Татарскi след у назвах зямлi беларускай

 

          Разалiя АЛЕКСАНДРОВIЧ  (Мiнск)

 

Што было, што маем i на што спадзяемся

«Усе пакiнуць след павiнна» — нельга не згадзiцца са словамi паэта. Кожны чалавек пакiдае пасля сябе след, а, тым больш, гэта павiнна зрабiць пэуная колькасць прадстаўнiкоў аднаго народа, звязаных агульным месцам пражывання, рэлiгiяй, традыцыямi. Жыцце татарскага народа на зямлi Беларусi пакiнула свой след у назвах яе мястэчак, гарадоў i нават вулiц.


1.

З часу з’яулення назваў i да нашых дзен захавалая не ўсё. Але нават не ўсе назвы яшчэ зафiксаваны i растлумачаны. Некаторыя, у вынiку непрадуманай палiтыкi ўладаў, заменены, але частка з iх застаецца да гэтай пары ў памяцi жыхароў. У сувязi з тым, што планамернай працы па асвятленнi працэсу надання тапанiмiчных назваў як раз у неабходны час проста не iснавала, то многiя назвы тлумачацца на падставе паданняў, якiя з цяжкасцю вытрымлiваюць навуковы аналiз. Але «мабыць, нi адзiн народ-прышэлец не пакiнуў пра сябе столькi легендаў, паданняў, як татары»,— лiчыць прафесар В.В.Шур.

Працяглае жыцце татарскага народа на зямлi, якая знаходзiцца так далека ад яго прарадзiмы, намоцна звязала наш народ з «зямлей пад белымi крыламi». З часу пасялення вялiкай колькасцi воiнаў хана Тахтамыша ў месцах, вызначаных Вiтаўтам Вялiкiм, мiнула шасцьсот гадоў. Але яшчэ да 1397 г. на землях былога Вялiкага княства Лiтоўскага ўжо знаходзiлi сабе прытулак асобныя группы залатаардынскiх воiнаў, трапiўшых сюды цi па добрай волi, цi як палоннiкi. Яшчэ ў войсках Альгерда i Гедэмiна былi татарскiя воiны. Вялiкiя ўладаннi татараў узнiкаюць у канцы ХV — пачатку ХVI ст.ст. у прадмесцi Вiльнi — Лукiшках, Сорак Татарах, у Немежы, Навагрудскiм, Менскiм, Лiдскiм, Ашмянскiм, Брэсцкiм, Троцкiм паветах.

Многiя буйныя татарскiя пасяленнi, якiя iснуюць цяпер у Беларусi, узнiклi толькi ў ХIХ ст. — у Глыбокiм, Докшыцах, Вiдзах, Мядзелi. У свой час жылi ў вялiкай колькасцi, а зараз засталося нашмат татар у Слуцку, Нясвiжы, Клецку, Мышы, Дзятлаве, Белiцы. У Слонiме пастаянныя жыхары з лiку татараў з’явiлiся ў канцы ХVIII ст., хоць татарскiя маенткi iснавалi ў яго ваколiцах.

З гадамi колькасць беларускiх татараў не павялiчваецца, а памяньшаецца (з часу перапiсу 1989 г. i да апошняга нас паменяла на 2 тыс. чал.). У вынiку застаюцца назвы месцаў, якiя толькi нагадваюць аб iх былых насельнiках.

Выяуленне, апiсанне гiсторыi узнiкнення назваў (падзей, асоб, з iмi звязанных, узнiкшых у народзе паданняў, твораў мастацтва) з цягам часу ўскладняецца, таму што ў гiсторыi тапанiмiкi адбываюцца зрухi часцей у бок забыцця. Перыядычна прыйшоўшая ўлада замянае назвы на новыя, i пасля з цяжкасцю вяртаюцца першапачатковыя назвы, а некаторыя так i адыходзяць у нябыт.

ХХ стагоддзе найбольш асiрацiла беларускiх татарау. З усiх адабраных уладамi назваў вяртаюцца адзiнкi. I калi населеныя пункты яшчэ «трымаюцца», то iх татарскiя куточкi i вулачкi згубiлi як назвы, так i свой матэрыяльны след —што зруйнавана, што забудавана.

I з гэтай сумнай прычыны ўсе большую святасць маюць для нас, як i для кожнага народа, назвы i месцы, якiя памятаюць нас.


2.

Адкуль узнiклi назвы населеных пунктаў, iх ваколiц, пэўных раёнаў цi вулiц можна даведацца як з гiстарычнай лiтаратуры, так i з фальклорна-этнiчных зборнiкаў, з лiтаратурных крынiц. У працах спецыялiстаў, займаючыхся тапанiмiкай гiстарычна беларускiх земляў, татарскай тэматыцы прысвячаюцца асобныя пералiкi назваў (Арда, Бабаевiчы, Бекiшы, Галезiчы, Смалявiчы, Туганы i iнш.). Нашмат раддей разглядаюцца вытокi ўзнiкнення асобнай назвы (Койданава, Татарская слабада ў Мiнску).

Iмкнучыся захаваць гiсторыi сваей краiны, прафесар Леанiд Лыч у кнiзе «Назвы зямлi беларускай» (Мн., 1994), прысвяцiў цэлы раздзел тапонiмам, у назвах якiх прачытваюцца назвы народаў, насяляючых Беларусь, цi ўжытыя словы — асновы з родных моў гэтых народаў.

Дапамагаюць нам у пошуку назваў населеных пунктаў, звязанных з жыццем татараў, гiстарычныя выданнi, архiўныя матэрыялы. Мы, дзякуючы iм, пашыраем «геаграфiю» пражывання нашых продкаў у месцах, назвы якiх не ўтрымлiваюць сувязi з асновай татар — цi цюркiзмамi — гэта месцы пасяленняў (Татары, Татаршчына, Уланавiчы) груп татар у ваколiцах буйных населеных пунктаў, узнiкшых раней (Лiда, Мiнск, Вiльня).

Даследчык жыцця нашчадкаў выхадцаў з Крыма Станiслаў Дзерулевiч у кнiзе «Гербаж родзiн татарскiх в Польсцэ» (1929, Варшава) змясцiў вельмi каштоўную для нас инфармацыю. У «Спicе гнязд родовых» названы населеныя пункты, у якiх жылi татары — усяго 500 гарадоў, мястэчак, весак, засценкаў, хутароў. Пераважная большасць з iх адносiцца да тэрыторыi сучаснай Беларусi, частка да сучасных Лiтвы, Польшчы, Украiны.

Былi i iншыя выдатныя памкненнi з боку самiх татараў у справе даследавання спадчыны. Група татарскай моладзi, якая вучылася ў Пецярбургу ў 1907 г., стварыла нелегальны Академiчны гурток польскiх мусульман, сябры якога з асаблiвым захапленнем узялiся за даследаванне татарскiх паселiщаў у Лiтве и Польшчы. Сярод гэтай моладзi былi i браты Крычынскiя, у далейшым унесшыя вялiкi ўклад у стварэнне татарскага музея у Вильнi.


3.

У назваў населенных пунктаў Беларусi, звязаных з жыццём татараў, разная этымалогiя.

