Халакост у Дзяржынскiм раёне

 

          Анатоль ВАЛАХАНОВИЧ  (Мiнск)

 

На досвiтку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германiя вераломна пачала вайну супраць СССР. Беларусь стала арэнай жорсткiх баёў. Тут наступала найбольш буйная групоўка варожых армiй “Цэнтр” у складзе амаль 40 палявых i танкавых дывiзiй. Яе падтрымлiваў 2-гi паветраны флот (1600 самалётаў). Сiлы былi няроўныя, вораг iмклiва рухаўся на ўсход у бок Масквы. Ужо 25 чэрвеня разгарнулiся абарончыя баi за Мiнск у Мiнскiм умацаваным раёне (УР), якi праходзiў i па тэрыторыi Дзяржынскага раёна. 28 чэрвеня ў другой палове дня нямецка-фашысцкiя войскi, выкарыстаўшы перавагу ва ўзброенных сiлах, з захаду i паўднёвага захаду ўварвалiся ў горад Дзяржынск. У гэты дзень быў заняты i горад Мiнск.

У першыя днi вайны нямецка-фашысцкiя захопнiкi сталi наводзiць у iм свiй новы “парадак”.

Мною зафiксавана пяць месцаў знiшчэння жыхароў яўрэйскай нацыянальнасцi на тэрыторыi горада Дзяржынска i Дзяржынскага раёна.

 

КЛЫПАЎШЧЫНА, вёска Дзяржынскага сельсавета.

Клыпаўшчына, вёска i чыгуначны прыпынак на лiнii Стоўбцы-Мiнск. За 4 кiламетры ад Дзяржынска i 41 кiламетр ад Мiнска. У пачатку ХХ ст. ў Койданаўскай воласцi Мiнскага павета, 18 двароў, 112 жыхароў.

У пачатку лiпеня 1941 г. немцы затрымалi ў горадзе Дзяржынску 16 маладых здаровых хлопцаў-яўрэяў, адвезлi iх у малады бярозавы гай у самым пачатку вёскi Клыпаўшчына, у 4 кiламетрах ад Дзяржынска, направа, калi ехаць электрычкай на Стоўбцы ў 150 метрах ад чыгуначнага палатна (на 793 кiламетры), i там iх расстралялi. Гэта быў першы, засведчаны мясцовымi жыхарамi, расстрэл грамадзян яўрэйскай нацыянальнасцi ў раёне.

 

РЫЖАЎКА, урочышча, у мiнулым вёска Станькаўскага сельсавета.

Рыжаўка, былая вёска i ўрочышча ў Дзяржынскiм сельсавеце. Вядома з ХVIII ст. як вёска Ржаўка, Рыжаўка, належала Радзiвiлам, Гутэн-Чапскiм i iншым. У 1909 г. 1 двор, 17 жыхароў. У дакументальных крынiцах як вёска зафiксавана яшчэ ў пачатку 1930-х гг. У Вялiкую Айчынную вайну нямецка-фашысцкiя акупанты на працягу 1941 – 1943 гг. чыгуначнымi эшалонамi сюды прывозiлi грамадзян яўрэйскай нацыянальнасцi з акупiраваных краiн Заходняй Еўропы. Тут быў узведзены вялiкi макет чыгуначнага вакзала мiфiчнага горада Рыжаўка. Людзей выгружалi з вагонаў, адбiралi ў iх усё каштоўнае, распраналi, гналi да ям i расстрэльвалi.

На магiлах ахвяр фашызму пастаўлены помнiк.

Восенню 1941 г. ў Мiнск i Дзяржынск (немцы не прызнавалi назву горада Дзяржынск i ў сваiх дакументах указвалi – чыгуначная станцыя Койданава i г. Койданава) пачалi прыбываць чыгуначнымi эшалонамi дэпарцiраваныя з тэрыторыi III рэйха нямецкiя яўрэi. Гэта былi непрацаздольныя старыя, жанчыны, дзецi з Гамбурга (адсюль i асноўная назва яўрэяў, прывезеных з Заходняй Еўропы, якая сустракаецца ў дакументах i гутарках з жыхарамi Дзяржынскага раёна, – «гамбургскiя»), Берлiна, Брэмена, Вены, Дюссельдорфа, Кёльна, Франкфурта-на-Одэры, iншых гарадоў з сямi краiн Заходняй Еўропы, якiя былi акупiраваны гiтлераўскай Германiяй.

Яўрэi прыбывалi эшалонамi ў Мiнскае гета, адсюль iх перавозiлi эшалонамi на станцыю Койданава, дзе па чыгуначнай ветцы Койданава – Станькава прывозiлi ва ўрочышча Рыжаўка, i тут жа групамi расстрэльвалi.

Чыгуначную ветку Койданава – Станькава праклалi яшчэ ў 20 – 30-я гг. ХХ ст. да Вялiкай Айчыннай вайны для будаўнiцтва Станькаўскага ваеннага гарадка. Ветэраны Узброенных сiл СССР, якiя служылi ў свой час у Станькаўскiм ваенным гарнiзоне, згадваюць, што размешчаныя на тэрыторыi Станькава вайсковыя часцi выкарыстоўвалi чыгуначную ветку для транспарцiроўкi ў Станькаўскi ваенны гарадок тэхнiкi i боепрыпасаў аж да 1957 г. Дарэчы, на тэрыторыi закрытага Станькаўскага ваеннага парка да нашага часу захаваўся будынак чыгуначных складоў 20 – 30–х гадоў, якi быў канчатковай таварнай станцыяй Станькаўскага ваеннага гарадка.

Пасля Вялiкай Айчыннай вайны гэтую ветку з 1957 г. пачалi разбiраць. У 60 – 90-я гг. некалькi дзесяткаў рэек яшчэ ляжалi на чыгуначным палатне, якое густа парасло травою i дробным хмызняком, каля вёскi Станькава ля жалезабетоннага высокага плоту вайсковай часцi, злева, калi ехаць у Станькава з Дзяржынска. Рэйкi напалову былi ўтоплены ў вадзе, у балоце. Пазней яны кудысьцi непрыкметна для людскiх вачэй знiклi.

Паводде расповедаў мясцовых жыхароў вёсак Кукшавiчы, Рабiнаўка, Станькава гэтыя рэйкi былi па ўсёй верагоднасцi выкарыстаны для будаўнiцтва Байкала-Амурскай магiстралi (БАМ). Праўда, яшчэ захавалася адно «заповедное место» каля ракi Уса, пры ўездзе ў вёску Станькава, дзе да нашага часу захавалася каля 10 метраў чыгуначнага насыпу з палатном i слупкамi. Гэта захавалася, дзякуючы закрытасцi ўчастка ў ваенным гарадку.

Два кавалкi рэек даўжынёю 53 и 51,5 см узору другой паловы ХIХ ст. маркi фiрмы WB. WALKER 1869 г. i фiрмы CONSETT 1873 г. былi ў чэрвенi 2006 г. прывезены аўтарам у Станькаўскi школьны гiсторыка-краязнаўчы музей i змешчаны ў раздзел, якi прысвечаны графам фон Гутэн-Чапскiм – уладальнiкам у канцы ХVIII – пачатку ХХ ст. маёнтка Станькава. Гэтыя каштоўныя экспанаты былi ласкава прадстаўлены адмiнiстрацыяй Мiнскага трамвайнага дэпо, якое месцiцца на вулiцы Казлова. Гэтыя рэйкi, заняўшы дастойнае месца ў музеi, падцвяржаюць думку аб тым, што невыпадкова Станькава – чыгуначны прыпынак. У 20 – 30-я гг. ХХ ст. Станькава бясспрэчна магло б стаць чыгуначнай станцыяй. Але, на жаль, гэтага не здарылася.

Дарэчы, i жыхары вёскi Станькава, асаблiва мужчыны, дужа шкадавалi, што савецкiя ўлады далi ўказанне разабраць чыгуначную ветку Станькава – Койданава. Гэтай дарогай яны штодня вярталiся дадому з працы з чыгуначнай станцыi Койданава i горада Дзяржынска i да Вялiкай Айчыннай вайны, i ў час вайны, i пасля вайны. I ў час Вялiкай Айчыннай вайны хадзiлi ў раённы цэнтр. Гэта быў самы кароткi шлях з Дзяржынска ў Станькава. I калi часам яны былi пад добрай «мухой», то чыгунка iх i ў завею, i ў пургу, i ў непагадзь, i ў дажджлiвае надвор’е даводзiла да дому «по шпалам». Гэты была iх «дорога жизни», добры арыенцiр i шчаслiвае вяртанне дадому, у сям’ю.

I гэту чыгуначную ветку Койданава-Станькава ў гады Вялiкай Айчыннай вайны ў 1941-1943 гг. актыўна выкарыстоўвалi нямецка-фашысцкiя акупанты, дастаўляючы эшалонамi ва ўрочышча Рыжаўка – 2 кiламетры ад станцыi Койданава – тысячы яўрэяў з краiн Заходняй Еўропы. Каб супакоiць людзей, iм падавалi Рыжаўку як горад, куды iх прывозiлi быццам бы на пасяленне.

