Гiстарычныя лёсы яўрэяў i татар Беларусi

 

          Iбрагiм КАНАПАЦКI (Мiнск)


Як вядома, першыя буйныя паселiшчы яўрэяў i татараў на тэрыторыi Беларуска-Лiтоўскай дзяржавы — Вялiкага княства Лiтоўскага — узнiклi яшчэ ў часы праўлення Вялiкага князя Вiтаўта (1350-1430). Вiтаўт гасцiнна прыняў татар, узяўшы ix на ваенную службу. Беларускiя татары паважалi Вiтаўта за цярплiвасць да ix рэлiгii — iсламу, называлi яго Белым ханам, Ваттадам — апiрышчам мусульман на Захадзе [1]. Таксама высока цанiлi дзейнасць Вiтаўта i яўрэi, якiя, як i татары, карысталiся правамi вольных людзей.

У адрозненне ад пераважнай большасцi насельнiцтва Вялiкага княства Лiтоўскага, якiя вызнавалi хрысцiянскую рэлiгiю, яўрэi i татары, вызнаваўшыя адпаведна iўдаiзм i iслам, адносiлiся да так званай катэгорыi «яўрэй, татарын, усялякi бусурман» [2]. У адпаведнасцi з артыкулам 9, 12 раздзела III Лiтоўскага статута 1588 г., яўрэям i татарам забаранялася трымаць у няволi хрысцiян. Асобаў гэтых нацыянальнасцей нельга было «вызначаць на пасаду». Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588 г. пад страхам смяротнага пакарання забараняў пераводзiць закупаў або палонных, а таксама ix дзяцей у iўдаiзм i iслам. Калi яўрэй альбо татарын станавiўся ўладальнiкам якога-небудзь двара або маёнтка, ён не меў права павялiчваць павiннасцi ў адносiнах да сялянаў-хрысцiян.

У розныя перыяды жыцця на гэтых землях яўрэi-iўдзеi i татары-мусульмане — носьбiты iншых культур — адчувалi з боку дзяржавы (Вялiкае Княства Лiтоўскае, Рэч Паспалiтая, Расiя, СССР) i афiцыйных рэлiгiй (праваслаўнай, каталiцкай) не заўсёды роўныя, спрыяльныя i талерантныя адносiны. Гэтая акалiчнасць самым непасрэдным чынам адбiвалася як на колькасцi насельнiцтва, так i на стане культуры гэтых народаў. Варта хаця б прыгадаць загад Вялiкага князя Аляксандра аб высяленнi яўрэяў (1495 г.).

На пачатку XVII ст. у сувязi з наступлением каталiцкай контррэфармацыi пачалiся ганеннi на пратэстантаў-хрысцiян, яўрэяў-iўдзеяў i татараў-мусульман. 2 лiпеня 1609 г. натоўп паломнiкаў, якi сабраўся ў Троках на свята, разбурыў старажытную мусульманскую мячэць, а новую духавенства ўжо не дазволiла будаваць. Бiскуп Вiленскi Бенедыкт Война (1600-1616) забаранiў татарам будаваць i аднаўляць мячэць. Сеймiк Галiцыi ў сваiх пастановах 1666 i 1667 гадоў патрабаваў пад пагрозай канфiскацыi маёмасцi, каб «ў ваяводстве рускiм татары ў маёнтках мячэцi не будавалi». У 1609 г. былi пакараны смерцю некалькi татарскiх жанчын, западозраных у ведзьмарстве. Духоўныя ўлады абрушылi ганеннi на змешаныя шлюбы [3].

Увогуле рэлiгiйныя баталii, што скаланалi Рэч Паспалiтую ў XVI-XVII ст.ст., вялi да таго, што многiя татары-мусульмане, асаблiва тыя, што жылi на паўднёвай ускраiне «дзяржавы абодвух народаў» (у межах сучаснай Украiны), выехалi ў прычарнаморскiя стэпы, якiя належалi Крымскаму ханству. Частка мусульман прыняла хрысцiянскую веру. I толькi самыя стойкiя вытрымалi прыгнет i не пaexaлi, не адраклiся ад сваёй веры. Параўнальна хутка, праз некалькi дзесяцiгоддзяў, адносiны да татараў-мусульман палепшылiся, але да гэтага часу колькасць татар значна паменшылася: к пачатку XVIII ст. iх налiчвалася толькi 30 тысяч. У наступныя стагоддзi мелi месца факты чарнасоценных пагромаў яўрэяў у Гомелi, Магiлёве, Брэсце, некаторых iншых гарадах i мястэчках Беларусi ў 1903-1905 гг.

