд i на палiтыку партыi ў вобласцi друку, Я. Коласа — "Ваяцкi марш", Я. Купалы —"Чужым", "Над Нёманам" — за шавiнiзм i антысавецкi змест i iнш. [27]. Значнай перапрацоўцы па распараджэнню калегii Галоўлiта падверглiся нават творы, напiсаныя да рэвалюцыi, у якiх згадвалiся словы "Бог", "крыж", "нябёсы". Слова "Бог" i яго вытворныя прапаноўвалась пiсаць "малой лiтарай" [28].

Строгаму iдэалагiчнаму аналiзу падвяргаўся змест кiнапрадукцыi. Дзеля "ўрэгулявання кiнасправы БССР" пастановай СНК пры наркамаце асветы 17 снежня 1924 года было ўтворана Кiраўнiцтва па справах кiно (Белдзяржкiно), якому прадастаўлялась манапольнае права на пракат кiнафiльмаў на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi [29]. Белдзяржкiно давала дазвол (сумесна з выканкамамi мясцовых саветаў) "на адкрыццё новых кiнатэатраў i кiнапрадпрыемстваў, на кiназдымкi падзей унутранагажыцця Беларускай рэспублiкi" (сумесна з мясцовымi органамi НКВД). Парушэнне манапольнага права Белдзяржкiно цягнула за сабою прыцягванне да крымiнальнай адказнасцi.

Дзеля аховы "дзяржаўных ваенна-эканамiчных сакрэтаў" пры СНК СССР i саюэных рэспублiк былi створаны Аддзелы ваеннай цэнзуры (АВЦ). 13 красавiка 1935 года закрытым паседжаннем СНК БССР №523с забаронена выдаваць газэты без вiзы АВЦ [30].

У другой палове 30-х гадоў праведзена значная "чыстка" кадраў выдавецтваў. "За сувязь з высланым мужам", "за палiтычную няграматнасць", "як непатрэбны", "без матыву (нацдэм, выключаны з партыi)" i г.д. у 1935 годзе звольнены з працы 46 супрацоўнiкаў Белдзяржвыдата i столькi ж за 6 месяцаў 1936 года [31].

Актывiзавалася выняццё з бiблiятэк "варожай" лiтаратуры. 29 красавiка 1937 года Галоўлiт БССР загадаў правесцi выняццё ўсiх твораў 20-цi найбуйнейшых пiсьменнiкаў i паэтаў Беларусi. У "чорны" спiс патрапiлi С. Баранавых, М. Багун, А. Вольскi, С. Дарожны, А. Дудар, Ц. Гартны, С. Знаёмы, А. Звонак, М. Зарыцкi, В. Каваль, Т. Кляшторны, В. Маракоў, Б. Мiкулiч, 3. Пiвавараў, В. Сташэўскi, Я. Скрыган, В. Хадыка, М. Чарот [32].

Маштабы выняцця i знiшчэння кнiг узрасталi. Калi ў 1935 годзе Галоўлiт РСФСР i Галоўлiтбел выдалi 3 спiсы, то ў 1936 годзе — 6, а за першую палову 1937 года — 7 [33].

На 1 студзеня 1937 года праверана 280 бiблiятэк, вынята 2175 кнiг, з iх па спiсах Галоўлiта БССР, як нацдэмаўскiя —1693 кнiгi [34]. Да 1 красавiка таго ж года праверылi 716 бiблiятэк; вынята 7507 кнiг [35].

Да канца 30-х гадоў вынiшчалась iнфармацыя, якая ўтрымлiвала нават згадкi на iншадумства. "Носьбiты" iншадумства звальнялiсь з працы, ссылалiсь у лагеры, а да канца 30-х гадоў увогуле вынiшчалiсь. Гэтак, у жнiўнi 1933 года паэт Дарожны (С. М. Серада) за верш аб чыстцы КП(б)Б ("паклёп на палiтыку партыi на сяле") быў зняты з пасады стыльрэдактара [36], а ў 1937 годзе пастановай спецкалегii Вярхоўнага Суда  БССР прысуджаны да 8 гадоў лагероў.