Паводле сведчанняў жыхароў вёскi Рабiнаўка С.В.Iвашынай, М.Я.Шабан, А.В.Чуеўскай, У.В. Чуеўскага , людзi прыбывалi быццам бы на будаўнiчыя работы. Яны мелi пры сабе шанцавы насiмы iнструмент – малая рыдлёўка, малая сякера, малая кiрка, малы лом, малая пiла i вазiмы шанцавы iнструмент – сапёрная рыдлёўка, цяжкая сякера, цяжкая кiрка, лом, пiла папярочная, нажнiцы для рэзкi дроту i iншае. Але iх сустракала жудасная рэчаiснасць. Як толькi яўрэi пакiдалi вагоны, у iх адбiралi каштоўныя рэчы, прымушалi распранацца i голых гналi да загадзя выкапаных ям, дзе iх расстрэльвалi. На другi дзень пасля расстрэлу прыязджалi карныя атрады i абшуквалi навакольныя вёскi, каб нiхто з ахвяр не выратаваўся. Жыхары вёскi Кукшавiчы схавалi ў склепе двух параненых яўрэяў. Iх карнiкi знайшлi i расстралялi. Але мясцовым жыхарам усё ж удалося выратаваць некаторых. Частка з iх пайшла ў лес, у партызаны.

Станцыя Койданава, як i чыгуначная станцыя Негарэлае, у раскладзе руху чыгуначных цягнiкоў у нямецкiх акупацыйных улад лiчылася як перавалачны пункт перавозак савецкiх ваеннапалонных i дастаўкi грамадзян яўрэйскай нацыянальнасцi з краiн Заходняй Еўропы. Усяго ва ўрочышчы Рыжаўка ў 2 кiламетрах на паўднёвы ўсход ад станцыi Койданава за перыяд з восенi 1941 па 1943 г. было расстраляна звыш 15 тысяч яўрэяў.

 

Дакумент №1

Телеграмма железнодорожной дирекции Минска железнодорожным службам с расписанием №40 следования поезда м евреями.

[22.5.] 1942 г.

Железнодорожным службам Минска, Помыслище, Фаниполя, Койданава, а также СД Минска – каждому в отдельности.

Утвержденные расписанием №40 поезда в дальнейшем будут следовать до Койданова и ставиться там в тупик. Для дальнейшей отправки их в Минск будут даны отдельные указания для каждого поезда.

Поезд 203 отправится из Койданова во вторник 26.05 по плану 101 в 4.30 (плюс 3 минуты на подгон). В Минск прибудет в 6.00. Дать указание персоналу.

Локомотив и персонал поставляет Минск.

Железнодорожная дирекция Минска.

Кайзер

 

Дакумент №2

Телеграмма оберштурмфюрера Г. Хойзера относительно эшелонов, прибывших из рейха.

Начальник полиции безопасности и СД Белоруссии. Минск, 23 мая 1942 г.

Имперская железнодорожная дирекция, центральный район.

Г-ну старшему советнику железнодорожной службы Рейхардту лично

Содержание: договоренности об эшелонах с евреями из рейха.

Основание: совещание с оберштрмфюрером СС Люткенхусом 22 мая 1942 г.

Подытоживая результаты сегодняшнего совещания между г-ном ст. советником ж/д службы Рейхардтом и советниками ж/д службы Големаном и Кайзером с оберштурмфюрером СС Люткенхусом, констатирую следующее:

1. Ожидавшийся в субботу перед Троицей поезд настолько задерживается в Койданове, что сможет прибыть в Минск лишь в ночь на вторник после Троицы. Точное время прибытия я еще уточню.

2. Имперская железнодорожная дирекция центрального района будет просить компетентное в этом вопросе учреждение имперской ж.д. о соответствующей задержке выхода последующих эшелонов с евреями.

3. Имперская железнодорожная дирекция готова до утверждения такого изменения в расписании перевозок все последующие поезда с евреями, прибывающими в конце недели, задерживать в Койданове с таким расчетом, чтобы они прибывали в Минск в ночь на понедельник или на другие дни недели, за исключением пятницы, субботы и воскресенья.

4. Имперская железнодорожная дирекция будет подавать прибывающие в Минск поезда по возможности на те пути, к которым могут подгоняться направляемые мною грузовые автомобили.

За то, что Вы пошли на встречу в указанном вопросе, выражаю Вам свою особую благодарность.

Д-р Георг Хойзер [1].

Сведчаннi вiдавочцаў:

 

ИВАШИНА Старофина Васильевна, 1909 г. р., жительница деревни Рябиновка Станьковского сельсовета, колхозница колхоза «Звезда», малограмотная, беспартийная, несудимая

…В период оккупации немцами Дзержинского района Минской области я проживала в деревне Рябиновка. Мне известно, что немцы в 200 метрах от нашего колхоза расстреливали советских граждан.

Лично я сама видела, как к месту расстрела подогнали эшелон, вагонов около 40, с людьми, и по вагонам их выгружали, подводили к ямам и расстреливали. Это было зимой 1942 года. Расстрел продолжался с обеда до вечера, была слышна беспрерывная стрельба.

…Сколько было расстреляно, сказать не могу, так как я вблизи расстрела не была и наблюдала из деревни.

…Всех расстреляных немцы захоронили в этих ямах. Слышала от колхозников, что немцы все трупы расстрелянных облили какой-то жидкостью, от которой они все почти сгорели.

Я еще видела такой случай: два полицейских везли на лошади двух детей 6 – 8 лет, отвезли к ямам и расстреляли.

 

ЧУЕВСКИЙ Владимир Васильевич, учитель Кукшевицкой начальной школы, свидетельствовал 19 января на судебном процессе по делу о преступлениях, совершенных немецко-фашистскими захватчиками в Белорусской ССР в годы Великой Отечественной войны, который состоялся в Минске 15 – 29 января 1946 г.:

Чуевский: В 1942 году жандармерией и полицией города Дзержинска было собрано население деревни Рябиновка копать ямы. Ямы готовились якобы для бензоскладов. Ширина ям была 3 метра, глубина – 3 метра и длина – 12 метров. В декабре были расстреляны в этих ямах 2 человека из деревни Каменка Дзержинского района. В ноябре было привезено на пяти машинах из руденского района 25 – 30 человек, который тоже были расстреляны в этих ямах. Об этом мне рассказала одна раненая женщина, которая выбралась из этой ямы и пришла ко мне в дом. В марте 1942 года из Минска прибыл железнодорожный состав на станцию Койданово. Людей привезли якобы для работы по строительству Станьковской ветки. Эшелон был из 40 вагонов. Все люди, привезенные в этом эшелоне, были расстреляны в ямах. На следующий день после расстрела был вызван карательный отряд жандармерии и полиции из Минска, и раненых добивали в ямах гранатами. Народ просил, особенно ребятишки, чтобы их не добивали, но немцы без всякой пощады расстреливали всех поголовно. Ямы долгое время были открыты. В мае месяце из лагеря были пригнаны военнопленные и ямы закрыли.

Председатель: В числе расстрелянных лиц, прибывших в эшелоне, были женщины, старики, дети?

Чуевский: Были дети, женщины, старики. Эшелон прибыл под предлогом работы в Станьковском гарнизоне. Люди были различных национальностей и имели при себе инструмент.

Председатель: Кто они были по национальности?

Чуевский: По национальности большинство было евреев.

 

ЧУЕВСКАЯ Елена Викентьевна, 1922 г. р., жительница деревни Рябиновка Станьковского сельсовета, колхозница колхоза «Звезда», образование 7 классов, беспартийная, несудимая:

…Мне известно о массовом расстреле граждан вблизи нашего дома, в 200 метрах от него и 50 метрах от железной дороги Дзержинск – Станьково…

Я много слышала о расстреле от своего мужа, который сейчас служит в Красной Армии. Он был смелее меня и часто, когда расстреливали, забирался на чердак и наблюдал за всем. Он мне рассказывал, что немцы подвозили к этому месту людей целыми эшелонами, по 40 вагонов, разгружали эшелон и на машинах подвозили людей к вырытым ямам. Ямы были вырыты заранее военнопленными, которых немцы пригоняли из Станькова и Дзержинска, и затем расстреливали их из всех видов оружия: пулеметов, автоматов, винтовок. Муж мой однажды видел, как немцы гнали женщину, на руках которой был ребенок, а второй держался за ее платье, и их всех троих немцы расстреляли. Сама я лично видела часто, как машины подходили к вырытым ямам, из них высаживали людей, затем подводили к ямам и расстреливали. Я расстрела не видела, боялась смотреть…

Таких случаев я сама лично видела три: первый раз 5 машин, второй – машин около 10, третий раз 2 – 3 машины, кроме того, привозили на подводах и пешком пригоняли, таких случаев было много…

Расстреливали всех финны, литовцы, немцы и наши полицейские. Здесь расстреливали не только русских, белорусов, а советских граждан всех национальностей…

Расстрел производился с осени 1941 года до весны 1943 года. Всего было расстреляно около 15 тысяч, точно я сказать не могу. Всех расстрелянных немцы обливали какой-то жидкостью, трупы сгорали частично…

Останки хоронили в этих ямах и никуда отсюда не вывозили…

Организатора расстрела я назвать не могу, не знаю, а ямы копал для расстрелянных Дмитриев – бургомистр Дзержинска.

 

ШАБАН Мария Евстафьевна,1910 г. р., жительница деревни Рябиновка Станьковского сельсовета, колхозница колхоза «Звезда», образование 3 класса, беспартийная, несудимая:

Находясь на оккупированной немцами территории, мне стало известно о массовом расстреле советских граждан рядом с нашим колхозом, про что и хочу вам рассказать…

Расстрел начался в 1941 году и продолжался до 1943 года. За это время было расстреляно много, около 15 тысяч, если не больше. Я лично сама видела, как к месту расстрела по железной дороге Дзержинск – Станьково подошел эшелон с людьми, их всех выгрузили, подгонли к ямам и расстреливали. Еще было много таких случаев. Я сама видела.

Людей привезли сюда якобы для строительства Станьковской железнодорожной ветки. Они имели при себе разный инструмент. Большинство по национальности были евреи. Привезенных в этом эшелоне немцы расстреляли в ямах. Каратели не жалели ни детей, ни женщин, ни стариков [2].