Жахлiвы лёс напаткаў яўрэяў у гады апошняй сусветнай вайны. У складаных умовах татальнага вынiшчэння яўрэйскага народа беларускiя татары дапамагалi ратавацца сваiм суседзям-яўрэям. Да сённяшняга часу гiсторыя захавала шмат эпiзодаў, якiя сведчаць аб высокай маральнасцi i ўзаемнай дапамозе нашых народаў. Вось толькi некаторыя факты.

У мястэчку Смiлавiчы Чэрвеньскага раёна Мiнскай вобласцi Фацiма Хасенеўна i Танзiля Адамаўна Ясiнскiя — бабуля i мацi доктара гiстарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гiсторыi Беларусi Белдзяржпедунiверсiтэта iмя М.Танка А.М.Лютага — уратавалi i вы-хавалi трох яўрэйскiх дзяцей Марата, Гену i Малку, мацi якiх загiнула ў Пухавiцкiм гета.

У г.Мiнску таксама дзве жанчыны — Фацiма Мустафаўна i Айша Сулейманаўна Канапацкiя ўратавалi ад фiзiчнага вынiшчэння яўрэйскую сям’ю Дэвiдсонаў. Вось што ўспамiнае пра тыя жудасныя гады А.С.Канапацкая:

«Я родилась 24 декабря 1926 г. в Минске в семье служащего. Отец — Канапацкий Сулейман Ассанович, 1894 г.р., имел высшее образование, работал бухгалтером в системе связи, умер в 1935 г., когда мне было всего 9 лет.

Мама — Канапацкая Фатьма Мустафовна (урождённая Мухля), родилась в 1891 г. в многодетной, но весьма состоятельной семье. Родители моей мамы владели кожевенной фабрикой, но сами делами последней не занимались, а сдавали в аренду евреям.

Дедушка — Мухля Мустафа Яковлевич, по выражению бабушки, «служил по железнодорожному ведомству».

Бабушка — Мухля Фурша Матвеевна, 1857 г.р., занималась домом и детьми. Жили они в собственном двухэтажном доме по Большой Татарской улице, напротив мечети (дом сгорел во время последней войны). За домом был большой флигель, который они, как и фабрику, сдавали в аренду евреям. Люди в то время не «прыгали» с места на место, а жили основательно, стабильно, годами и десятилетиями на одном и том же месте, общались друг с другом, несмотря на классовые и религиозные различия. Складывались прочные отношения между владельцами и арендаторами и их детьми. Дети тех и других стали жить своими семьями и продолжали общаться между собой. После революции 1917 г. мои дедушка и бабушка продолжали жить в том же, теперь уже национализированном доме, где им выделили одну комнату (я помню эту «коммуналку»). Дедушка умер в 1925 г. Бабушка вскоре перебралась к нам и жила с нами до своей кончины осенью 1941 г.

Теперь подхожу к основному. Чем стали годы оккупации для евреев Минска, общеизвестно. Моя мама чем могла всячески помогала им, переправляла в гетто продукты, которые приобретала в западных областях республики путём обмена различных вещей. Тогда и обратилась к маме её давняя знакомая Фрума Дэвидсон с просьбой спрятать её мужа. Они и раньше прибегали и прятались у нас на время погромов по нескольку дней всей семьёй (5 чел.).

В июне 1942 г. муж Фрумы Исроэл Дэвидсон поселился у нас надолго. В сарае он вырыл яму-нору, замаскировал её поленницей дров и прожил там целый год. Немцы лютовали безмерно, проводили облаву за облавой. В одну из таких облав попала и наша улица. К нам в дом пришли с проверкой, всё перерыли, ничего не нашли и ушли. Тайник, в котором прятался Дэвидсон, не обнаружили, попросту дрова не стали трогать.

Только мы с мамой вздохнули с облегчением, как нагрянули другие, уже эсэсовцы. Солдаты стали проверять сарай, а офицер зашёл в дом, где его внимание привлёк дымоход. Встав на табурет, он полез рукой в отверстие дымохода. Занятие это не очень чистое и проделывал он его с явным недовольством. К счастью, я догадалась сказать ему, что у нас уже была одна проверка. Он обрадовался, тут же соскочил с табурета, вышел, позвал своих солдат (а те уже принялись за поленницу) и увёл. Не надо иметь большое воображение, чтобы представить, что ожидало нас, да и всю Татарскую улицу, найди они Дэвидсона. Ровно год просидел Исроэл в своей норе, выходя только ночью подышать, да ещё зимой глубокой ночью мы брали его на несколько часов в дом, чтобы он не замёрз.