Без дазволу партыйных органаў нi адно грамадскае аб'яднанне пачаць сваю дзейнасць не магло.

У БССР барацьба з "ворагамi" ў грамадскiх  арганiзацыях пачалася ў 1930 годзе. Шматлiкiя краязнаўчыя арганiзацыi, аб'яднаныя Центральным Бюро пры Акадэмii Навук, былi абвiнавачаны ў прапагандзе i выхаваннi нацыяналiзму. Часопiс "Наш край" пераназваны ў  "Савецкую краiну". Кiраўнiкi краязнаўчага руху ў рэспублiцы  М. Азбукiн, М. Каспяровiч арыштаваны.

У 1932-37 гадах адбываецца масавае закрыццё добраахвотных грамадстваў. Здзяйсняецца яно, галоўным чынам, шляхам злiцця арганiзацый, ужо меўшых сваю палiтычную ролю, цi "непатрэбных" дзеля сацыялiстычнага будаўнiцтва. Гэтак, у 1932 годзе былi абяднаны "Саюз ваяўнiчых бязбожнiкаў", грамадства "Барацьбы з алкагалiзмам" i "Далой непiсьменнасць" у грамадства "За здаровы быт", аб дзейнасцi якога пасля 1934 года практычна нiчога не вядома. У1934-1936 гадах зачыненыя Усесаюзнае грамадства Сяброў радыё, Пралетарскага турызму, Аўтадор, Эсперантыстаў, у 1937 годзе зачынена Усесаюзная асацыяцыя работнiкаў навукi i тэхнiкi для садзейнiчання сацыялiстычнаму будаўнiцтву. Да канца 30-х гадоў у Беларусi больш цi менш дзейнымi заставалiся грамадствы "Чырвонага крыжа", Асавiяхiма i асобныя фiзкультурныя грамадствы.

Творчыя арганiзацыi i саюзы знаходзiлiся пад падвойным кантролем. 3 боку дзяржавы — пад пiльным наглядам спецслужбаў (такзваныя аператыўныя 'лiтэрныя справы"), з боку партыi — пад кантролем таго цi iншага аддзелу ЦК КП(б)Б, так як менавiта тут вырашалiся ўсе жыццёва важныя для пiсьменнiка пытаннi.

Таталiтарная сiстэма несумяшчальная з творчай асобай: яна iмкнецца знiшчыць асобу маральна, а калi гэта па тых цi iншых прычынах не выходзiць, то i фiзiчна. Спецслужбы регулярна "атрымлiвалi iнфармацыю аб "контррэвалюцыйных выказваннях" беларускiх пiсьменнiкаў — у сяброўскай размове, у кампанiях сярод знаёмых. I хоць  публiчных выказванняў, якiя б асуджалi сiстэму, не было, пiсьменнiкi лiчылiся неблаганадзейнымi. Палiтыка пранiка ў адносiнахтворчай iнтэлiгенцыi здзяйснялася паралельна з палiтыкай бiэуна. У 30-ыя гады спецслужбамi на ўсiх беларускiх пiсьменнiкаў быў сабраны "кампрамат". Нi адзiн палiтычны працэс не абыходзiўся без арышту i асуджэння пiсьменнiкаў. Iх "уключалi" ва ўсе буйныя "контррэвалюцыйныя арганiзацыi". У 1930 годзе ў "Саюз Вызвалення Беларусi" ўвайшло 8 пiсьменнiкаў, у тым лiку М. Гарэцкi, У. Жылка, У. Дубоўка, Ан. Адамовiч, I Плашчынскi. У 1933 годзе як працяг справы "СВБ" была прыдумана "Беларуская Народная Грамада", у якую ўключылi 14 пiсьменнiкаў, у тым лiку К. Вашчыну, У. Сядуру, Ю. Таўбiна, С. Астрэйку. У 1936 годзе арыштаваны В. Маракоў, А. Звонак, В. Хадыка, В. Сташэўскi, С. Баранавых, В. Каваль, Т. Кляшторны, М. Багун, У. Шашалевiч, С. Грахоўскi, 3. Жылуновiч i iнш. Iх абвiнавацiлi ў прыналежнасцi да "нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай шпiёнска-дыверсiйнай арганiзацыi".