Из допроса подсудимомго Бруно Франца Митмана, 1901 г.р., вахмистра районной жандармерии Минска, 18 января 1946 г.:

Прокурор: Теперь расскажите о расстреле на станции Койданово 1300 человек мирных советских людей. Как был организован этот расстрел, кто расстрелянные и куда девали трупы.

Митман: Это было в марте 1942 года. На станцию Койданово прибыл эшелон с 1300 человек еврейской национальности, которые были расстреляны. Откуда прибыл этот эшелон, я не знаю. На станции Койданово был только жандармский пост, поэтому расстреливала моя команда, и я также непосредственно стрелял. Вся одежда расстрелянных была сдана на склад. Расстрелы производились в 2 километрах западнее Койданово. Среди расстрелянных очень много было детей, стариков,но цифр я назвать не могу, затрудняюсь. Расстреливаемых людей мы укладывали в ямы рядами и затем расстреливали [3[. .

В Федеральном архиве Кобленца 9кс/ 62 в делах юстиции и нацистских преступлений (т. 19, текущий № 552) хранится отчет об акции в Минске и Койданове 1 – 3 марта 1942 г.

«Командир Гофман приказал с 1 по 3 марта провести в минске и Койданове большую акцию против русских евреев обоего пола. Для сохранения в тайне намеченного мероприятия юденрату было сообщено, что 5000 евреев из гетто быдет «переселены». Они должны быть отобраны юденратом и собраны для отправки. Каждый из евреев мог взять с собой багаж весом в 5 кг. Подлинная задача, стоявшая перед начальником полиции безопасности и СД, была сохранена в тайне.

Когда утром 1 марта 1942 г. гетто было окружено, ни один еврей не был представлен юденратом к отправке. Поэтому были введены в действие команды для освобождения от евреев части гетто. Только после этого евреи были собраны и длинной колонной направлены на ст. Минск-Товарная. Многие не оставляли добровольно свои жилища либо постарались избежать отправки. По отношению к ним была применена сила, а некоторые из них были расстреляны на месте.

После очистки гетто в домах и на улицах лежало много трупов. Позже они были убраны.

На станции люди были погружены в вагоны, которые затем были соединены в длинный состав, который был направлен в Койданово, местечко в 30 км юго-западнее Минска, на железной дороге Минск – Барановичи – Брест-Литовск.

На следующий день, 2 марта 1942 г., все подразделение полиции безопасности и СД направилось для расстрела пассажиров поезда. Для акции вблизи Клйданово было подготовлено много траншей. Вначале евреев выгрузили из вагонов, затем разделили на небольшие группы. Под охраной литовцев они они были доставлены к траншеям. При этом применялась сила. Здесь им было приказано снять пальто и верхнее платье. Это было сделано для облегчения стрельбы. Затем евреям было приказано идти вдоль траншей, около которых стояли стрелки, вооруженные пистолетами.

Команда стрелков насчитывала 10 – 20 человек. Каждый стрелок периодически выбирал себе жертву. При этом он приказывал человеку остановиться или останавливал его рукой. Если жертва находилась в удобной позиции, солдат стрелял ей в затылок. Если после выстрела человек не падал в траншею, его толкали в нее или выбрасывали туда. Траншеи были столь широки, длинны и глубоки, что они, по меньшей мере, могли вместить многие сотни трупов.

Группы евреев, находившиеся вдали от траншей, слышали выстрелы и могли понять, что уже началась массовая экзекуция, жертвами которой должны были стать и они. Позже, когда они увидели траншеи и лежавшие в них трупы, им, по крайней мере, взрослым, становилось ясно, что им предстоит. Многие бежали, кричали и плакали, большинство покорилось судьбе без воплей и причитаний. Врача, который должен был констатировать смерть, не было. Однако обращалось внимание на то, чтобы пристреливать тех, кто еще шевелился, или, если повникало подозрение, что кто-то еще не был убит.

В этот день не удалось расстрелять всех людей, поэтому экзекуция была продолжена 3 марта 1942 г… Согласно сообщению №178 от 9 марта 1942 г. во время акции, проведенной в минске-Койданове 2 – 3 марта 1942 г. было расстреляно 3412 евреев» [4].

 

Дакумент №3

Акт о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков

на территории Дзержинского района

30 сентября 1944 года

Мы, нижеподписавшаяся комиссия, в составе:

Председателя комиссии – члена районной чрезвычайной комиссии, начальника РО НКВД Подкина Виктора Илларионовича

1. Врача Дзержинского райздрава Шацилло Павла Францевича

2. Инспектора по гособеспечению Дзержинского райисполкома Яхнеса Абрама Мовшевича

Членов:

3. Старшего землеустроителя Дзержинского райзо Лойко Аркадия Леонтьевича

4. Сотрудника областной чрезвычайной комиссии Утенкова Бориса Митрофановича

составили настоящий акт на нижеследующее:

Комиссией установлено и обследовано место массового расстрела немцами советских граждан. Место расположено в двух километрах от железнодорожной станции Койданово Минской области, по железнодорожной ветке Койданово – Станьково в 50 метрах от полотна.

Обследованием местности комиссией обнаружено десять больших ям-могил размерами: первая – длина 14,5 метра, ширина 5 метров, вторая – длина 4,5 метра, ширина 4 метра, третья – длина 13 метров, ширина 5 метров, четвертая – длина 13 метров, ширина 5 метров, пятая – длина 13,5 метра, ширина 5 метров, шестая – длина 13 метров, ширина 5 метров, седьмая – длина 14 метров, ширина 5 метров, восьмая – длина 15 метров, ширина 5 метров, девятая – длина 13 метров, ширина 5 метров, десятая – длина 15 метров, ширина 5 метров.

Вскрытием одной из ям-могил установлено:

Ямы полностью заполнены человеческими скелетами, в черепе которых у большинства имеются сквозные пулевые отверстия.

Среди общей массы скелетов имеются скелеты женщин и детей.

Глубина ямы равна трем метрам.

Численность расстрелянных и захороненных комиссия установила подсчетом, исходя из расчета 5 трупов на 1 кубический метр, число расстрелянных по подсчетам равно 10541.

Кроме этого комиссией установлено, что немцы после расстрела трупы обливали жидкостью, от которой трупы расстрелянных сгорали и наверх сгоревших добавлялись новые трупы расстрелянных позже.

Численность сожженных вскрытием установить не удалось, но показания свидетелей говорят о том, что всего немцами было расстреляно за период с 1941 по 1043 год свыше 15 000 советских граждан, которых они подвозили к месту расстрела по железной дороге эшелонами.

На что и составлен настоящий акт, к акту прилагаются показания свидетелей, план местности и расположения могил.

Председатель комиссии: В.И.Подкин

1. П.Ф.Шацилло

2. А.М.Яхнес

Члены:

3. А.Л.Лойко

4. Б.М.Утенков

Настоящий акт заверяем:

Председатель [ Дзержинского ] райисполкома Баранов

Секретарь райисполкома Лукашевич [5].

 

СКАРОДНАЕ, вёска ў Негарэльскiм сельскiм савеце

Скароднае. За 24 кiламетры ад Дзяржынска, 53 кiламетры ад Мiнска, 8 кiламетраў ад чыгуначнага прыпынку Энергетык. Паводле дакументальных крынiц, вядома з ХIХ ст. У 1876 г. належала В.I.Фiлiпаву. У пачатку ХХ ст. засценак у Койданаўскай воласцi Мiнскага павета, 2 двары, 17 жыхароў. На 1 студзеня 2004 г. – 10 двароў, 12 жыхароў.

Помнiк на магiле ахвяр фашызму.

Пра гэты помнiк, каму ён пастаўлены расказала жыхарка вёскi Скароднае Негарэльскага сельскага савета Аляксандра Вiкенцьеўна ЛАЗОЎСКАЯ.

 

ТРАГIЧНЫ ЛЁС СЯМ’I КIЗIНЫХ

Сонечнай летняй ранiцай 1941 года, калi немцы ўжо былi ў нас, мы раптам пачулi стрэлы ў канцы вёскi, на ўскрайку лесу. Ад мае хаты можа так метраў 300. Людзi пабеглi туды. Пашыбавала i я.

Палiцаi з мястэчка Узда тут расстралялi траiх жыхароў з чыгуначнай станцыi Негарэлае. Гэта былi паважаныя людзi – сям’я яўрэяў Кiзiных. Сам гаспадар да вайны на былой пагранiчнай станцыi Негарэлае меў сваю лаўку – прадаваў пiва. Жыў ён недалёка ад чыгуначнага вакзала, хата яго i цяпер стаiць у самым пачатку завулка, якi вядзе да вадакачкi (цяпер Школьны завулак). Самаго гаспадара я асабiста добра ведала, i ўсе яго ведалi, бо прыходзiлi да яго пiць пiва – такое свежае, смачнае, празрыстае. Добры быў чалавек.

А як пачалася вайна, ён з сям’ёй у першыя днi некуды раптам знiк. У нас, у вёсцы, казалi, што немцы пачалi шукаць яўрэяў па ўсёй акупiраванай тэрыторыi i расстрэльваць. Аказваецца, сям’я Кiзiных пачала хавацца ад нямецкiх акупантаў у лесе ва ўрочышчы каля нашай вёскi, на так званай Ёсаўшчыне – тут некалi мясцiлася вёска Ёсаўка. Кiзiных пагадзiўся ратаваць ад немцаў жыхар вёскi Ракашычы – гэта вёска ўжо Уздзенскага раёна – Васiль Чурыла. Ён выкапаў i абсталяваў для iх зямлянку. I яны там жылi. Пра тое, што яны жылi, можна сказаць, “у нас пад носам”, мы, жыхары вёскi, нават i не ведалi. Гэта напрасткi праз поле да ўскрайку лесу, дзе была зямлянка, самае вялiкае крыху больш за кiламетр. Я думаю, што iх выратавальнiк Васiль Чурыла гэту ласку зрабiў за пэўную плату. Праз нейкi час Васiль Чурыла быў на хрысцiнах i, падпiўшы, як кажуць, “доверительно” расказаў свайму сябру, што каля вёскi Скароднае ён хавае ў лесе яўрэйскую сям’ю з Негарэлага. Гэту iх “доверительную” гутарку чуў брат палiцая, якi служыў у немцаў ва Уздзе. Назаўтра брат паехаў ва Узду i ўсё, што чуў ад Васiля Чурылы, расказаў яму.