Некаторыя назвы, магчыма, мелi iншую гукавую афарбоуку (Эмiр — Мiр, Эўе — Иўе). «Сапраўднай афiцыйнай формай тапонiмii трэба... лiчыць вусную сучасную беларускую форму тaпонiмii, тую, якая iснуе ў карыстаннi народа» (В.А.Жучкевич). З гэтай прычыны незвыклыя для вымаўлення словы з цягам часу прынялi iншую форму змянiўшы цi згубiушы адзiн-некалькi гукаў (вулiца Амуратарская — ад татарскага имя Амурат) у Мiнску стала Амуратаўскай); дадаўшы да першапачатковай асновы славянскiя словаўтвараючыя фирматы.

Паводля В.А.Жучкевiча найбольш распаўсюджанымi для назваў на Беларусi зъяўляюцца «-ичы», «-ова»... «-ева», «- ка», «ишчы», «шчына» (пад уплывам польскай мовы — шчызна). Прымер: Баранавiчы, Курманава, Сандыкаўшчызна. Можна ящчэ дадаць, сыходзячы з захаваушыхся «татарскiх» тапонiмау, што пры iх утварэнн выкарыстоўвалIся наступныя словаўтвараючыя злементы: -ын,-ына, - ицк (Баторын, Карачына, Карацк), а таксама форма множнага лику (Карачуны, Мамаи, Мурзы, Тураны, Чыгиры). У тапанимицы Беларусi назовы татарскага патратранимичнага находжання складаюць, у абъяднаным выглядзе, даволi заўважную группу.

Лыч Л.М вылучае наступныя назовы пайшоўшыя ад прозвищаў цi асабовых iменаў: Галiмцы, Карацк, Карачына, Карачуны (ад «кара»- злосны, чорны), Курманава, Кайданава, Мамаi або Мамай, Мамайкi, Мамоны, Мамонькi, Тадулiна, Чыгiры, Чыгiрынка, Шайтарава. У аснову некатарых назваў пакладзены цi дваранскi тытул, цi вайсковы чын, цi характарыстыка чалавека-воiна: Баторын (ад «герой» — «багатыр»), Бекiшы, Мурзы, Уланавiчы (ад тытулаў дваранскiх родаў), Туганы (ад «сокал», «сваяк»), Чабусы (нiжэйшы ваеначальнiк, дробнапамесны дваранiн). Утвораны ад слоў цюркскага паходжання Бабаевiчы («баба» — стары), Балашы («лазурны»), Басва (ад «бай» — гаспадар, багач), Баштан («агарод», «бахча»).

«Утварылiся ад цюркскiх, у асноўным ад татарскiх каранеў, але былi аформлены на узор тыпова беларускiх назв: Ардашы, Асаны, Асманаука, Базары, Балабаны, Гамзiчы, Гайлешы, Дахны, Качаны, Касымава, Малевiчы, Чаркасы (Ул. Прыхач, «Байрам», 1998, N2, с.63). Да пералiку татарскiх назваў Iбрагiм Канапацкi дадае: Апчак, Агдамер, Iўе, Карзуны, Мiр, Смалявiчы, Казаклары, Тураў, Баяры.

Першым афiцыйна прызначаным для жыхарства месцам прыймоўага па сваей волi i прывеўшага за сабой вялiкую колькасць знацi хана Залатой Арды Тахтамыша быў уже ўмацаваны i заселены мясцовымi жыхарамi горад. Вяликi князь Витаўт прызначыў месцам жыхарства Тахтамыша Лiду. Дом, у якiм жыў у 1396-1399 хан разам з сям’ей i слугамi, доўгi час захоўваў назву Тахтамышава двара. Пазней кiпчакскi хан Хадры-Гiрэй з 1434-1443 г. быў Лiдскiм старастай пакуль, пры падтрымцы вялiкага князя Казiмiра, не заняў зноў ханскi пасад у Крыме.

Вялiкi князь Вiтаўт, запрашаючы татараў Залатой Арды да сябе на вайсковую службу i надаючы за яе прывiлеi, пасяляў татарскiх воинаў у памяжных заходнiх тэрыторыях, утвараючы з гэтых пасяленняў абарончае ад крыжыкаў паўкола, якое нагадвае нам мусульманскi сiмвал — ветах. Лiда ўваходзiла ў абарончае кола.

Берагчы ад нападаў з боку Ордэна неабходна была i сталiцы Вялiкага княства — Трокi i Вiльню. У iх ваколах таксама ўзнiклi татарскiя пасяленнi.


4.

Вялiкiя пасяленнi татараў здейснiў Вiтаўт у сваiх уладаннях, у тым лiку i ў ваколiцах былых нашых сталiц —Вiльнi, Трокаў. У тапанiмiцы гэтых мясцiн з’явiлiся назвы, утрымлiваючыя корань — татар цi iншым чынам нагадваючыя аб татарах. Найбольш красамоўнай з’яўляецца, заховаўшаяся да гэтай пары, назва ваколiцы Вiльнi — Сорак Татар. У польскай лiтаратуры, а таксама ў былой Асманскай iмперыi, татараў называлi лiпкамi. Прыгод Вiльнi , дзе жылi татары i атрымаў назву — Лiкувка. Былой татарскай вескай у прадмесцi Вiльнi з’яуляецца Лупiшкi. У сярэднявечнай Вiльнi, абнесенай сцяной з вежамi адна з вежаў была названая ў гонар татараў.

У Вiльнi на пачатку XVI ст. вакол горада па загаду вяликага князя Аляксандра (сына Казiмiра) была ўзведзена каменная сцяна, будаўнiцтва якой была завершана ў 1506 г. Сцяна была падзелена пяццю гарадскiмi каменнымi брамами (Вiлейскай, Трокскай, Крэускай, Меднiкскай, i, нарэшце,— Вострай, Спаскай, Руднiцкай). Таксама iснавалi вежы з выхадамi i сярод iх — Татарская. Горад падзяляўся на шэсць «паловiц». У Лiтоўскай «паловiцы» была Татарская вулiца.

Да часу, калi Вiльня стала сталiцай Савецкай Лiтвы, адна з вулiц гэтага горада насiла iмя Якуба Азюлевiча. Жыцце праслаўленага камандзiра палка перадавой аховы лiтоўскiх войскаў абарвалася пры абароне Вiльнi ў 1794 г., у час паўстання Тадэвуша Касцюшкi. Пасля смерцi свайго камандзiра воiны палка Азюлевiча, дзе, паводле звестак налiчвалася 318 вершнiкаў, прынялi ўдзел у адным з апошнiх i трагiчных момантаў паўстання — абароне Варшавы ад рускiх войскаў пад камандаваннем Cуворава. У Кiтабе XVIII ст. захаваўся запiс аб тым, што ў Празе, прадмесцi Варшавы, загiнула шмат мусульман, сярод iх Толькi афiцераў некалькi дзесяткаў.

Вулiца аднаго з камандзiраў — абаронцаў дзяржавы «абодвух народаў» — да яе апошнiх дзен iснавання (40-х гадоў XX ст.) нагадвала аб удзеле татараў у вызваленчым паўстаннi пад кiраўнiцтвам добра вядомага ўсяму свету Тадэвуша Касцюшкi.