У1936-37 годзе больш за 40 пiсьменнiкаў асуджаны да выпраўленча-працоўных лагероў, частка з iх растраляна (Архiў КГБ РБ). 23 кастрычнiка 1938 года Наркам унутраных спраў БССР паведамляў сакратару ЦК КПБ(б) П. Панамарэнку "Аб маючыхся кампраметуючых матэрыялах на членаў саюзу пiсьменнiкаў БССР" [37].  Спiс з 18 пiсьменнiкаў ўзначальвалi застаўшыеся на свабодзе Я. Колас, Я. Купала, Зм. Бядуля.

Вясной 1938 года аб'яўлена аб пастанове ЦК КПБ(б) i СНК БССР, якiм уводзiлася абавязковае вывучэнне рускай мовы ва ўсiх нярускiх школах рэспублiкi [38]. Беларусiзацыя, свабоднаё нацыянальнае развiццё былi канчаткова забытыя. 3 тых, хто кiраваў беларусiзацыяй у 20-ыя гады, да канца 30-ых гадоў нiкога не засталося жывым.

Экспрапрыяцыя царкоўных каштоўнасцяў ператварылася ў народную трагедыю. Аб тым, як яна здзяйснялася ў Беларусi, можна атрымаць уяўленне з дакладу старшынi выканкама гораду Мазыра ад 30 красавiка 1922 года: "22 гэтага месяца ў 23 гадзiны было атрымана старшынём Увыканкама паведамленне ад упаўнаважанага уезднай камiсii па выняццю царкоўных каштоўнасцяў, што сяляне сяла Буйновiч i прылеглых да яго хутароў аказалi супрацiў пры выняццi каштоўнасцяў...

Тады начальнiкам палiтбюро было прапанавана камандзiру атрада спешыць некалькi кавалерыстаў i сумесна з iмi пры дапамозе фiзiчнай сiлы выдалiць хаця б тых, хто быў на паперцi, што i было зроблена. Натоўп без адзiнага ўдару з боку кавалерыстаў быў выдалены з агароджы царквы, але калi прыйшлi астатнiя члены камiсii з саветам веруючых i святаром, натоўп зноў пачаў падступаць i ў некаторых у руках з'явiлiся калы, якiмi некаторым з чырвонаармейцаў былi нанесены удары i толькi пасля гэтага намi было дазволена кавалерыстам пусцiць у ход нагайкi, галоўным чынам да асаблiва ярых абаронцаў каштоўнасцяў. I праўда, гэтая мера дапамагла i каштоўнасцi былi вынятыя. Хоць у гэты час мы разумелi, што палiтычна недапушчальна прымяняць спосаб царскай жандармерыi — збiццё сялян нагайкамi, але iншага выйсця не было: цi нагайка цi страляць, дык мы вырашылi ужыць спачатку першае, а потым ужо другое..." [39]. Гуманiзм у разуменнi кiраўнiцтва савецкай дзяржавы выглядаў спецыфiчна — каб выратаваць ад голаду адных сялян, можна забiваць другiх.

Судовы працэс над ксяндзамi — "варшаўскiмi агентамi" — быў праведзены ў траўнi 1922 года ў Мiнску. Да крымiнальнай адказнасцi прыцягвалася 10 чалавек, з iх ксяндзы. Уваход у памяшканне, дзе праходзiў суд, быў строга па бiлетах, якiя выдавалiся ў I аддзяленнi гармiлiцыi. Наладжвальнiкi працэсу хацелi правесцi яго на польскай мове, аднак ксяндзы адмовiлiся, запатрабаваўшы, каб усе выступалi на рускай мове як больш зразумелай для большасцi прысутных. Ксёндз Лiсоўскi прысуджаны да растрэлу (з заменай растрэлу на 5 гадоў канцлагероў), астатнiя абвiнавачваемыя атрымалi ад 3 да 4 гадоў канцлагероў [40].