Отец Фрумы Дэвидсон Меир в начале войны купил паспорт покойного татарина. Меир был блондином, непохожим на еврея, и поэтому мог на своей лошади беспрепятственно переезжать с одного места на другое. Жил он в Западной Беларуси и привозил оттуда продукты своим родственникам в Минск. Часто останавливался у нас. Но соседка Гэлька, у которой не было детей, начала рассказывать всем, что «Фата жыдоў хавае»,—(это значит, моя мама прячет евреев). Опасаясь, что это может дойти до немцев, мы запретили Меиру приезжать к нам (кстати, после войны он сватался к моей маме, но я, единственный ребёнок в семье, была большим эгоистом и несмотря на то, что мама моя была очень красивой женщиной, была категорически против её брака с кем бы то ни было).

Дети Дэвидсонов - Рахиль, Мира, Вова — часто убегали из гетто и приходили к нам. Мама чем могла помогала им. Жили мы бедно, терпели те же тяготы войны, что и остальное население Минска. Легче стало немножко после того, как мы продали швейную машину и купили корову (мама позже шутила, что война «съела» всё приданое ее дочери).

В июне 1943 г. Дэвидсоны всей семьёй ушли в партизаны. Все остались живы и после освобождения Минска в 1944 г. вернулись в город, жили по Канатному переулку.

Вот такой случай, эпизод, если хотите, произошёл с нами во время войны. Спасая этих людей, мы не думали о возможных последствиях для себя. Просто не помочь им мы не могли.

Старшая дочь Дэвидсонов Рахиль вышла замуж в 50-х годах за еврея из Западной Беларуси. Мы с мамой были у них на свадьбе. Вскоре они уехали в Польшу, а оттуда в Израиль. Вместе с ними уехала и вся семья Дэвидсонов. Долгое время мы вели переписку, они высылали фотографии, которые хранятся в нашей семье и сейчас. Однако с началом арабо-израильского конфликта в июне 1967 г. переписка прервалась. Затерялся адрес, и дальнейшая судьба этой семьи мне неизвестна». [4]

Успамiнае Таiса Якаўлеўна Якубоўская, 1927 г.н., жыве ў Мiнску:

«Мой бацька Якаў Якубоўскi памёр у сакавiку 1940 г., мацi Фурша Якубоўская памерла ад сухот ва ўзросце 33 гады ў лiстападзе 1940 г. Засталася я одна. Маiм апякуном стаў дзяцька — брат мацi — Александровiч Асан. 24 чэрвеня 1941 г. ён пайшоў на фронт i загiнуў у першыя днi вайны. Да 1972 г. я жыла ў Мiнску на вулiцы Саўгаснай, 11 (зараз —праспект Машэрава). На месцы нашага дома цяпер стаiць гасцiнiца «Планета». Побач знаходзiлася вулiца Калгасная (былая Татарская), за ёю былi славутыя татарскiя агароды. Мне здаецца, яны кармiлi агароднiнай амаль палову города.

Недалёка ад нас, там, дзе зараз гатэль «Юбiлейны», была мячэць. У нашым раёне жыла большасць татараў. Таксама на нашай вулiцы было шмат яўрэйскiх сем`яў i жылi мы вельмi дружна. Але ўсе гэта было да вайны. Калi пачалася вайна, яўрэяў перасялiлi у гета. Гета было недалёка ад нашай вулiцы. Ноччу чулiся аўтаматныя чэргi: гэта значыць —пагром. Часам каму-небудзь удавалася пералезцi праз калючы дрот (пад страхам смерцi, безумоўна), але есцi хацелася i мы чым маглi дзялiлiся.

Хто змог, пайшоў у партызаны, але, на жаль, вельмi шмат яўрэяў загiнула. У мяне самой хавалася жанчына з дзяўчынкай з зiмы 1941-1942 гг. па восень 1942 г. Бацька маёй аднакласнiцы Янiны Дрозд, Мiкалай Пракопавiч Дрозд (вядомы мiнскi падпольшчык, iменем яго названа адна з мiнскiх вулiц — Аўт.) быў падпольшчыкам — гэта ён папрасiў схаваць гэтую жанчыну. У яе былi дакументы, што яна руская.

«Мы яе прапiшам, — казаў мне Мiкалай Пракопавiч, — а калi хто будзе пытаць, адказвай, што яна — Алёна Антонаўна, а дзяўчынка —Шура, прапiсана ў гарадской управе i адкуль мне ведаць, што яна i хто яна». Потым у Мiкалая Пракопавiча з’явiлася магчымасць, i ён пераправiў яе ў партызанскi атрад.