У Вiльнi, стаўшай калыскай беларускай духоўнасцi, iснаваў даволi багаты збор сямьi Крычынскiх аб лiтоўскiх татарах. На падставе гэтага збора па iнiцыятыве Леона Крычынскага быў створаны невялiчкi татарскi музей, якi адкрыўся ў 1929 г. i праiснаваў да Вялiкай Айчынный вайны. У 1931 г. быў створаны татарскi нацынаяльны архiў. Узгадваючы татарскiя вiленскiя зборы, не магчыма нi узгадаць, што ў Вiленскiм зборы беларускага музея Вацлава Ластоўскага знаходзiлiся таксама дакументы i каштоўнасцi лiтоўскiх татараў, сярод якiх найперш Кiтаб.


5.

Сярод усiх назоваў, звязаных з татарскiм паходжаннем, людзi больш цi меньш дасведчаные найперш называюць Койданава. Пайшоўшая ад iмя татарскага хана Кайдана, назва ўтварылася шляхам дадатку да асабiстага iмя традыцыйнага для ўсходнiх славян фiрманта — «ава» («-ово»), а таксама перамешчанным нацiску на першы склад. I такiм чыным, назва Койданава азначае «пасяленне, належаўшае Кайдану». Нават змененая на Дзяржынск, назва самога гарадка працягвае ўтрымлiваць даунi тапонiм «Койданава», дзякуючы захаваўшыйся назве чыгуначнай станцыш на стужцы Мiнск-Cтаўбцы-Баранавiчы-Брэст. Але тяжка з упэўненасцю сказаць, цi многiя пасажыры гэтых накiрункаў ведаюць этымалогiю назвы — для большасцi яна стала звыклай и «сваёй».

Таму, напэўна, узяў за аснову свайго прозвiшча назву мястэчка бацька вядомага талмудыста. Звыш дзесятка талмудысцкiх твораў належыць аўтару з Вялiкага княства Лiтоўскага равiну Койданаверу Арону Самуiлу (1614-1676). Сваё прозвiшча вядомы талмудыст атрымаў ад бацькi Iзраiля, якi жыў у Койданаве, i пасля ў Вiльнi, дзе нарадзiўся Арон Самуiл.

Пра тое, што назва «Койданава» нiкому не рэзала вуха i не выклiкала адмоўных асацыяцый, сведчыць долгае яе жыццё. Назва замацавалася не Толькi у назве чыгуначнай станцыi. Перайменаваная у 1919 г. менская вулица Койданаўская на Рэвалюцыйную, да гэтай пары ў абыходзе называецца людзьмi сваiм былым найменнем. А рэвалюцыя такi прайшлася па Койданаву, пакiнуўшы напамiж аб тым, што ў 1920 г. тут пэўны час iснавала гераiчнае антыбальшавiцкае паўстанне, вядомае пад назвай Койданаўскай Незалежнай Рэспублiкi. Цэкiсты разрушылi паўстанне ў крывi. Юрка Вiцьбiч лiчыць назву Дзяржынск штучнай ужо таму, што Фелiкс Дзяржынскi, а дакладней, яго «апрычники» маюць ганебнае дачыненне да гiстарычных падзей у часы, далека адышоўшыя ад крывавых заваёўнiцкiх набегаў. I добра вядома, што набегi гэтыя здзяйснялiся тымi, хто лiчыўся мацнейшымi.

Гiсторыя горада Гродна вельмi паказальная ў гэтым сэнсе. Працытуем А.Кiркора: «Борьба с рыцарями начинается с 1224 г., когда они сожгли замок и город. В 1241 г. напал на город Кайдан, вождь Монголов, с сильною ратью. Князь Юрий Глебович храбро защищался, но был убит, и вся окрестность опустошена. Едва ушли Монголы, напали Литовцы и завладели целою страною. С этого времени Гродненское княжество, несмотря на борьбу как с рыцарями, так и с князьями Галицкими, постоянно принадлежало Литовскому Великому Княжеству» («Живописная Россия», с. 189).

Першапачатковая назва мястэчка — Крутагор’е — яшчэ меньш вядома, i не кожны зможа суаднесцi з сучасным Дзяржынскам падзеi далекага мiнулага, якiя не абмiнаюцца нi ў адных гiстарычных хронiках I паловы XIII ст. i пазней. Да гэтага часу адносяцца першыя сведчаннi аб з’яўленнi татараў на землях Вялiкага княства Лiтоўскага.

У «Хронiцы Быхаўца» распавядаецца пра бiтвы пад Магiльным у 1241 г.; паблiзу Крутагор’я ў 1249 г., дзе татары былi разбiтыя войскамi Вялiкага Княства Лiтоускага. У гэты час татары выступалi ў саюзе с дружынамi князёў Данiлы i Васiлькi Галiцкiх. Лiчыцца, што войскi татараў веў князь Кайдан, якi i быу пераможаны. Паданне аб Койданаве як месцы, дзе загiнуў у битве з беларусамi татарскi хан, трапiла ў летапiсы i хронiкi. На самой справе, бiтва, якая прыгадваецца нават у «Живописной России» (пад рэд. Сяменава), з яе героем — беларускiм вiцязем Ракутам са Зверава, — толькi легендарная падзея, а на Яве было працяглае пражыванне татараў на гэтым месцы. На думку А.Ф.Рогалева, Кайданава заснава- «предводитель татарских переселенцев». Такое меркаванне ён падцвярждае iснаваўшай на гэтых землях традыцыяй: каб пасяленне адтрымала iмя ў гонар рэальнай асабы, гэты чалавек павiнен быў працяглы час пражыць у дадзенай мясцовасцi.

Але iдэя перамогi над ворагам настолькi прывабная, што дамiнуе нават над iншымi крытэрыямi. Гiсторыкi бываюць нават згодныя з магчымасцю ўганаравання мясцовасцi iменi чалавека з процiлеглага боку. У «Живописной России» А.Кiркор заўважае, што «у ваколiцах Лiды мясцовасць, дзе Мiндоўгам быў пераможаны хан Шайбак, называецца Шайбак-полем так, як i ад iмя пераможанага Койдана Крутагор’е названа Кайданавам».


6.

У паданнi аб паходжаннi назвы Целяханы распавядаецца, што «тут было знойдзена калiсьцi магiла хана. Быў вялiкi курган. Каля яго сялiлiся людзi, а ў магiле было цела хана. Таму i Целяханы».

Праўда, некаторыя даследчыкi схiляюцца да таго, што назва пайшла ад прозвiшча Целех (бервено). Але суходзячы з даследаванняў В.П.Лемцюговай, тапонiмы патранiмiчнага паходжання ўтвараюцца з удзелам фарманта «-iчы». Значыць, павiнна ў такiм выпадку быць — Целяхiчы цi Целяхавiчы, як, напрыклад, у выпадку з Баранавiчамi, у якiх спалучаецца як назва горада, так i зараз буйной чыгуначнай станцыi.

Тапонимы на «-iчы» бяруць свой пачатак у глыбокай старажытнасциi, калi форма множнага лiку азначала абъяднаннi родаплемянныя, калектывы родзiчаў, або патранiмы (грэц. Patros — бацька, i onoma — iмя па продку па бацькаўскай линii). З той далекай пары назвы на «-iчы» складаюць тыпавую адзнаку паселiшчау вясковага тыпу. У наш час сустракаюцца, акрамя Баранавiчаў, яшчэ некаторыя гарады, з назвами на «-iчы», i сярод iх i тыя, што звязаны з жыццем татараў —Ляхавiчы, Смiлавiчы. Пачаўшыя сваё жыцце з некалькiх сядзiб i пераросшыя ў буйныя населеныя пункты, захаваушыя сваю старажытную назву гарады i пасёлкi, гэтымi назвамi падцвярджаюць сваё вельмi даўняе ўзнiкненне.