Да 1929 года тол ькi ў Аршанскай акрузе з 37 дзеючых цэркваў была зачынена 21, з 27 сiнагогаў —13 [41]  "Сама тэхнiка закрыцця насiла калi-нiкалi выразна здзеклiвы характар над рэлiгiйнымi пачуццямi вернiкаў. Адзначаны выпадкi расцягвання па хатах рэчаў з цэркваў i iншых культавых дамоў (Мiнская акруга). У адным з сёлаў Мiнскай акругi настаўнiкам-актывiстам з царкоўных варотаў зроблена сабачая будка. У шэрагу выпадкаў культавыя предметы ламалiся, рвалiся i г.д." [42], — канстатаваў у Дакладной запiсцы "Аб выкрыўленнях, дапушчаных у царкоўных пытаннях па БеларусГ памочнiк начальнiка сакрэтнага аддзела ПП. АГПУ па БВА В. Акаловiч.

Аб маштабах рэпрэсiй супраць святароў i веруючых можна судзiць па дакументах НКВД БССР. У прыватнасцi, у дакладной запiсцы аб антысавецкай дзейнасцi царкоўнiкаў i сектантаў у БССР (чэрвень 1938 года) паведамлялася, што "функцыянаванне цэркваў у БССР спынiлася ў 1937-38 гадах галоўным чынам у сувязi з арыштам святароў за актыўную антысавецкую дзейнасць" [43].

Сiстэма ўстаноў прымусовай працы пачала фармавацца ў Беларусi з усталяваннем тут савецкай улады. У чэрвенi 1919 года на паседжаннi ЧК Беларусi прымаецца наступнае рашэнне: "Абмеркаваўшы ўсяцэла пытанне аб арганiзацыi лагеру прымусовай працы, для ўтрымання у якiм усiх паразiтычных элементаў Лiтоўска-Беларускай Рэспублiкi, а таксама i малалетнiх контррэвалюцыянераў, калегiя пастанавiла: даручыць т. Каралю тэрмiнова адшукаць памяшканне для вышэйзгаданых мэтаў, аб чым i дакласцi калегii ЧК" (Архiў КГБ).

Стварэнне канцэнтрацыйнага лагеру ў Мiнску было санкцыянавана Мiнскай "арганiзацыйна-партыйнай тройкай" 4 жнiўня 1920 года  [44].

Канцэнтрацыйныя лагеры не пуставалi. Толькi ў кастрычнiку 1921 года ЧК Беларусi накiравалi сюды 60 чалавек, ва Угiадзiмiрскi "Камтруд" тэрмiнам на год — 3 чалавекi (Архiў КГБ РБ). У лiстападзе гэтага ж году ў лагеры накiравана яшчэ 52 чалавекi (Архiў КГБ РБ).

У сакавiку 1922 года толькi ў Мiнскiм лагеры знаходзiлася 224 вязняў. Пры лагеры адчынены майстэрнi — абутковая, сёдзельна— шорная, слясарна-механiчная, вадаправодна-кавальская, бандарная, абозная, партняжная, мылаваранная, функцыянавала пральня. Майстэрнi прымалi заказы ад устаноў i прыватных асобаў. Акрамя працы ў сваiх майстэрнях, вязнi пасылалiся на прадпрыемствы "па патрабаванню устаноў" [45].  Для працоўнага выпраўлення "сялян створана калонiя "Труд", якая мела 120 дзесяцiн зямлi i 4 дзесяцiны саду.