Ранiцай палiцаi нечакана наляцелi ў хату Васiля Чурылы i пад пагрозай расправы з iм i яго сям’ёй прымусiлi паказаць, дзе ён хавае яўрэяў. Ён i прывёз iх у лес да зямлянкi. Палiцаi схапiлi яўрэяў, прывезлi на ўскраек лесу i расстралялi. Жыхарам вёскi Скароднае загадалi выкапаць яму i пахаваць яўрэяў. Што i было ў хуткiм часе зроблена.

Палiцаi расстралялi гаспадара Г.М.Кiзiна, яго цяжарную жонку М.Э.Кiзiну i iх малога сына – С.Г.Кiзiна

На гэту магiлу да апошняга часу, амаль штогод, прыязджала iх дачка, якая цудам уратавалася, бо ў гэты час не была з бацькамi. Пасля вайны яна жыла ў Лiтве. Каля магiлы расце вялiкая бяроза – сведка тых жудасных крывавых падзей летняга ранку 1941 года. На мармуровай плiце, якая ляжыць на магiле, напiсана:

Кизин Г.М. – 1891

Кизина М.Э. – 1901

Кизин С.Г. – 1934

Убиты – 1941

А ў 1993 г. прыязджалi некалькi чалавек, доўга сядзелi каля магiлы i плакалi.

Запiсаў успамiны А.I.Валахановiч [6].

 

ДЗЯРЖЫНСК, горад, цэнтр раёна

Страшны лёс у гады Вялiкай Айчыннай вайны напаткаў i мясцовых яўрэяў – жыхароў Дзяржынска. Тут, на вулiцах Кастрычнiцкай, Першамайскай i Савецкай нямецка-фашысцкiя акупанты арганiзавалi гета, куды сагналi ўсё яўрэйскае насельнiцтва горада.

21 кастрычнiка 1941 г. лiтоўскi палiцэйскi батальён, якiм камандаваў лiтовец па нацыянальнасцi, маёр Iмпулявiчус (карнiкаў было каля 40 чалавек, усе яны былi апранутыя ў жоўтыя шынялi i п’яныя), учынiлi зверскi акт: за 2 – 2,5 гадзiны расстралялi (па ўдакладненых дадзеных акта ад 30 верасня 1944 г.) 1920 яўрэяў. Захавалiся пратаколы апытання сведкаў i акты абследавання месца расстрэла.

З пратакола апытання сведкаў па справе аб расстрэле яўрэяў у Дзяржынску 21 кастрычнiка 1941 г.

 

БУШИЛА Михаил Станиславович, 1912 г. р., житель города Дзержинска, ул.Первомайская,56.

…Утром (числа не помню) немцы пришли в колхоз имени «9-го января 1905 года» и потребовали рабочих с лопатами рыть яму. Когда яма была готова, всех рабочих отвели за бугор метров за 30 – 40 и положили на землю. К этому времени вся местность на 200 – 300 метров вокруг была оцеплена вооруженными немцами. Каратели, кроме того, ходили по домам и приказывали не выходить из домов. Евреев начали подвозить по 10 – 15 человек, подводили к яме, заставляли влезать живыми в яму и там их расстреливали стоявшие по обоим краям ямы литовцы из немецкого карательного отряда. Сколько всего было расстреляно евреев, точно сказать не могу, но я слышал, что всего было собрано около 4000 человек, из них около 1500 сбежало, а остальных 2500 человек в этот день расстреляли. В момент расстрела я находился на колхозной конюшне, где работал, примерно в 300 метрах от места расстрела, и лично сам все видел.

 

ШИБУТ Дмитрий Ефимович, житель города Дзержинска, ул. Ленинская, 37, бригадир колхоза имени «9-е января 1905 года».

… В октябре 1941 года в колхоз пришли литовцы из карательного отряда и взяли 60 колхозников копать яму. Сначала нам не говорили зачем, а потом мы узнали, что яма для евреев. Всего рыло могилу 120 человек, к колхозникам прислали еще 60 пленных. Часа за 4 яма была вырыта: длиной 15 метров, шириной 4 метра, глубиной 2,5 – 3 метра. После того, как мы вырыли яму, нас всех отвели метров за 300 и посадили спиной к яме, выставили конвой. Просидели мы так около двух часов. Были слышны выстрелы, плач, крики, стоны. Затем нас послали закапывать яму, которая была наполнена расстрелянными евреями (больше тысячи).

 

ЯКУБОВИЧ Александр Герасимович, 1924 г. р., житель города Дзержинска, улица Первомайская, 23, образование 7 классов, беспартийный.

… Примерно в октябре 1941 года в дом зашли немцы и всех выгнали на двор. После обыска каратели ушли. Я пошел к соседу, откуда видел, как немцы оцепили всю местность, прилегающую к католическому костелу. Потом пригнали колхозников и пленных (около 80 человек), которые вырыли большую яму вблизи моего дома, в лощине. К этой яме стали подгонять евреев группами, примерно по 20 человек. Люди шли семьями, взяв за руки друг друга, спускались в лощину. После этого раздавались залпы из винтовок и одиночные выстрелы. Я видел потом возле ямы кровь и человеческие мозги. [7].

 

Дакумент №4

Акт о злодеяниях немецко-фашистских оккупантов в городе Дзержинске

30 сентября 1944 года

Мы, нижеподписавшаяся комиссия, в составе:

Председателя комиссии, члена районной чрезвычайной комиссии, начальника РО НКВД Подкина Виктора Илларионовича

Членов:

1. Врача Дзержинского райздрава Шацилло Павла Францевича

2. Инспектора по гособеспечению Дзержинского райисполкома Яхнеса Абрама Мовшевича

3. Землеустроителя Дзержинского райзо Лойко Аркадия Леонтьевича

4. Сотрудника областной чрезвычайной государственной комиссии Утенкова Бориса Митрофановича

составили настоящий акт на нижеследующее:

Нами обследовано место массового расстрела немцами еврейского населения вблизи кальвинского костела в гор. Дзержинске Минской обл. При обследовании комиссией

обнаружена одна большая яма-могила, размеры которой равны: длина – 32 метра, ширина – 4 метра.

Опросом свидетелей установлено:

Расстрел производился немцами в конце октября 1941 года. Все захороненные в одной яме-могиле были расстреляны в один день в течение двух, двух с половиной часов.

Численность расстрелянных и захороненных нами определена подсчетом, исходя из расчета на один кубический метр – 5 трупов, и установлена показаниями свидетелей. Свидетель [Д.Е.] Шибут показал, что он сам лично копал яму, в которой захоронили расстрелянных, глубина которой была 3 метра, численность захороненных следовательно равна 1920 трупам.

На что составлен настоящий акт. К акту прилагаются показания свидетелей, план местности и расположение могил захороненных.

Председатель комиссии: В. И. Подкин

Члены:

1. П. Ф. Шацилло

2. А. М. Яхнес

3. А. Л. Лойко

4. Б. М. Утенков

Настоящий акт заверяем:

Председатель Дзержинского райисполкома депутатов трудящихся Баранов

Ответственный секретарь Лукашевич [8].

 

Дакумент №5

Акт о злодеяниях и потерях, нанесенных немецко-фашистскими оккупантами в Дзержинском районе

31 октября 1944 года

Г. Дзержинск

Мы, нижеподписавшиеся, Дзержинская районная комиссия содействия Государственной Чрезвычайной комиссии по расследованию и установлению злодеяний немецко-фашистских захватчиков и причиненного ими ущерба Дзержинскому району, составила настоящий акт в следующем:

Материалами расследования, списками и актами, расследованием органов НКВД и НКГБ установлено: на территории Дзержинского района в период оккупации немецко-фашистских захватчиков было расстреляно, замучено, повешено и сожжено живьем 2606 человек мирных граждан, в т.ч. детей 450 человек, женщин 1200 человек, сослано на фашистскую каторгу 938 человек, из них женщин 435 человек.

Расследованием комиссии на массовых могилах-ямах установлено, что в г. Дзержинске из указанной выше цифры расстрелянных одновременно убито более 1920 человек ни в чем не повинных граждан из еврейского населения города. Тем же расследованием установлено, что в урочище Рыжавка около г. Дзержинска немцами расстреляно и закопано в общих ямах-могилах более 15 000 человек, в т.ч. пленных, евреев, женщин, детей, стариков, которые подвозились к месту расстрелов по железной дороге в эшелонах.

Следствием и показаниями местного населения установлено, что все зверства над мирным населением Дзержинского района проводились с ведома и под руководством начальника жандармерии района Ригеля, начальника района Дмитриева, который лично принимал участие в расстрелах мирных граждан, особенно мирных граждан из еврейского населения г. Дзержинска, а также высылке молодежи в Германию; начальника районной полиции Шваба Богдана (1941-1943гг.), Витковского Николая (1943г.), Хаменко Ивана (1944г.), которые лично принимали участие в расстрелах, сожжениях и других зверствах над мирным населением. Под руководством указанных выше лиц проведено уничтожение колхозных селений: Боровое, Садковщина, Вовка (Волка), Рудица, Петрошевичи Боровского сельсовета; Сыворотки, Кулики, Полоневичи Полоневичского сельсовета; Карачуны, Павлюти Старинковского сельсовета; Перхурово, колхоз им. Фрунзе Сталинского сельсовета и других селений и отдельных дворов граждан и колхозов Дзержинского района, в чем и составлен настоящий акт.