Баранавiчы — адносна малады горад, узнiкшы як паселiшча толькi ў II палове ХIХ ст., калi тут прайшла чыгуначная лiнiя з Масквы у Варшаву. У 1882 г. «Cлоўнiк геаграфiчны» змясцiў наступныя скупыя i лаканiчныя звесткi: «Баранавiчы — веска у Навагрудскiм павеце, жыхароў 150. У вярсце ад яе размешчана станцыя Баранавiчы, памiж Лясной i Пагарэльцам».

Тапанiмiчнае паходжанне Баранавiчаў не выклiкае ў спецыялiстаў пытанняў. Гэты патронiм ад прозвiшча Баран цi Барановiч мае цюркска-татарскае паходжанне. I тым больш татары могуць ганарыцца, што адзiн з першых i лепшых артыкалаў пра горад напiсаў прадстаўнiк нашага народа Сцяпан Хусейнавiч Александровiч. Так ацаянiў яго ўнесак у краезнаўства горада правадзейны член геаграфiчнага таварыства Мiхась Малiноўскi: «Я некалькi разоў перачытаў i пераглядзеў артыкул С.Х.Александровiча «Баранавiчы» i магу ўпеўнена сцвярджаць, што матэрыял напiсаны выдатна, што ён адлюстраваў на той момант самае сапраўднае эканамiчнае i культурнае жыцце горада, якое было на 1953 г. Таму сучасным гiсторыкам, краязнаўцам, эканамiстам пры параўнаннях можна спасылацца на гэты матэрыял». (Узятыя з артыкула М.Малiноўскага «Сцяпан Александровiч i Баранавiчы»).

Завяршае М.Малiноўскi артыкул так: «Адно толькi мне нязвыкла i заслугае думу i сэрца, што iмя Сцяпана Александровiча анiяк не ўшанавана, не ўвекавечана нi ў самiм горадзе Баранавiчах, нi ў Крашыне, адкуль пайшла, дзякуючы яму, слава пра Паўлюка Багрыма...»

Мы ж можам дадаць, што памяць «вялiкага татарскага беларуса» не ўвекавечана нават на яго радзiме ў Капылi (раённы цэнтр Мiнскай вобласцi). Больш таго, XX ст. сцерла ў Капылi i назву вулiцы Татарскай, пра якую узгадвае С.Х.Александровiч у сваiх аўтабiяграфiчных нататках «Радзiма мая — Капыль». Ведаючы, як любилi (ён памер у 1986 г.) на Беларусi мяняць назвы, ён пералiчвае ў сваей аўтабiяграфii i мясцовыя назвы ўрочышчаў, якiя былi перад вачыма ў час яго «пастухоўскага дзяцiнства»: Равок, Пярэдняя Шыя, Маргi, Руднiкаў Лес, Герыкава Пасека, Якубаўская Пералясянка, Стодзесяцiнны лес.


7.

Татары (спачатку палонные) з’явiлiся ў Слуцкiм княстве ў XVI ст. Слуцкi князь Ян Сымеон Алелькавiч пасялiў «сваiх падданых татараў Байраса з таварышамi» ў сяле Рыме ў Капыльскiм княстве (як адмiнiстратыўная адзiнка ўваходзiла ў Cлуцкае княcтва) ў 1589 г. на земянским праве. Наш час сцер татарскi след у назве вулiцы Капыля. На новы час мы ўскладалi надзею аб назве адной з вулiц горада iмеем Сцяпана Александровiча, як спадзяемся, што крочыць на вулiцах Капыля змогуць iмя Цiшкi Гартнага, (цяпер К.Маркса), iмя Алеся Гурло, iмя Ничыпара Чарнушэвiча. Такая памяць патрэбная Беларусi.

У ваколiцах Баранавiчаў жылi татары. Сярод мястэчак можна прыгадаць, напрыклад, Новую Мыш (была яшчэ i Старая Мыш). Жылi татары i ў Крошыне, знакамiтым у гiсторыi Беларусi як радзiма майстра-каваля i паэта-самавука Паулюка Багрыма. Сярод актаў Вiленскай камiсii (т.XXXI), крошынскiх татар тычацца 28 актаў. У прывiлеях караля Жыгiмонта ад 18 жнiўня 1521 г. (пiсаны ў Кракаве) пацвярджаецца права князя Малiкбашы аднавiць у маёнтку Крошны корчмы: «...Дозволили есмо ему там у Крошыне корчмы мети, нехай он там корчмы в своем торгу маеть, потому как иншы по торгам свои корчмы мают.»

У прывiлеi караля Жыгiмонта, якую далi сынам князя Маликбашы на маёнтак Крошын 17 липеня 1523 г., запiсана: «Били нам чолом татарове нашы сынове князя Маликбашы князя Мартуза, а князь Авсеин и положили перед нами лист наш што, есмо перво сего дали отцу их князю Маликбашы двор наш в Новогрудском повете на имя Крошыно на вечност, з людьми служебными и тяглыми и челедю невольно и со всими с тым как тот двор наш воевода Киевский, небожчын князь Дмитр Путятич держал...»

Гэтыя звесткi з жыцця Крошына прыведена ў артыкуле беларускага паэта Анатоля Сыса «Радзiма Паўлюка Багрыма ў мiнулым» («Полымя», 1988, N2, с.180-186). Услед за Анатолем Сысам Алесь Баркоўскi звяртае ўвагу на адзiн з распаўсюджаных сярод татараў заняткаў — ковальстве. Ён выказаў здагадку аб магчымасцi паходжання Паўлюка Багрыма з татараў: «Па-першае, у Крошыне жыло шмат крымскiх татараў; па-другое, ковальства было развiта сярод тых жа татараў; па-трэцяе, у 10-20-х гадах XX ст. прозвiшча паэта гучала i пiсалася Бахрым. I, нарэшце, як паказвае этымалагiчны слоўнiк беларускай мовы, прозвiшча Бахрым альбо Багрым магло ўтварыцца, хутчэй за ўсе, ад старажытнаiранскага iмя Бахрам («непераможны» — якi праганяе злога духа Урытру) цi ад цюркiзму «бахрама», крымска-татарскага «макралга» (вэлюм для маладой), цi багра-пурпуровая фарба. У заходнеславянскiх мовах гэтага слова няма...»


8.

З вядомым зараз, дзякуючы свайму замку, Мiрам звязана гiсторыя трагiчна абарваўшагася кахання маладога паштовага фурмана. Гэтая гiсторыя стала вядомай таму, што яе аписаў у вершаванай гутарцы «Паштальён» беларуска-польскi паэт Уладзiслаў Cыракомля (Людвiг Кандратовiч). Паэт пачуў у мiрскай карчме аповед аб чалавеку, якi не здолеў прадухiлiць смерць каханай, замерзшай у прыдарожнай гурбе снегу. Трагедыя адбылася каля шашы з Мiра ў Нясвiж, у ваколiцах вескi Сiмакава.