Калектывiзацыя, якая актыўна праводзiлася ў БССР у першай палове 30-ых гадоў, стала надзейнай i пастаяннай крынiцай таннай рабочай сiлы, выкарыстоўваемай як у БССР, гэтак i ў аддаленых раёнах СССР. Па пастанове Тройкi ТП АГПУ па БССР у 1930 годзе высяленню з БССР падлягала 1931 сям'я колькасцю 8208 чалавек [46]. Намечаныя да высялення сем'i былi пагружаны ў 141 "людскi" i 34 багажных вагоны. Усяго высялялiсь 5519 чалавек. "Недагруз 1,5 эшалонаў (77 людскiх вагонаў) надарыўся ў вынiку вялiкага адсеву, атрымаўшагася за кошт старых, дзяцей i часткова хворых, якiя засталiся на месцы. Лiшняя колькасць загружаных багажных вагонаў здарылася выкпючна з-за параўнальна вялiкай нормы дазволенага да правозу кожнай сям'i багажу (30 пудоў на сям'ю, запас 3-х месячнага харчавання)" [47], — рапартавалi арганiзатары перавозкi ў Маскву.

Да траўня 1930 году ў БССР было раскулачена 15629 гаспадарак [48], у сакавiку 1931 года — 7778 гаспадарак [49]. У лютым 1933 года на V аб'яднаным пленуме ЦК КПБ(б) кiраўнiк ПП АГПУ па БССР Л. Закоўскi паведамiў прысутным, што за 10 месяцаў — з траўня 1932 па люты 1933 года — "з беларускай вёскi было вынята да 30 тысячаў контррэвалюцыйных, кулацкiх, бандыцкiх палiтычных элементаў" [50]. Са снежня 1932 года па сакавiк 1933 года толькi з памежнай зоны "вынята" 2180 чалавек [51].

Да пачатку 1933 года сiстэма ГУЛАГу працавала яшчэ не ў поўную сiлу. Турмы БССР былi перапоўнены ў сярэднiм у 3,5 разы. 4 лютага 1933 года па просьбе ЦК КПБ(б) спецслужбы БССР правялi тэлеграфны апрос 8 турмаў БССР (у Вiцебску, Магiлёве, Гомелi, Воршы, Бабруйску, Полацку, Слуцку, Мiнску). Высветлiлася, што ў турмах "ёмiстасцю" ў 6293 чалавек утрымлiваецца 21520 чалавек [52]. На 7 лютага вязняў стала ужо 22352 чалавекi, на 10 лютага — 235444 чалавекi [53].

Тайную рабсiлу з беларускiх турмаў бралi Белторф, Галоўдартранс, Наркцяжпрам. Але адразу знайсцi рабочыя месцы для ўсiх вязняў не хапала магутнасцяў. I тады на дапамогу прыйшоў ГУЛАГ. У дакладной запiсцы НК юстыцыi БССР, накiраванай у ЦК КПБ(б) 11 сакавiка 1933 года указывалась: "Па лiнii АГПУ БССР атрымана 3 нарады на 6300 асобаў дзеля адпраўкi ў канцлагеры, з якiх першая партыя ў 1300 асобаў падрыхтавана i будзе адпраўлена 15.02, а другая партыя ў 3000 асобаў падрыхтавана да адпраўкi да 20.02. Трэцяя партыя ў 2000 асобаў будзе таксама адпраўлена прыблiзна каля 25.02" [54].

На 20 красавiка 1935 года фактычна колькасць вязняў у месцах зняволення сiстэмы НКВД БССР складала "ў закрытых месцах зняволення 8331 чалавек, у калонiях —3930 чалавек" (Цэнтральны Архiў МБ РФ).

Каб спынiць практыку "пакiдання" рабочай сiлы на месцах, на рэспублiку былi спушчаны "лiмiты" вязняў, якiя маглi заставацца на тэрыторыi БССР. Гэтак, у красавiку 1935 годзе "лiмiт" складаў 4700 чалавек (Цэнтральны Архiў МБ РФ).