Председатель комиссии: Мартысюк

Росляков

Члены: Подкин, Горленко

Секретарь: Афанасьев

Дзержинский райисполком

Удостоверяет

Председатель райисполкома Баранов

Секретарь Лукашевич [9].

(Усе апытаннi сведкаў 30 верасня 1944 г. праводзiў следчы УНКУС Мiнскай вобласцi Б.М. Уцянкоў).

Захавалася прыкладзеная да актаў i апытанняў сведак – «План-схема расстрэла – ямы-магiлы ва ўрочышчы Рыжаўка» i «План мясцовасцi i знаходжанне магiлы захаваных – расстраляных яўрэяў у Дзяржынску. Месца масавага расстрэлу», якiя склаў 1 кастрычнiка 1944 г. землеўпарадкавальнiк Дзяржынскага райза А.Л.Лойка. Акрамя гэтых, дакументальных крыниц, знайдзены «Спiс нямецка-фашысцкiх злачынцаў i iх пасобнiкаў…», якi мы прыводзiм з невялiкiмi дапаўненнямi i ўдакладненнямi:

Рыгель – немец, шэф жандармерыi i палiцыi Койданаўскай раённай жандармерыi, расстрэльваў мiрных грамадзян, кiраваў экспедыцыямi карнiкаў на тэррыторыi раёна.

Фiнк – немец з Паволжжа, перакладчык раённай жандармерыi, асабiста расстрэльваў арыштаваных мiрных грамадзян.

Вiткоўскi Мiкалай – беларус, начальнiк раённай палiцыi ў 1943 г., асабiста расстрэльваў мiрных грамадзян.

Хамёнка Iван – беларус, памочнiк начальнiка раённай палiцыi да 1944 г., з 1944 г. – начальнiк палiцыi, асабiста расстрэльваў мiрных грамадзян.

Лежыке Адольф – немец з Паволжжа, перакладчык жандармерыi з 1941 да 1943 г., агент СД, збiваў арыштаваных, прадаваў мiрных грамадзян.

Амшараеў Пётр Кузьмiч – рускi, з 1941 па 1943 гг. начальнiк раёна, раённая ўправа.

Шваб Богдан – немец з Паволжжа, начальнiк раённай палiцыi з 1941 па 1943 гг., асабiста прымаў удзел i кiраваў аперацыямi карнiкаў.

Брызгалаў Iван Якаўлевiч – рускi, з 1943 г. начальнiк раёна, асабiста ўдзельнiчаў i кiраваў аперацыямi карнiкаў.

Пакатарэнка Максiм Аркадзьевiч – рускi, работнiк ортскамендатуры, асабiста павесiў 7 партызан у Дзяржынску.

Геввеке – немец, камендант сельскагаспадарчай камендатуры, арганiзоўваў рабаванне калгасаў на тэрыторыi раёна.

Ромбер – немец, комендант ортскамендатуры да 1942 г., кiраваў расстрэламi мiрных грамадзян.

Баур – немец, у 1942 – 1943 гг. – камендант ортскамендатуры, кiраваў расстрэламi мiрных грамадзян на тэрыторыi раёна.

Завадскi – немец, з 1943 г. – камендант ортскамендатуры, кiраваў расстрэламi мiрных грамадзян на тэрыторыi раёна.

Мялешка Мiкалай Фёдаравiч – беларус, загадчык раённай управы, прадаваў мiрных грамадзян.

Цярэшка Анатоль Фёдаравiч – беларус, начальнiк Райзо, кiраваў рабаваннем калгасаў.

Агафонаў Канстанцiн Мацвеевiч – дырэктар, спецыяльны агент СД, раённая жандармерыя, прадаваў людзей на тэррыторыi раёна.

Будай Аляксандр Iгнатавiч – беларус, начальнiк участковай палiцыi, асабiста ўдзельнiчаў у расстрэлах мiрных грамадзян.

Волька Мiкалай Аляксеевiч – беларус, палiцэйскi, асабiста прымаў удзел у расстрэлах i грабяжах мiрных грамадзян на тэрыторыi раёна.

Будкевiч Iгнаций Рыгоравiч – беларус, палiцэйскi раённай палiцыi, жыхар вёскi Сталiна Сталiнскага сельсавета, прадаў 4-ох камандзiраў Чырвонай Армii.

Раўтовiч Аркадзь – беларус, палiцэйскi раённай палiцыi, арганiзатар Дзяржынскага раённага «Саюза беларускай моладзi» («СБМ»), прадаваў мiрных грамадзян.

Варакса Iосiф Францавiч – беларус, палiцэйскi, асабiста прымаў удзел у расстрэлах мiрных грамадзян на тэррыторыi раёна.

Да гэтага спiсу мэтазгодна дадаць яшчэ шэраг прозвiшчаў нямецка-фашысцкiх злачынцаў i iх пасобнiкаў, якiя пакiнули свой крывавы след на тэррыторыi раёна ў гады вайны:

Дзмiтрыеў – беларус, сын слуцкага пана, якi збег пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў Варшаву. Начальнiк раёна Дзяржынска, даваў санкцыi на расстрэл яўрэяў i мiрных грамадзян раёна, сам расстрэльваў i рабаваў жыхароў раёна i Дзяржынска. Брат Дзмiтрыева меў у Варшаве ювелiрны магазiн. Дзмiтрыеў, пад выглядам выкупа яўрэяў з Мiнскага i Дзяржынскага гета, браў у iх хабар у асноўным золатам, iншымi каштоўнымi металамi i камянямi i адпраўляў гэтыя багаццi ў Варшаву. Быў высачаны нямецкай службай бяспекi ў час пераправы чарговага багажа брату (высаджаны з самалёта) i арыштаваны.

Мiтман Бруно Франц – немец, 1901 г. нараджэння, вёска Генерсдорф, акруга Люксембург (Сiлезiя), член нацысцкай партыi з 1940 г., былы ўладальнiк гасцiнiцы i рэстарана. Пасля заканчэння жандармскай школы, са спецыяльнай жандармскай камандай прыбыў у Мiнск для аховы генеральнага камiсара Беларусi Вiльгельма Кубэ, камiсара Беларусi Кайзера i брыгадэнфюрэра войск СС цэнтра. Вахмiстр раённай жандармерыi Мiнска. У складзе атрада карнiкаў жандармерыi, палiцыi i СД Бруно Мiтман некалькi разоў удзельнiчаў у знiшчэннi мiрных грамадзян у Дзяржынскiм раёне. У маi 1942 г. ён з двума жандармамi ўдзельнiчаў у павешаннi 8 савецкiх грамадзян, у тым лiку i дзяцей, падвяргаў iх катаванням, травiў сабакамi, потым расстрэльваў i вешаў.

Прыгаворам ваеннага трыбунала Мiнскай ваеннай акругi па справе аб злачынствах, здзейсненных нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў Беларускай ССР, якое слухалася на судовым працэсе 15 – 29 студзеня 1946 г., 30 студзеня 1946 г. ў 14 гадзiн 20 мiнут Б. Мiтман павешаны на iпадроме Мiнска (цяпер вулiца Пулiхава) у прысутнасцi дзесяткаў тысяч жыхароў Мiнска, iншых гарадоў i вёсак Беларусi.

Iмпулявiчус – лiтовец, маёр, камандзiр лiтоўскага палiцэйскага батальёна, па-зверску знiшчаў мiрных грамадзян на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Ён i камандзiр 11-га палiцэйскага батальёна Лехтхаллер сумесна аб’ядноўвалiся ў час распраў над мiрнымi грамадзянамi ў Койданаве, Слуцку, iншых месцах. «Тактычнымi аперацыямi» гэтых двух палiцэйскiх батальёнаў кiраваў прадстаўнiк СД оберштурмфюрэр СС Шлегель. Лiтоўскi палiцэйскi батальён маёра Iмпулявiчуса расстрэльваў яўрэяў у Дзяржынску 21 кастрычнiка 1941 г. Пасля заканчэння вайны Iмпулявiчус жыў у ЗША (горад Фiладэльфiя) i, нягледзячы на патрабаваннi савецкага ўрада (нота МЗС СССР ад 18 чэрвеня 1962г.), амерыканскiя ўлады не выдали яго, як ваеннага злачынцу.

Гецэвiчус Антанас Станiслававiч – лiтовец, камандзiр узвода палiцэйскага батальёна, у складзе якога актыўна праводзiў аперацыi карнiкаў супраць мiрных жыхароў у Дзяржынску, Мiнску, Барысаве, Клецку, Слуцку. А. Гецэвiчус кiраваў палiцэйскiмi, якiя непасрэдна праводзiлi масавыя забойствы. Ён асабiста расстрэльваў жанчын, дзяцей, старых. Праваахоўныя органы СССР зарэгiстравалi крымiнальную «Справу № 10-2-024-87» на А. Г. Гецэвiчуса, дзе сабраны дакументы i матэрыялы аб яго злачынствах, паказаннi сведкаў.

У канцы 1986 г. прадстаўнiкi мiжнародных арганiзацый займалiся пошукам здраднiкаў, якiя служылi гiтлераўцам, накiравалi брытанскiм уладам спiс, дзе названы iмёны ваенных злачынцау.