Напiсаны ў 1844 г., адразу ж па вяртаннi ў фальварак Залучча, верш, дзякуючы перакладу на русскую мову Леанiда Трэфалева, хутка стаў песняй «Когда я на почте служил ямщиком»: «История белорусского крестьянина, написанная на польском языке, стала русской народной песней. Так соединились в песне судьбы трех народов» — у часы Совецкага Саюзу гэтая фраза была на вуснах экскурсаводаў, тых, хто апiсваў гiсторыю дарогi Мiр-Нясвиж.

Але iснуе меркаванне, што сюжет верша «Паштальен» — гэта падзея, якая здарылася з хлопцам-мусульманiнам, якi быў закаханы ў паненку-хрысцiянку. Гэтае меркаванне заснавана на тым, што фурманамi ў Радзiвiлаў служылi татары.

Фурманства стала для татараў, не занятых на вайсковай службе, традыцыйнай справай. У гэтым iх падахвочвалi купцы, якия з задавальненнем давяралi iм свае тавары. У дакументах не зафiксаваны выпадкi якiх бы то нi было сурьезных прэтэнзiй да татарскiх фурманаў. Яны не толькi славiлiся сваёй сумленнасцю, але, пры неабходнасцi, маглi адстаяць тавар са зброяй у руках. З падарожных записаў «Наваградчына и Наваградак» Вiнцеся Каратынскага даведваемся: «Сярод татараў адны таксама служаць, займаюцца агароднiцтвам, гарбарствам, зарабляюць фурманкаю; яны вылучаюцца годнасцю i працавiтасцю». У дакументах аб абавязках менскiх татараў таксама сустрэнем, што яны абавязвалiся вазiць лiсты па даручэннi Радзiвiлаў.

Да уладанняў Радзiвилаў на Наваградчыне належаў i Мiр з яго знакамiтым замкам. Як i ў многiх iншых уладаннях Радзiвiлаў, у Мiры таксама жылi татары. Iз iнвентара 1686 г. бачна, што татарам тут належалi дзве вулiцы. Але большосць татараў пражывала ў прадмесцi, за менскiмi варотамi. Усе яны выконвалi павiннасцi нароўнi з мяшчанамi замкавай юрыдыкi, што не перашкодзiла iх нашчадкам у XIX ст. даказаць шляхецтва. Шляхецтва свае татары сцвярджалi не толькi паперамi, але i сваей годнасцю, адданасцю службе i адданасцю сваей веры. Вясной 1809 г. татары Мiра i яго ваколiц звярнулiся да нясвижскага магната Дамiнiка Радзiвiла з просьбай аб дазволе на пабудову мячэцi. У архiве Радзiвiлаў захавалася копiя адказу (арыгiнал быў аддадзены татарам), напiсанага на старабеларускай мове. Адказ быў дадзены той жа ж вясной, 13 мая!

Акрамя таго, што адказ магната не прымусiў доўга чакаць, у iм паведамлялася, што за дазвол на будаўнiцтва не будуць узятыя а нiякiя грошы, як i не будуць брацца падаткi за зямлю цi маёмасць храма. Як бы хацелася перанесцi гэтую сiтуацыю амаль двухсотгадавой даунiны на сучасную сiтуацыю з выдзеленай у Мiнску ўладамi горада зямлей — былымi, у 60-х гадах XX ст. зруйнаванымi, татарскiмi могiлкамi . Штомесячна падатак за гэтую зямлю складае 800 амерыканскiх доляраў, якiя выплочвае са свайго вельмi сцiплага рахунку мусульманская абшчына татараў. Падатак гэты вельмi цяжка даецца татарам i можа прывесцi да сумнага. Так, напрыклад, кожны дзень затрымання выплаты абыходзiцца ў дзесяткi тысяч беларускiх рублеў.

Таму мiжволi ўспамiнаюцца часы службы ў Раздзiвiлаў, калi людзi задавальнялi як свае штодзенныя патрэбы, так i уўводзiлi храмы. Мячэць у Мiры была ўзведзена вельмi хутка, дзейнiчала да часу пераходу Мiра да Савецкай Беларусi.

У дачыненнi да назвы самога мястэчка, таксама ўзнiкаюць пытаннi. Магчыма, назва «Мiр» не з’яўляецца першапачатковай, а трансформаванай з цягам часу з назвы «Эмир» (татарский патроним)? Праўда, дакументальных сведчанняў мы не маем. З другога боку, у «Живописной России» А.Киркор пазначае: «Мир — старажытны Myrch». Вядома i такое, што пасяленнi вясковага тыпу ў X-XI ст.ст. у гiстарычных хронiках («Повесть временных лет») называюцца «пагост» цi «мiр» (у лясной паласе).


9.

А вось цюркска-татарскае слова «эв» азначае «дом» , а «эвье» — дамы, пасяленне. Такое меркаванне сваим «свежым» послыхам выказаў, наведаўшы Iўе, наш сучаснiк, казанскi паэт i энцыклапедыст Фаяз Фаiзаў. Магчыма, яно пераўтварылася ў Iўе, стаўшы прасцейшым па вымаўленнi i па падабенству на гiдронiм Iўянка.

Сярод усiх пасяленняў татар асоба вылучаецца атрымаўшае зусiм нядаўна статус горада Iўе. Гэты невялiкi населены пункт у Гродзенскай вобласцi меў да Другой сусветнай вайны царкву, касцел, сiнагогу i мячэць. У пасляваенны час Iўе было на працягу доўгiх гадоў адзiным месцам на Беларусi, дзе дзейнiчала мячэць i куды на мусульманскiя святы з’язджалiся татары з усёй Беларусi, i таксама з Лiтвы i Польшчы.

У паселiшчы, якое ў 1561 г. належало Радзiвiлам, згодна Iнвентара, пражывалi толькi 4 татарскiя сям’i. У Iнвентары 1598 г. ужо пазначана Татарская вулiца, але ...татараў там няма i названа вулiца «па старой памяци». Новы ўладальнiк Iўя, магнат Cтанiслаў Кiшка, перасялiў татараў у прыгарад i на 6 гадоў вызвалiу ад усiх падаткаў у сувязi з тым, што пажарам вясны 1597 г. былi знiшчаны ўсе татарскiя дамы. У мястэчку заставаўся толькi Магмет Ардынец — яго сядзiба месцiлася на вулiцы Крывой. Пасяленне татараў у ваколiцах Iўя атрымала назву Мураўшчына (упаминаецца ў дакументах XVII-XIX ст. ст.). У XIX-XX ст.ст., калi татары пачалi актыўна перасяляцца з ваколiц у гарады i мястэчкi, павелiчылася iх колькасць у Iўи i зараз складае каля паўтысячы жыхароў. Уздоўж вулiц, заселяных татарамi, стромкiмi радамi цягнуцца iх агароды, па якiх легка пазнаць татарскi падворак.