Асуджаныя ў БССР "ворагi народаў" накiроўвалiся ў Дзмiтлаг, Бамлаг, Дальлаг, Свiрлаг, Белбалаг, Сiблаг, Севвастоклаг, Ухпечлаг, АМЗ Карагандзiнскага абласнога кiраўнiцтва, Карлаг, АМЗ ЗСК, Волгалаг, АМЗ Севкраю, Тэмлаг, Прарвлаг, АМЗ Узбекскай АССР (Цэнтральны Архiў МБ РФ). Яны займалiся будаўнiцтвам i эксплуатацыйнымi працамi па вуглю, нафты, радыяктыўных i рэдкiх газах (Ухтпечлаг), вялi "буйную ўласную жывёлагадоўчую гаспадарку" (Карлаг), збiралi iрыгацыйныя збудаваннi (АМЗ Узбекскай АССР) i iнш. (Цэнтральны Архiў МБ РФ).

 

На падставе сказанага: АБВIНАВАЧВАЕЦЦА Камунiстычная партыя Савецкага Саюза (РСДРП(б), РКП(б), ВКП(6), КПСС) уключна яе фiлiя ў Беларусi (КПБ(б), КПБ) у тым, што стварыўшы класавую, антысавецкую i антыгуманную iдэалогiю i давёўшы яе да злачыннай накiраванасцi, узначалiўшы дзяржаву i урад, здзейснiла супраць Беларусi i яе народа наступныя злачынствы:

- знiшчыла больш 1,5 мiльёнаў беларусаў па прыкмеце iх маёмаснага стану i антыкамунiстычных перакананняў;

- рэпрэсавала ўсе iншыя палiтычныя партыi ў Беларусi;

- лiквiдавала больш паловы святароў рымска-каталiцкай, праваслаўнай i iншых канфесiй, зачынiла амаль усе касцёлы i сiнагогi, часткова праваслаўныя храмы, у буйных памерах канфiскавала i разрабавала царкоўную маёмасць, г.зн. злачынствы, прадугледжаныя п. "в" арт. 6 Статуту МВТ (злачынствы супраць чалавечнасцi);

-  рэпрэсавала i знiшчыла да 90% iнтэлектуальнага патэнцыялу нацыi, г.зн. — у злачынствах, прадугледжаных п. "а" арт. 2 Канвенцыi аб папярэджаннi злачынстваў генацыду i пакарання за яго (ад 9.12.1988г.);

- дэпартавала на аснове палiтычных, рэлiгiйных i сацыяльных прыкмет зтэрыторыi Беларусi сотнi тысячаў бёларусаў i, падрываючы этнiчны склад нацыi, пасялiла на Беларусi тысячы рускiх, г.зн. — у злачынствах, прадугледжаных п. "с" арт. 2 названай Канвенцыi аб генацыдзе;

- падарваўшы iнтэлетуальны патэнцыял Беларусi, выцеснiла беларускую мову i прымусова навязала рускую, чым адрывала наступныя пакаленнi ад духоўнай культуры продкаў, г.зн. — здзейснiла злачынствы этнацыду;

- стварыла рэпрэсiўную структуру, якая ў маштабах усей Беларусi шырока прымяняла жорсткiя здзекi i гэтым падвяргала нацыю да непапаўняльнага маральнага i псiхiчнага ўрону, г.зн. — у злачынствах, прадугледжаных Канвенцыяй супраць здзекаў i iншых жорсткiх, бесчалавечных цi прынiжаючых годнасць вiдаў адносiн цi пакарання ад 10.12.1984г.;

-  ператварыла працу грамадзян Беларусi ў прымусовы, чым парушыла Канвенцыю № 29 "Аб прымусовай цi абавязковай працы" ад 28.06.1930 г.

Тэрмiн даўнасцi прыцягнення КПСС да крымiнальнай адказнасцi не прымяняецца да здзейсненых ёю ваенных злачынстваў i злачынстваў супраць чалавецтва згодна арт. I Канвенцыi аб непрымянiмасцi тэрмiна даўнасцi да ваенных злачынстваў i злачынстваў супраць чалавецтва ад 26.11.1968 года (ратыфiкавана ПВС СССР 11.03.1969г.).