Больш за чатыры месяцы МЗС Вялiкабрытанii вывучала гэты дакумент. Затым яго кiраўнiк Дуглас Хэрд выступiў з заявай: асобы, якiя названы ў спiсе, не будуць высланы ў СССР для суда над iмi нi пры якiх абставiнах, нават у выпадку ўстанаўлення iх вiны. Такую ж пазiцыю англiйскiя ўлады занялi i ў адносiнах да А. Гецэвiчуса, якi ў той час жыў там.

«Абагуленыя сведчаннi аб ахвярах нямецка-фашысцкiх злачынстваў па Дзяржынскаму раёну Мiнскай вобласцi» ад 6 лiстапада 1944 г. гавораць, што на тэрыторыi раёна ў гады Вялiкай Айчыннай вайны было знiшчана 17 тысяч 606 чалавек. З iх – 1220 жанчын i 450 дзяцей. Вывезена ў нямецкае рабства 939 мужчын, 435 жанчын. Гэтыя дадзеныя падлiчаны па 27 спiсах, складзеных па сельскiх саветах Дзяржынскага раёна [10].

 

СКIРМАНТАВА, вёска, за 22 км ад Дзяржынска, 30 км ад Мiнска, 24 км ад чыгуначнай станцыi Койданава. Вядома з 1802 г. У пачатку ХХ ст. у Койданаўскай воласцi Мiнскага павета – вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў.

29 жнiўня 1943 г. нямецка-фашысцкiя захопнiкi знiшчылi вёску (38 дамоў) i загубiлi 144 жыхары.

У пачатку мая 1943 г. ў лясах каля вёскi Скiрмантава быў створаны яўрэйскi сямейны партызанскi атрад (камандзiр Ш. Зорын). Пазней ён быў перайменаваны ў партызанскi атрад №106 i ўвашоў у партызанскую брыгаду iмя I. В. Сталiна, потым у брыгаду iмя В.П.Чкалава Баранавiцкага партызанскага злучэння. Ён папаўняўся ўцекачамi з Мiнскага гета i iншых населеных пунктаў.

У канцы чэрвеня 1943 г. атрад перадыслацыраваўся ў Налiбоцкую Пушчу. Знаходзячыся на новым месцы, партызаны па загаду камандавання Баранавiцкага злучэння стварылi дыверсiйныя группы, якiя дзейнiчалi на чыгунцы.

У ноч на 6 чэрвеня 1944 г. падрыўнiкi дыверсiйнай групы на чале з камандзiрам роты партызанскага атрада № 106 М.Тамарлiным паставiлi мiну на шашы Мiнск – Койданава, каля Нявелiцкага моста. На ёй узарвалася аўтамашына, што iшла з Мiнска. Загiнулi двое акупантаў, трое былi паранены. Другая дыверсiйная група (старшы Ш.Хейфец) на шашы Мiнск – Койданава за 2 км ад Дзяржынска знiшчыла 1 аўтамашыну i двух акупантаў. 15 чэрвеня 1944 г. партызаны атрада № 106 спалiлi мост на дарозе Койданава-Волма.

Лясы на поўначы раёна сталi сховiшчам i прыстанiшчам для яўрэяў. З Мiнскага гета праз лясы яны дабiралiся да вёскi Вертнiкi. Тут у iх быў невялiкi адпачынак. Жыхары вёскi Вернiкi, рызыкуючы сваiм жыццём, прымалi яўрэяў, дапамагалi прадуктамi, клапацiлiся пра начлег, арганiзоўвалi ахову: сяляне самi дзяжурылi па чарзе, ахоўваючы вяскоўцаў i яўрэяў-начлежнiкаў. Самастойныя спробы яўрэяў устанавiць сувязь з партызанамi не заўсёды мелi поспех, а былi выпадкi, калi яны натыкалiся на вялiкiя танкавыя злучэннi нямецкага рэзервовага войска.

Адыход яўрэяў у лес з Мiнскага гета набыў стыхiйны характар. Невялiкiя групы накiроўвалiся ў лес, ведаючы толькi тое, што недзе ёсць вёскi Старае Сяло, Лiсаўшчына, Скiрмантава, i калi дабярэшся туды, то будзеш у «партызанскай краiне». Былi нават «спецыялiсты», якiя самi малявалi карты з прыблiзнымi маршрутамi ў гэтыя вёскi. Забяспечаныя такiмi “картамi”, яўрэi нярэдка збiвалiся з патрэбнага напрамку i траплялi ў лапы нямецкiх патрулёў. Каб папярэдзiць такiя недарэчныя выпадкi, з атрада №106 Ш.Зорына пасылалiся ўзброеныя партызаны, каб перахапiць уцекачоў. Гэта мера перасцярогi неўзабаве прынесла добры плён. За некалькi дзён каля 50 яўрэяў-уцекачоў, у тым лiку старыя i жанчыны з дзецьмi, паспяхова дабралiся да базы атрада Ш.Зорына. Калi група з 30 яўрэяў, якiя ўцяклi з Мiнскага гета, прыбыла ў вёску Скiрмантава, то яе раптоўна з усiх бакоў акружылi эсэсаўцы. Разам са 162 мясцовымi жыхарамi яўрэi былi сагнаны ў хлеў i зажыва спалены. Была спалена i вёска – 38 дамоў. Такая страшная трагедыя напаткала вёску 29 жнiўня 1943 г. Загiнулi 162 мiрныя жыхары вёскi Скiрмантава (са 170) i 30 яўрэяў. (Пра трагедыю вёскi Скiрмантава расказала партызанская сувязная, жыхарка вёскi Скiрмантава. Раiса Паўлаўна Кунiцкая цудам выжыла – змагла ўцячы ў лес). Пасля гэтай трагедыi, каб не падвяргаць мiрнае насельнiцтва небяспецы, атрад №106 перамясцiўся ў Налiбоцкую Пушчу ў распараджэнне Iвянецкага мiжраённага цэнтра.

У вёсцы Скiрмантава дыслацыраваўся партызанскi атрад iмя С. М. Будзённага. У вёсках Скiрмантава, Старае Сяло, Лiсаўшчына мясцiлася партызанская брыгада iмя В.П.Чкалава.

18-я партызанская брыгада iмя М.В.Фрунзе ў сувязi з тым, што ў атрадах было шмат яўрэяў, якiх пераправiлi з Мiнскага гета, перадыслацыравалася ва Уздзенскi раён i ў вёскi Александрава, Плоскае (Александроўскi лес). У хуткiм часе брыгада была акружана нямецкiмi карнiкамi каля вёскi Мядзвежына i прыняла бой. Выйшаўшы з акружэння, партызанская брыгада дзейнiчала на поўднi Мiнскай вобласцi.

Пасля вайны вёска Скiрмантава адноўлена. У 1956 г. на магiле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскi пастаўлены абелiск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскi таксама пастаўлены абелiск на ўшанаванне памяцi аднавяскоўцаў, якiя загiнулi ў Вялiкую Айчынную вайну. Вёска увекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

Каля вёскi знаходзiцца гара Дзяржынская (да 1958 г. – Святая) – найвышэйшы пункт Мiнскага ўзвышша Беларусi (345 м над узроўнем мора).

На базе атрадаў iмя С.М.Будзеннага, iмя П.К.Панамарэнкi, вылучаных партызанскай брыгадай iмя I.В.Сталiна ў снежнi 1943 г., створана брыгада iмя П.К.Панамарэнкi. Яна дзейнiчала ў Дзяржынскiм i Мiнскiм раёнах Мiнскай вобласцi i Iвянецкiм раёне Баранавiцкай вобласцi. 6 – 7 лiпеня 1944 г. брыгада злучылася з часцямi Чырвонай Армii ў складзе шасцi партызанскiх атрадаў (iмя С.М.Будзённага, iмя П.К.Панамарэнкi, iмя 25-годдзя БССР, iмя С.М.Цiмашэнкi, iмя К.Я.Варашылава, iмя А.М.Васiлеўскага), агульнай колькасцю 752 партызаны. Са снежня 1943 г. па лiпень 1944 г. камандзiрам стаў С.Г.Ганзенка, камiсарам Г.В.Будай, начальнiкам штаба В. Н. Зыкаў. У вераснi 1943 г. атрад iмя С.М.Будзеннага разграмiў апорны пункт у весцы Красная Горка, на чыгуначным вузле ўчастка Фанiпаль – Койданава падарваў каля 180 рэек. У чэрвенi 1944 г. партызаны брыгады iмя П.К.Панамарэнкi падарвалi 480 рэек, спалiлi варожыя эшалоны з ваеннай тэхнiкай i прадуктамi, правялi шэраг паспяховых адкрытых i засадных баеў, у тым лiку ў вёсках Путчына i Глушынцы Дзяржынскага раёну. У лiпенi 1944 г. перарэзалi шляхi адступлення разбiтым нямецкiм войскам у Налiбоцкую Пушчу, узаемадзейнiчалi з часцямi 348-й стралковай дывiзii Чырвонай Армii.

Шэраг безыменных яўрэйскiх магiл знаходзiцца на месцы дыслакацыi 18-й партызанскай брыгады iмя М.Ф.Фрунзе. Гэта брыгада была сфармiравана ў другой палове верасня 1942 г. (камандзiры – Ф.I.Серабракоў, С.С.Ключко). У брыгаду ўваходзiў i партызанскi атрад iмя А.В.Суворава (камандзiр I.С.Кушнiр), сфармiраваны на базе партызанскай группы I.С.Кушнiра. У гэтым атрадзе пэўны час быў яўрэйскi лагер. Сюды на працягу некалькiх месяцаў накiроўвалi выратаваных з Мiнскага гета яўрэяў. Тут, у балоцiстай мясцовасцi, яны жылi, аслабленыя i змораныя, памiралi. У раёне вёсак Валоўнiкi, Путчына i iншых яны, у асноўным у безыменных магiлах, i былi пахаваны.