На шляху з Мира ў Навагрудак ёсць мястэчка з назвай Турэц. Яго легка пазнаць па купальцах царквы, якiя высвечваюцца на пагорку. У хрысцiянскiя святы, асаблiва на Велiкдзень, i ў часы адлучэння царквы ад дзяржавы людзi прасiлi у вадзiцеляў мiжгароднiх аўтобусаў падвезцi «да Турца», за што пасля шчыра дзякавалi. У кантэксце iх заходнебеларускай гаворки слова «Турэц» вымаўулялася звыкла. Дзiўна перапляталiся памiж сабой гэтыя дзве з’явы: царква i слова, блiзкiя да назвы народа другой веры. И хочь назва не злучалася дакладна з туркамi, яна мела дачыненне да iсходнiх качавых народаў — цюркаў (ад цюркскай моўнай группы), альбо больш звыкла па вымаўленнi «туркаў». Справа ў тым, что ў мiнулым параллельна з этнонiмам «татары» ўжывалшся ш «цюркi» — людзi з цюркскай мовай. Вось адкуль Турэц.

У Вялiкiм княстве Лiтоўскiм узнiкла паняцце «татаршчына». Iм вызначалался права валодання зямлей i, ў тым лiку, прыгоннымi сялянамi, што замацовалася спецыяльным пажалаваннем караля Рэчы Паспалiтай. Землi надавалiся татарам за вайсковую, звычайную баярскую павiннасць. У вынiку, татары, атрымаўшы такi набытак, уключалiся ў склад лiтоўскага класса феадалаў — шляхты. Служылыя татары карысталiся нароўнi з лiтоўскiмi баярамi — шляхтай правам купляць землю i сялян. Набыцце «татаршчыны» магло адбывацца толькi з дазволу Вялiкага князя, Але на самай справе iснавала i без дазволу, у тым лiку практыкавалася пасяленне на сваiх землях сялян. Лiтоўскi статут дазваляў татарскiм феадалам даваць прытулак на сваiх землях палонным не цяглай (выконвалi павiннасць на зямлi), а паншчыннай (разам с феадалам павiнны были выступаць на вайну).

Уладальнiкi «татаршчыны» абавязаныя былi цi з’яў ляцца на службу да Вяликага князя, цi выстаўляць коней i ўзброенных кавалерыстаў (адзiн конiк за некалькi валок зямлi) для ўдзелу ў наступальных цi абарончых войнах. Назва населенных пунктаў Татаршчына цi Татаршчызна (афрыката «-шчына» змянiлася на «-шчызна» i нацiск перамясцiўся на перадапошнi склад пад уздзеяннем польскай мовы), узнiкшыя ад таго часу, калi зямельныя пажалаваннi станавiлiся сродкам фармiравання войска за кошт татар, да гэтай пары захавалiся ў Браслаўскiм, Воранаўскiм, Смарганскiм, Дзяржынскiм, Маладзечанскiм раёнах. Назву Татаршчына носиць чыгуначная станцыя на участку Минск-Маладзечна.


10.

Якуб Адамавiч Якубоўскi прааналiзаваў «Слоўнiкi назваў населенных пунктаў» кожнай вобласцi Беларусi (аўтар-складальнiк — Рапановiч Я.Н., Мн., «Навука i тэхнiка», 1981, 1982, 1983, 1986, 1987) i сярод больш чым 30 тысяч назваў вёсак, хутароў, пасёлкаў знайшоў тыя, якiя сваiм коранем маюць «татар». Акрамя тапонiмаў Татаршчына цi Татаршчызна, iснуюць (цi на год выдання слоўникаў iснавалi) наступныя.

Брэсцкая вобласць: Татарка — хутар у Бастынiцкiм с/с Лунiнецкага раёна (1982); Татарынавичы — вёска ў Антопальскiм п/с Драгiчынскага раёна; Татар’я — вёска ў Iмянскiм с/с Драгiчынскага раёна.

Вiцебская вобласць (1987): Татаркi — вёска да 1939 г. у Светласелькiм с/с Шумiлiнскага раёна; Татаркi — хутар да 1963 г. у Язвiнскiм с/с Шумiлiнскага раёна; Татарск —веска ў Лiпскiм с/с Аршанскага раёна; Татарскiя — вёска ў Суражскiм п/с Вiцебскага раёна; Татары — веска ў Якубаўшчынскiм с/с Мiёрскага раёна.

Гродзенская вобласць (1982): Татарка — вёска ў Пагодзеycкiм с/с Воранаўскага раёна i хутар у Трабскiм с/с Iўеўскага раёна, Татарыцы — веска ў Бердаўскiм с/с Лiдскага раёна; Татарышчына — хутар у Больцiшкаўскiм с/с Воранаўскага раёна; хутар да 1965 г. у Лунненскiм с/с Мастоўскага раёна i веска ў Бялкоўшчынскiм с/с Смаргонскага раёна.

Магiлеўская вобласць (1983): Татарка — рабочы пасёлак и чыгуначная станцыя, цэнтр Татарскага с/с Асiповiцкага раёна; вёска ў Кручанскiм с/с Круглянскага раёна; Татаркавiчы — вёска ў Ясенскiм с/с Асiповiцкага раёна.

Мiнская вобласць (1981): Татараўшчына — вёска ўу Рабунскiм с/с Вiлейскага раёна; Татарка i Татары — вескi ў Залескiм с/с Валожынскага раёна.

Падступiла амаль да Вiцебска былая вёсачка Уланавiчы. Зыходзячы з законаў утварэння тапонiмаў, мае сваёй асновай «улан-», што можа быть як воiнскай назвай, так i прозвiшчам.

Словы «улан», «уланскi полк» ужо даўно ўжываюцца ў дачыненнi айчыннай гiстрыi, але мала калi, акрамя спецыалiстаў, асацыiруюцца з татарскiмi коннiкамi. А миж тым, як слова, так i тое, што яно азначае, мае свае каранi ў цюркскай мове i азначала «воiн на канi», родавы тытул малодшых Чынгшзшдаў, кiргiзскае «iвап» — юнак, прынц крыви, а таксама асманскае oglan — юнак.

У Залатой Ардзе тытул аглана (улана) насiлi малодшыя прадстаўнiкi царскага дома, нашчадкi ханаў. Да iмя малодшага сына Тахтамыша меўся дадатак «улан» — яго велiчалi Бетсуб-улан.

Па рэестры лiтоўскага войска 1528 г., затым па дакументах 1563, 1631 г. праходзiць у дачыненнi да воiнаў-татараў Уланскае харунжаства цi харунжаства Уланскае. Назва гэтага харунжаства як раз i паходзiла ад родавага тытула (штатнiя татары харунжаства атрымалi назву ад наймення рода — Барынскае, Найманскае i iнш.), прадстаўнiкi якога ўзначальвалi харугву. Пазней уланскiмi пачалi называць таксама iншыя татарскiя палкi.

Паступова родавы тытул ператварыўся ў прозвiшча Улан. Носьбiты гэтага прозвiшча зрабiлi дастойны ўнёсак у славу войска Рэчы Паспалiтай. Аляксандр Улан, татарскi ротмiстр, атрымаў чын палкоўнiка, вызначыўся ў баi з працiўнiкамi Саксонскай дынастыi. У 1717 годзе ўвесь яго полк з 8 харугваў (400 коней) стаў асабiстай каралеiскай гвардыяй. Слава коннiкаў уланскiх харугваў, як i носьбiтаў прозвiшча Улан, дастойная таго, каб быць замацаванай у назве Уланавiчы.