Я сама была сувязной партызанскага атрада «За Радзiму» iмя М.Фрунзе. Кiравала нашай падпольнай групай Духоўнiкава Р.П., якая жыла побач са мной у суседнiм доме. Вось яна i прыцягнула мяне ў лiстападзе 1942 г. у сваю групу. Мы дабывалi i перапраўлялi партызанам зброю, медыкаменты. У маi 1943 г. мы арганiзавалi ўцёкi 20 ваеннапалонных i пераправiлi iх у атрад «За Радзiму». 3 атрада мы атрымлiвалi лiстоўкi, а затым iх распаўсюджвалi.

Усяго, што перажыта, расказацъ цяжка» [5]

Цяжкiя выпрабаваннi чакалi яўрэяў i татар Беларусi i ў наступныя гады. Не абмiнулi гэтыя народы палiтычныя рэпрэсii. Яшчэ ў перадваенныя гады шмат яўрэяў i татар былi незаконна асуджаны сталiнскiм рэжымам i знаходзiлiся ў лагерах Поўначы, Сiбiры, Казахстана i Далёкага Усходу. 3 новай сiлай рэпрэсii ўзнавiлiся ў пасляваенны час. I так нешматлiкiя народы панеслi незлiчаныя страты. Многiя татары-мусульмане, баючыся, што iх можа напаткаць лес крымскiх татар, каб не быць дэпартаванымi, вымушаны былi ехаць у замежныя краiны. Палiтыка дзяржаўнага антысемiтызму прывяла да масавага зыходу яўрэяў з нашай краiны.

Без перабольшвання трэба адзначыць, што таталiтарнае праўленне ў СССР прывяло да заняпаду яўрэяў i татар Беларусi, паставiла iх на мяжу знiкнення. За пасляваенныя гады рэзка скарацiлася татарскае насельнiцтва ў месцах iх ранейшага кампактнага пражывання. Калi, напрыклад, у г.п.Вiдзы, Браслаўскага раёна, Вiцебскай вобласцi ў 1938 г. жылi 760 татар, то сёння iх там налiчваецца менш за 50 чалавек, у г.Слонiме было 413 татар, сёння — толькi 96, у г.Навагрудку адпаведна 766 i 316, у г.п.Мядзель 250 i 90, у г.Докшыцы 460 i каля 50. У вёсцы Даўбучкi Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласцi жылi 408 татар, цяпер там застаўся толькi адзiн татарын (Радкевiч А.А.).

Даўбучышская мячэць, якая была пабудавана яшчэ ў 1557 г. i лiчылася ў мiжваеннай Польшчы помнiкам гiсторыi i культуры, разбурылася. У 1991 г. рэшткi гэтага помнiка былi перавезены пад Мiнск, дзе да сённяшняга дня яны знаходзяцца ў музеi драўлянага дойлiдства без рэстаўрацыi. [6]

За 1989-1999 г. на 84 тыс. скарацiлася яўрэйскае насельнiцтва Беларусi [7]. Калi ў блiжэйшы час не будуць прыняты дзяржаўныя праграмы па захаванню гэтых унiкальных i рэлiктавых народаў, яўрэi i татары на Беларусi знiкнуць як самабытныя этнасы.

Прынятыя ў 90-х гадах XX ст. законы аб нацыянальных меншасцях, аб свабодзе веравызнання i рэлiгiйных арганiзацыях стварылi неабходную прававую аснову працэсу нацыянальна-культурнага адраджэння ўсiх народаў Беларусi, у тым лiку яўрэяў i татар. Але працэс гэты iдзе марудна i непроста.

Яўрэi i татары жывуць у мiры i згодзе з усiмi народамi Беларусi. Гiстарычныя лёсы гэтых самабытных народаў —цiкавая тэма навуковых даследаванняў.


          ЛIТАРАТУРА:

1. Мухлинский А. Исследование о происхождении и состоянии литовских татар. СпБ, 1857, сс. 13-14.
2. Статут Вялiкага Княства Лiтоўскага. Мiнск, 1989, с. 442.
3. Iслам i мусульмане Беларусi ў XX стагоддзi. Матэрыялы VII-й мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi. Мiнск, 2002, cc. 8-9.
4. Аль-Ислам, 1994, N3, cc. 52-55.
5. Байрам, 1994, N4, cc. 61-63.
6. Iслам и умма (абшчына) татар-мусульман Беларусi, Лiтвы i Польшчы на мяжы тысячагоддзяў. Матэрыялы VI-й мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi. Мiнск, 2001, cc. 17-18.
7. Звязда, 1999, 15 снежня.

 
 
Яндекс.Метрика