Яўрэi пахаваны ў Дзяржынскiм раёне ў брацкай магiле разам з мiрнымi жыхарамi вёскi Скiрмантава Путчынскага сельсавета, якiя былi спалены немцамi 29 жнiўня 1943 г., у той жа дзень карнiкамi была спалена i вёска Скiрмантава – 38 сялянскiх двароў.

Веска Лiсаўшчына была цэнтрам партызанскай зоны Дзяржынскага раёна. Вёскi Скiрмантава, Старае Сяло, Лiсаўшчына – месца дыслакацыi партызанскай брыгады iмя В.П.Чкалава; Скiрмантава – месца знаходжання партызанскага атрада iмя С.М.Будзённага (начальнiк штаба – М.К.Верхаўцоў); у Валоўнiках знаходзiлася штаб-кватэра партызанскага атрада iмя М.В.Фрунзе. Вёскi Вертнiкi, Навасады, Скiрмантава Дзяржынскага раёна i веска Гаiшча Заслаўскага раёна былi базай прыбыўшых яўрэяў з Мiнскага гета. Дарэчы, вёску Скiрмантава i яе жыхароў нямецка-фашысцкiя карнiкi спалiлi з-за яўрэяў. Разам з мiрнымi жыхарамi, было спалена больш за 30 яўрэяў. У весцы Гаiшча знаходзiўся 106-ы партызанскi атрад брыгады iмя В.П.Чкалава. Гэты атрад налiчваў да 600 яўрэяў, якiя былi перапраўлены з Мiнскага гета (камандзiр Х.Фейгельман). У партызанскi атрад iмя М.I.Кутузава ў 1942 г. перайшло з Мiнскага гета многа яўрэяў, што склала палову асабiстага саставу партызан. Побач з вескай Вертнiкi ў Пягасаўскiм лесе знаходзiўся партызанскi атрад iмя А.Р.Пархоменкi, якi складаўся ў асноўным з яўрэяў [11].

Сведчаннi вiдавочцаў:

 

КУНIЦКАЯ Раiса Паўлаўна, сведка тых падзей, жыхарка вёскi Скiрмантава

Ранiцай 29 лiпеня 1943 года карнiкi быццам бы паехалi ў вёску Каўшова. Людзi пачалi выганяць кароў на пашу. Мне i Алешу Мiськевiчу было даручана iх пасвiць. Мы бачылi, як над вёскай у бок Каўшова паляцеў самалёт, дзесьцi праз гадзiну ён вярнуўся, а ў Скiрмантаве з’явiлiся карнiкi. Да нас пад’ехаў палiцай i загадаў гнаць кароў у вёску. Прыбегла мая мама i дапамагла iх прыгнаць за агароджу ля калгаснага кароўнiка. Палiцаi паехалi ў вёску, а мы з Алёшам засталiся сцерагчы статак. Немцы ўсiм жыхарам загадалi збiрацца на сход i ўзяць з сабой дакументы. Людзi iшлi сем’ямi. Усё пачалося гадзiн у 9 – 10 ранiцы. Каля хлявоў раздалiся стрэлы. Мы з Алешам перабеглi ў жыта, што расло непадалёку. Яно было невысокае i нам прыйшлося ляжаць нiцма. Пачалi палiць хлявы. Немцы вельмi сварылiся i лаялiся па-руску. (Вёску на самой справе спалiлi палiцаi. – А.В.) Мы пачулi аўтаматныя i куляметныя чэргi. Людзi закрычалi, загаласiлi. Загарэлiся пабудовы, вецер разносiў палаючую салому, пачало дымiцца жыта. Наўкол стаяў чалавечы крык, нават не крык, а лямант i выцце. Яны доўга былi чуваць, пасля ўсе сцiхла.

Мы прыўзнялiся, агледзелiся. Немцаў нiдзе не было вiдаць. Тады я i Алёша папаўзлi да вёскi, нам было вельмi страшна. Вёска дагарала. Мы забралiся ў яму, дзе зiмой захоўвалi бульбу, i прасядзелi там да цемнаты. Алешу было гадоў дзесяць, ён плакаў i прасiў есцi. Мы пачалi хадзiць па дварах, усюды былi аднолькавыя папялiшчы. На адным агародзе знайшлi радыску. Хлеў i гумны дымiлiся ўсю ноч. Ранiцай мы пайшлi шукаць людзей. Па вулiцы блыталiся абгарэлыя курыцы i каты. Куры ад нас разляталiся ва ўсе бакi, а каты iшлi следам. Мы падышлi да хлява. Там усё згарэла датла, засталiся толькi груды попелу. Падыйшлi да гумна. У нос ударыў удушлiвы пах гарэлага мяса. Сярод галавешак ляжалi абгарэлыя чалавечыя трупы, наваленыя адзiн на адзiн. Мы спалохалiся i пабеглi. Каля могiлак убачылi людзей. Гэта жыхары навакольных вёсак прыйшлi, каб даведацца аб лёсе сваiх родных i сваякоў.

 

САНЮК Л.С., партызанская сувязная, жыхарка вёскi Скiрмантава

На блакаду партызан немцы кiнулi некалькi адборных дывiзiй, былi палiцаi, уласаўцы. 28 лiпеня 1943 года карны атрад спынiўся каля вёскi Скiрмантава i заначаваў за ваколiцай. Ранiцай ён рушыў у бок вескi Каўшова. Па дарозе яны сустрэлi некалькi яўрэяў. Iх схапiлi, абшукалi, знайшлi свежы хлеб. Пры допыце яўрэi паведамiлi, што ежу iм далi ў весцы Скiрмантава, а яшчэ – што яе жыхары кормяць партызан i даюць iм вопратку. Даведаўшыся пра гэта, карнiкi вярнулiся ў вёску Скiрмантава. Людзей зганялi ў хлеў, два гумны i вялiкую новую хату партызанскага сувязнога Навiцкага. Палiцаi на падводах паехалi па вёсцы збiраць сялянскi скарб, з хлявоў выганялi жывёлу. Усё нарабаванае пагрузiлi ў абоз i накiравалiся у бок Дзяржынска, а гумны з людзьмi i хаты падпалiлi. Тых, хто спрабаваў вырвацца з полымя, расстрэльвалi з аўтаматаў. Вёска гарэла дзень i ноч, а ранiцай прыйшлi партызаны i сабралiся жыхары навакольных вёсак. Яны ўбачылi жудасную карцiну – усё згарэла датла, а на папялiшчы сярод пячных комiнаў блукалi двое дзяцей.

 

БУДАЙ Георг Васiльевiч, 1918 г. н., былы камiсар партызанскай брыгады iмя П.К.Панамарэнкi Баранавiцкага партызанскага злучэння. Пасля Вялiкай Айчыннай вайны – на журналiсцкай рабоце. Галоўны рэдактар часопiса «Коммунист Белоруссии». Аўтар кнiгi «Свинцом и словом» (2-е выд., 1981). Памёр 22 лiстапада 1988 г.

У лiпенi 1943 г. гiтлераўцы наладзiлi карную экспедыцыю супраць партызан, якiя дыслацыравалiся ў Налiбоцкай пушчы. Карнiкi рухалiся з Мiнска, Заслаўя i Дзяржынска. Прачэсвалi лясы ў трохкутнiку чыгункi Маладзечна – Мiнск – Стоўбцы. Наш лагер размяшчаўся каля вескi Скiрмантава. Я папярэдзiў жыхароў вёскi аб карнiках. Вёска апусцела, людзi схавалiся ў лесе. Змянiлi i мы сваё месцазнаходжанне.

Карнiкi знайшлi ў лесе жыхароў Скiрмантава. «Мы ваюем з партызанамi, а не з насельнiцтвам, – заявiлi яны, – Iдзiце ўсе па дамах!». Людзi паверылi iм i вярнулiся ў родную вёску. У лесе засталася толькi сувязная партызанскага атрада iмя С.М.Будзённага.

27 лiпеня (больш дакладна 29 лiпеня. – А.В.) у дзесяць гадзiн ранiцы карнiкi сагналi ў калгасны хлеў усiх жыхароў Скiрмантава, устанавiлi куляметы i, аблiўшы хлеў бензiнам, падпалiлi яго. Жывымi былi спалены 162 чалавекi. Вёску гiтлераўцы зраўнялi з зямлей.

 

Скiрмантаўскi краязнаўчы музей.

Заснаваны ў вёсцы Скiрмантава. Адкрыты ў будынку Скiрмантаўскага СДК у жнiўнi 1984 г. Плошча экспазiцыi 98 м2, 360 экспанатаў асноўнага фонду. Экспануюцца шматлiкiя прадметы сялянскага побыту мiнулых гадоў, знойдзеныя ў Скiрмантаве i навакольных мясцiнах. Расказваецца пра гiсторыю вёскi i яе наваколля, пра навышэйшы пункт Беларусi Дзяржынскую гару – месца актыўнага адпачынку – Якуцкiя горы, пра падзеi Кастрычнiка 1917 г., савецка-польскае пагранiчча, трагiчныя падзеi Вялiкай Айчыннай вайны i iншае. У экспазiцыi – партызанская зброя i рыштунак, архiўныя дакументы, копii зводак Саўiнфармбюро, здымкi франтавiкоў-землякоў, падпольшчыкаў i партызан – жыхароў вёскi Скiрмантава.

На макеце зафiксаваны той трагiчны момант, калi вёска была спалена разам з мiрнымi жыхарамi нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi 29 лiпеня 1943 г.

Шматлiкiя дакументы i матэрыялы расказваюць пра цяжкiя пасляваенныя гады аднаўлення народнай гаспадаркi, адукацыi, культуры, аховы здароўя, бiблiятэчнай справы.

 

Дзяржынск – Налiбоцкая пушча.