11.

Пасяленнi не ў самiх гарадоў, а ў прадмесцях з’яўляюцца традыцыйнымi для часоў Вялiкага княства Лiтоўскага i Рэчы Паспалiтай. «Татарскi канец» пад Менскам, пасяленнi пад Мiрам, перасекi пад Навагрудкам i iнш. Жыхары прадмесцяў актыўна ўдзельншчалш ў гаспадарчым жыццш гарадоў, гандлявалi (хоць тое i было забаронена Статутам), займалiся рамествамi, складаючы канкурэнцыю рамеснiцкiм цэхам. Каб абмежаваць дзейнасць татараў, напрыклад, вiленскi цэх гарбараў у 1633 г., дамогся забароны прадаваць татарам неапрацаваныя шкуры.

Жыццё за межы ўладанняў, што кантралявалася магiстратам, не падпарадкоўвалася гарадскiм уладам. Жыхары гэтых земляўу, наблiжаныя па сваiм статусе да мяшчан, плацiлi за свае участкi чынш, а таксама выконвалi розныя загады княжацкай адмiнiстрацыi. З часам Радзiвiлы вырашылi прыцягнуць татарскае насельнiцтва сваей менскай юрыдыкi да вайсковай службы. Ужо у 1695 г. татары выстаўлялi з кожнай валокi зямлi аднаго вершнiка. Татары-землеўладальнiкi не мелi магчымасцi гандляваць, займацца рамествамi — такiмi заняткамi мелi права толькi займацца татары, запiсаныя ў мяшчане. Каб падтвердзiць такое становiшча, у 1608 г. Жыгiмонт III па просьбе магiстратаў гарадоў вымушаны быў вынесцi спецыяльную пастанову.

Я.Тышкевiч, якi спецыяльна вывучаў становiшча, зрабiў выснову, што з гэтай прычыны татары сялiлiся ў маленькiх гарадах i мястэчках, дзе не было рамескiх цэхаў, а значыць, нiхто не мог забаранiць iх рамескi занятак i таму можна было, не складаючы канкурэнцыi, займацца рамяством.

На Мiншчыне, у невялiкiм гарадку Узда, можна i зараз сярод яго жыхароў з легкасцю вылучыць невялiкую, але заўуважную татарскую сямью. Жыхары Узды, кожны крышку па-свойму, але ўсе, абапiраючыся на адно и тое ж — важную складаючую конскай збруi, распавядуць вам паданне аб узнiкненнi назвы. Адна з легенд аб згубленай тут татарскiм ханам залатой уздзечкi, якую доўга шукалi, таму i назвалi месца — Узда. У зборнiку «Бяздоннае багацце» (с.151) называецца вядомае iмя хана Кайдан i распавядаецца:

«Беларусы разбiлi татараў , а сам татарскi хан Кайдан уцек. Але беларусы дагналi яго там, дзе цяпер Узда стаiць i ранiлi. Падаючы з сядла, Кайдан ухапiўся за узду свайго каня i сказаў: «Вось дзе напаткала мяне смерць». На тым месцы пачалi будавацца людзi i пасяленне тое назвалi Узда.

Ёсць i яшчэ адно узденскае паданне — «Царыцына ўзнагарода», дзе галоўны персанаж — сама Кацярына II.

У 1787 г. Расiйская iмператрыца, праязджаючы праз Беларусь, спынiлася ў некалькiх гарадах. Паводле падання, падчас знаходжання ва Узде экiпаж iмператрыцы паламаўся. Месцовыя майстры, татары па паходжаннi, адрамантавалi яго, падароваўшы на памяць па-майстэрску зробленую, каштоуна ўпрыгожаную абронь. У якасцi падзякi, гаворыцца ў паданнi, Кацярына Вялiкая надала майстрам дваранскiя тытулы. I хоць на самай справе гэтымi тытуламi татары валодалi, а пры Кацярыне II на падставе выдадзенай ёй у 1785 г. (за два гады да адлюстраваных у паданнi падзей) «Жалованной грамоты дворянству», якая патрабавала, каб усе дваране кожнай расiйскай губернii даказалi свае права на дваранства, атрыманае ад ранейшых гасудароў, або па чыну, ордэну, а таксама на тытулы. Манiфестам Кацярыны II усе татары былi ўведзены ў дваранства, а дакладней было зацведжана iх ранейшае становiшча.


12.

Узденскае паданне, хоць i ў своеасаблiвым выглядзе, адлюстравала заканадаўчыя працэсы тагачаснай Расii, а таксама тое, што татары заставалiся ва ўнiкальным сацыяльным статусе i жыцце iх супольнасцi трымалася на iх еднасцi, вернасцi дадзенаму яшчэ Вiтаўту слову, а таксама i найперш — на Веры. Сведкай гэтаму яшчэ адно татарскае месца каля Узды — Татарская Горка. Такую назву ўжываюць i зараз мясцовыя жыхары ў дачыненнi да былых татарскiх могiлак —мiзара.

У цыклу паданняў аб назвах «гор», «горак» (Рымшава Гара, Мамчына Горка, Гара Княгiнька, Красная Горка i iнш) iснуе паданне пра Багатыр-гару, на якой спачатку жыла, а пасля таго, як загiнула i была пахавана, жанчына-багатырка. «Ростам гэтая жанчына была тры аршыны, ваду насiла на гару вялiкiмi чэбрамi». У гэтым паданнi звяртае нашую увагу на сябе не столькi сама жанчына з дзiвоснай сiлай, а тое, што з-за гэтай якасцi яе характыразавалi словам цюрско-татарскага паходжання — «багатырка», утвораннага безумоўна ад «багатыр».

Але справа ў тым, што ў Залатой Ардзе слова «багатыр» («бахадур») было ганаровым тытулам мужнага воiна. У паданнi мы i «сустракаемся» с татарамi. Яны, як i належыць створанаму народам аповеду, трапляюць у рукi беларускага войска. Татары запыталiся ў гэтае жанчыны пра месца знаходжання беларускага войска, а яна узяла ды завяла войска татарскае ў балота, дзе яго беларускае войска i пабiла. Рэштка татарскага войска, уцякаючы назад, забiла жанчыну-багатырку i пахавала на гэтай гары. Гара i стала звацца пасля гэтага Багатыр-Гара. Калi нешта ў гэтым паданнi i падаецца нам вымыслам, то назва ўсе ж такi магчыма ў сувязi з iншымi падзеямi-прычынамi — мае татарскi след.

У сэнсе татарскага паходжання слова «багатыр» звяртае на сябе нашую увагу назва вескш «Багатыревiчы». Праўуда, у паданнiи «Адкуль Багатырэвiчы» перадаецца гiсторыя жыцця Яна, чалавека простага паходжання, i Цэцылii — са знатнага роду, якiя схавалiся у пушчы i жылi там.

«Минуў час. Нехта данёс лiтоўускаму князю аб уцекачах, i ён прыехаўу са свiтай паглядзець на iх. Ян i Цэцылiя, якiм было ужо па сто гадоў, разам с сынамi, дачкамi, унукамi i праўунукамi выйшлi з хаты. Князь быў здзiўлены i ciлай i прыгажосцю. I вось за тое, што здолелi яны адваяваць у пушчы i дзiкага звера гэту зямлю, ператварыць берагавы наднеманскi лес ва ўрадлiвае поле, сталi iх называць людзi багатырамi. Адсюль i пайшла назва вескi — Багатыревiчы».