Згодна з п. 9 Статуту Мiжнароднага Вiльнюскага Грамадскага Трыбуналу, зацверджанага 12.06.2000 года Вiльнюскiм Мiжнародным Кангрэсам па ацэнцы злачынстваў камунiзму, накiроўваецца дзеля разгляду па сутнасцi ў Мiжнародны Вiльнюскi Грамадскi Трыбунал.

 

          Лiтаратура:

1.        Цэнтральны архiў МБ РФ, зн. 3.
2.        Архiў КГБ РБ, сл.сп. 11847-с.
3.        Тамсама.
4.        НАРБ, ф.4, ап.21, д.122, л.2.
5.        Тамсама.
6.        Тамсама, ап.1, д.158, л.90аб.
7.        Тамсама, л.90.
8.        ЗЗ РСФСР. 1918. №51, Ад.1, ст.600-607.
9.        Дробкiн А.I. Лiшэнцы: 1918-1936 // Звеннi. Гiстарычны альманах. Вып. 2, М.-СПб, 1992, с.608.
10.      ЗЗ БССР. 1929. П.ад.№17ю, ст. 123.
11.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.1397, л.32.
12.      Дэкрэты Савецкай цлады. Т.4, с.401.
13.      Тамсама.
14.      Штотыднёвiк надзвычайных камiсiй па барацьбе з контррэвалюцыяй i спекуляцыяй. 1918. №1, с.11.
15.      НАРБ, ф.4, ап.3, д.105, л.46.
16.      У.Адамушка. Палiтычныя рэпрэсii 20-50 гадоў на Беларусi. Мн., 1994, с.95.
17.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.1610, л.2.
18.      Тамсама, д 1391, л.19, 24.
19.      Архiў УКГБ па Гомельскай вобласцi, сп. 9980, л.163.
20.      Тамсама.
21.      БГА, ф.15, ап.1, д.2, л.Ю2.
22.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.192, л.149.
23.      Тамсама, л.150.
24.      Тамсама, л.196.
25.      Сацыялагiчныя даследваннi. 1992, №2, с.5.
26.      Архiў КГБ РБ, л. 96, 166, 169.
27.      НАРБ, ф.4, ап.3, д.22, л.939, 1029.
28.      Тамсама, ап.21, д.23, л.12.
29.      ЗЗ БССР, 1925, Ад. 1, №7, ст.61.
30.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.1958, л.115.
31.      Тамсама, ап. 16, д.111, л. 37-37аб.
32.      Тамсама, ап. 21, д. 1053, л. 2.
33.      Тамсама, ап. 16, д.176, л. 1-55.
34.      Тамсама, ап. 21, д.1058, л. 2.
35.      Тамсама,  л.22.
36.      Архiў КГБ РБ, д. 9935-с, т.1, л.123.
37.      НАРБ, ф. 4, ап. 21, д. 1394, л. 102-106.
38.      Звязда, 1938, 20 красавiка.
39.      НАРБ, ф.4, ап.1, д.410.
40.      Звязда, 1922, 29 траўня.
41.      НАРБ, ф. 4, ап.14, д.33, л.3.
42.      Тамсама.
43.      Тамсама, ап.21, д.1400, л.68.
44.      Тамсама, ап.1, д.40, л.6.
45.      Звязда, 1922, 4 сакавiка.
46.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.250, л.2.
47.      Тамсама.
48.      Гiсторыя Беларускай ССР, т.3. Мн., 1973, с. 414.
49.      НАРБ, ф.4, ап.21, д.250, л.7.
50.      Тамсама, ап.20, д.95, л.7.
51.      Тамсама, д. 391, л.188.
52.      Тамсама, л.200.
53.      Тамсама, л.211.

 

          13 лiпеня 2000 г.

 
 
Яндекс.Метрика