2 сакавiка 1942 г., пасля трэцяга ярэйскага пагрому (у Мiнскiм гета ўсяго было 6 пагромаў – 7 i 20 лiстапада 1941 г., 2, 31 сакавiка i 28 чэрвеня 1942 г. i 21 кастрычнiка 1943 г.) вялiкая група яўрэяў у марозны дзень пад канвоем была адпраўлена ў бок Дзяржынска i расстраляна (хто вытрымаў гэты страшны шлях i не замерз або памер па дарозе). Магчыма, гэты расстрэл адбыўся на тэрыторыi Путчынскага сельсавета.

2 сакавiка 1942 г. каля Койданава былi падрыхтаваны ямы: у чыгуначныя вагоны пасажаны з Мiнскага гета, павезены на захад i расстраляны 3412 чалавек [12]. У той жа дзень адбыўся трэцi пагром у Мiнскiм гета. Да 10 гадзiн, не знайшоўшы дастатковай колькасцi людзей для адпраўкi на расстрэл, немцы пастроiлi дзяцей з дзiцячага дома i павялi на вулiцу Ратамскую 35, дзе кiнулi ў яму. У хуткiм часе ў раён Мiнскага гета прыехаў Генеральны камiсар Беларусi Вiльгельм Кубэ. Ён кiдаў цукеркi дзецям, якiх жывымi засыпалi зямлёй. У той жа дзень карнiкi расстралялi калону людзей, якiя вярталiся з работы. У гiстарычнай лiтаратуры гэтыя падзеi ўвайшлi пад назваю «бойня 2 сакавiка» [13].

…Непралазныя лясы ў раёне вядомай ў свой час усяму свету пагранiчнай станцыi Негарэлае – варотах у краiны Заходняй Еуропы i ЗША, якiя пераходзяць у Налiбокскую пушчу, Вагiнаўскi лес у раёне вёскi Старое Сяло, Пягасаўскi лес у наваколлi вёскi Вертнiкi сталi месцамi сховiшча яўрэяў, якiя рознымi шляхамi дабiралiся сюды, ратуючыся ад немцаў. Сюды, у гэтыя глухiя месцы, дастаўлялi яўрэяў з Мiнскага гета. Тут базiравалiся партызанскiя брыгады iмя П.К.Панамарэнкi i 18-я iмя М.В.Фрунзе, дзе знайшлi прыстанiшча i сховiшча сотнi яўрэяў i iх сем’i. Сюды прыбыў i з Мiнскага гета С.Г.Ганзенка.

Сямён Рыгоравiч Ганзенка нарадзiўся 28 снежня 1915 г. у сяле Енькi Хоральскага сельсавета Палтаўскай вобласцi. Адзiн з кiраўнiкоў партызанскага руху ў Баранавiцкай вобласцi. У пачатку Вялiкай Айчыннай вайны ваяваў на фронце. Быў паранены i трапiў у палон. Спачатку сядзеў у канцлагеры для ваеннапалонных (у палон трапiў у званнi старшага лейтэнанта Чырвонай Армii) па вулiцы Шырокай у Мiнску. Пазней С.Р.Ганзенка з лагера як яурэя перавялi ў Мiнскае гета, а з 23 красавiка 1942 г. ён – у партызанскiм атрадзе iмя С.М.Будзённага брыгады iмя П.К.Панамарэнкi. Атрад iмя С.М.Будзённага быў арганiзаваны ў чэрвенi 1942 г.

24 красавiка 1942 г з Мiнска ў Заслаўскi раён прыбыла группа камунiстаў Н.Л.Фельдмана (пазней камандзiрам групы стаў К.А.Жарэбiн). Тут яна папаўнялася жыхарамi Старасельскага сельсавета i збегшымi з нямецкага палону савецкiмi ваеннаслужачымi. У канцы чэрвеня 1942 г. группа аформiлася ў партызанскi атрад. Да снежня 1942 г. ён дзейнiчаў самастойна, затым – у складзе брыгады iмя I.В.Сталiна. У канцы снежня 1943 г. бы разукрупнены i ператвораны ў кавалерыйскi. На дзень злучэння з часцямi Чырвонай Армii налiчваў 124 партызаны. Камандзiрам гэтага атрада з чэрвеня 1942 па снежань 1943 г. быў Г.Р.Ганзенка, са снежня 1943 па чэрвень 1944 г. – С.П.Кокуш.

Сведчаннi вiдавочцаў:

 

ШМЕЛЬКIН М.Х., везень Мiнскага гета

Во время погромов [в Минском гетто] погибли бабушка, дедушка и тетя. В конце марта 1942 года я пришел в очередной раз в детский дом. Там никого не было. Мне сказалт, что все дети погибли, были уничтожены гитлеровцами. Заботиться мне было не о ком. Соседи посоветовали идти на запад, где были хутора и можно было наняться на какую-нибудь работу. Я выбрался из Минска и пошел пешком через Койданово, Старинки и вышел к реке Сума. Здесь хуторянин Борщук взял меня пастухом. Пас коров, овец. Зимой играл на скрипке на деревенских свадьбах вместе с местными музыкантами. Хутор находился у деревни Морозовичи Рубежевичского сельсовета ивенецкого района Барановичской области. 14 сентября 1944 года я вернулся в освобожденный Минск… Вскоре я встретился с родителями.

Р

АДАШКОЎСКАЯ (Смелькiнсон) Майя Аркадзьеўна, вязень Мiнскага гета.

В октябре 1943 г. было полностью уничтожено Минское гетто. Мне, девятилетнему ребенку, чудом удалось сбежать. Скиталась по пожарищам и кладбищу. Не хотелось подвергать опасности семью Бовт, старалась обходить их дом стороной. Но когда стало совсем худо, обратилась к ним за помощью.

В это трудное время активное участие в моем спасении принимал Иван Бовт. Прятал меня в яме на огороде 2 месяца, приносил еду. Затем помог выбраться из города. Провел через все посты окружным путем. Дальше я пошла одна от деревни к деревне. Шла несколько дней. Ночевала в лесу. Дошла до деревни Перхурово Койдановского района. Там мне предложили остаться, и каждая хозяйка держала меня по одному дню. Вернулась в Минск 16 июля 1944 г. и сразу пришла к семье Бовт. Они определили меня в детский дом №4.

Кроме меня семья Бовт спасла Цоглиных Лизу и Милу.

(Паводле дадзеных пасольства дзяржавы Iзраiль у Рэспублiцы Беларусь, 27 красавiка 1995 г. Боўт Iван i Боўт Кацярына сталi Праведнiкамi Народаў свету).

 

Дакумент №6

Решение Дзержинского райисполкома об уточненных сведениях по уничтоженным немецко-фашистскими захватчиками населенным пунктам района

3 июня 1969 года Дзержинск

Рассмотрев данные, представленные исполкомами сельских Советов об уточненных населенных пунктах, полностью или частично уничтоженных немецко-фашистскими захватчиками во время Великой Отечественной войны, количество населения, угнанного в фашистское рабство, погибших на фронтах, в партизанских отрядах и подполье, исполком Дзержинского районного Совета депутатов трудящихся РЕШИЛ:

1. Данные. представленные исполкомами сельских Советов в соответствии с установленной формой, списков утвердить.

2. Считать, что на территории Дзержинского района в годы Великой Отечественной войны немецко-фашистскими захватчиками было уничтожено:

а) населенных пунктов полностью – 15, в них дворов – 333, населения – 553 человека;

б) населенных пунктов частично – 78, в них дворов – 327, населения – 413 человек;

в) угнано в фашистское рабство – 1115 человек;

г) возвратилось из фашистского рабства – 972 человека;

д) погибло на фронтах – 1847 человек;

е) погибло в партизанских отрядах – 349 человек.

Кроме того, по городу Дзержинску погибло населения – 2180 чел., угнано в фашистское рабство – 78 чел., погибло на фронте – 256 чел., погибло в партизанах – 140 чел. (Усяго: даныя па раёне i па гораду Дзяржынску. – А.В.).

Председатель исполкома Дзержинского районного Совета депутатов трудящихся П.Гончаров

И.о. секретаря исполкома Дзержинского районного Совета депутатов трудящихся П.Смирнов [14].

Сярод 200 месц масавага знiшчэння i пахаванняў яўрэяў на беларускай зямлi ў Дзяржынскiм раёне iх 6. Дакументы i матэрыялы чакаюць сваiх даследвальнiкаў.


          Литература:

1. Нюрнбергский процесс. Сборник материалов в 3-х тт. М., 1966, т.3. С. 310-311.
2. Архiў аўтара.
3. Судебный процесс по делу о злодеяниях, совершенных немецко-фашистскими захватчиками в Белорусской ССР (15 – 29 января 1946 года). Стенограмма. Мн., 1947. С. 129.
4. Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации (1941 – 1944). Сб. Материалов и документов. Мн., 1995, с.88 – 90.
5. З фондаў Дзяржынскага гiсторыка-краязнаўчага музея.
6. Архiў аўтара.
7. З фондаў Дзяржынскага гiсторыка-ураязнаўчага музея.
8. Там сама.
9. Там сама.
10. Чрезвычайная комиссия по расследованию преступлений на территории Дзержинского района. ЦГАОР СССР. Ф. 7021. Оп. 87. Д. 5. Лл. 15-36, 37-66.
11. Смоляр Г. Мстителаи гетто. М., 1947. С. 10, 25, 54-56, 70, 83-86, 91-92, 94-95.
12. Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации. 1941-1944. Мн., 1995. С. 88-90.
13. Смоляр Г. С. 54-55.
14. Национальный архив Республики беларусь (НАРБ). Ф. 4683. Оп. 3. Д. 162. Л. 1021.

 
 
Яндекс.Метрика