Тое, што ў паданнi ёсць спасылка на лiтоўускага князя, не звычайна. Менавiта ў тыя часы ў ВКЛ пасялiлiся воiны Тахтамыша каля Вiльнi, Трокаў, у Лiдскiм, Ашмянскiм, Наваградскiм, Брэсцкiм паветах. Як бачым, сярод месцаў пасялення быў i наднеманскi край. I ўжо не паданням, а гiсторыi вядома, што татарскi князь Мартуза Багатыревич атрымаў у 1522 г. ад караля права на людзей i землi ў Наваградскiм, Троцкiм i Гродзенскiм паветах, атрыманае яшчэ ў самым пачатку XVI ст., пры каралi Аляксандры. Так што, Багатырэвiчы маглi атрымаць назву нават не ад тытула, а ужо ад патронiма.

Падмацоўвае нашыя меркаваннi аб татарскiм паходжаннi тапонiмаў, утвораных ад «багатыр», прафесар Л.М.Лыч, якi, праўда, суадносiць гэтую аснову з назвай «Баторын».


13.

У паданнi пра Кажан-гарадок i Майдан-гарадок i яго ўскраiну — iх назвы тлумачацца так:

«З даўнiх часоў насельнiцтва гарадка займалася не толькi рыбнай лоўляй i сплавам лесу, але i вырабам скуры. Адсюль i назва... Адна з ускраiн Кажан-Гарадка называецца Майдан. Гавораць, што тут стаяла калiсьцi татарская коннiца. З тых часоў i захавалася гэтая назва, бо на татарскай мове слова «майдан» азначае i плошчу, i рынак, i месца, дзе стаяць кони».

Цiкава, што ў гэтае паданне (памiж тлумачэннем назваў) уключаны i аповед: «Старыя людзi кажуць, што ў 1863 годзе ў Кажан-гарадок прыйшлi паўстанцы. Яны хавалiся ў старым драўляным касцеле. Вiдаць, гэта былi людзi Калiноўскага, бо, па ўспамiнах старых людзей, паўстанцы часта казалi: «Калi што якое, будзем скардзiцца Кастусю».

Гэтае, здавалася, некалькi не зусiм маючае дачыненне да паходжання назваў Кажан-гарадок i Майдан, гiстарычнае сведчанне, можа дапамагчы нам звязаць дзве часткi падання пра беларускую i татарскую часткi аднаго паселiшча. Звязаць таму, што да паўстання 1863-64 гадоў мела дачыненне нямала татар, якiя не стваралi ўласных атрадаў, а розным чынам падтрымлiвалi вызваленчы рух. Думаем, што нехта iз жыхароў Майдана далучыўся да паўстанцаў, спынiўшыся у Кажан-гарадку.

Можам спадзявацца i на тое, што вырабы татараў са скуры паслужылi паўстанцам. Праўда, гэты матэрыяльны ўклад больш сцiплы, напрыклад, уклад Адама Туган-Бараноўскага, якi тайна пераводзiў для паўстанцаў зброю з Пруссii, арганiзаваў збор сродкаў сярод памешчыкаў, кiраваў нацыянальнай жандармерыяй у Марьепольскiм, Ваукавыскiм i Кальварыйскiм паветах.

Некаторыя паданнi не адпавядаюць не толькi навуковасцi, але i звычайнай логiцы. Яны носяць элементарную наiву, а iх змест хутчэй з’яўляецца не столькi праўудзiвым, колькi выяўляе жаданне, мары простага народа. Сярод такiх паданняў вылучаюцца два паданнi аб узнiкненнi татарскiх курганоў. Вось поўны змест аднога:

«За ракою ёсць высокi курган. Гэта магила пабiтых татараў. З гэтага ж боку ракi месца, дзе татараў разбiилi, называецца Крычаў, таму што, калi iх тураўцы прыцiснулi да ракi, татары паднялi страшэнны крык. Хто паспеў пераплысцi раку, таго кончылi на тым баку. Над iмi i насыпаны курган».

Паходжанне назвы Крычаў (раённы цэнтр Магилёўскай вобл.) зусiм паiншаму трактуецца навукоўцамi. Напрыклад, лiчыцца, што назва паходзiць ад старажытнага славянскага iмя Крыч —»кузнец», «каваль».

Юрка Вiцьбiч у нарысе аб паходжаннi i лёсе геаграфiчных назваў Беларусi «Плыве з-пад Сьвятое Гары Неман» (Мюнхен, 1956, частка I, с.14) зазначае, што паводле «навуковых прыпушчэньняў i народных паданьняў Крычаў заснавалi яшчэ Крывiчы — людзi аднае крывi, надаўшы яму сваё iмя —Крывiчаў. З цягам часу назоў гэты звiначыўся, але... менш за ўсе падлягаюць зьiначанню назовы рэкаў i вазераў. Таму рэчка з двумя назовамi — Крычаўка або Крывiчанка, што, працякаючы праз Крычаў, у iм далучаецца да Сожу, пацьвярджае верагоднасць i навуковых прыпушчэньняў i народных паданьняў. А у iншым паданьнi, што сцвярждае, нiбы горад атрымаў свой назоў ад крыку Татараў, можа аккурат адбiваецца той час, калi ён згубиў свае ранейшае iмя».

«Живописная Россия» перадае змест падання аб узнiкненнi назвы i там ужо знакамiты «крык» не мае дычанення да татараў, а апiсвае язычнiцкi рытуал беларусаў, яго незвычайны паварот i у iншы бок. Паходжанне назвы звязваецца з чудадействам: калi людзi прыносiлi ахвяры сваiм паганскiм багам, з вышынi голасам быў пададзены знак, якi загадаў спынiць паганства i пачаць хрысцiцца, што i было зроблена. Ад крыка, размезшагася над галавамi ахвярнiкаў i назвалi паселiшча, а на тым месцы пабудавалi манастыр.


14.

У адным паданнi расказваецца пра падзеi на берагах Вiлii. З аднаго боку ракi татары напалi на сёлы каля мястэчка Куржанец (Куранец), нiшчылi ўсё i дайшлi да вёскi Малмычi. «На другiм беразе ракi стаяў яшчэ адзiн вялiкi атрад татараў. Бог паслаў на iх слепату, пакараўшы за лютаванне... Не пазнаўшы сваiх i падумаўшы, што гэта русiны, [яны] пачалi нiшчыць адзiн аднаго да апошняга. Ад iх i ўтварылiся курганы». Безумоўна, насланне слепаты адразу на вялiкую колькасць, як i немагчымасць пазнаць «сваих» з дапамогой той жа ж мовы, прыёмаўу вядзення боя —мроя.

Вядомы i такi выпадак, калi татары, перайшоўшыя на службу ў Вяликае княства Лiтоўскае, папярэджвалi татараў Залатой Арды, накiраваўшы да iх зварот (1510 г.):

«Анi Бог, анi прарок не кажа вам грабiцi, а нам быць няўдзячнымi... б’ючы вас, мы б’ем грабежцаў. Але не нашых братоў».

Але ўсё ж у гiсторыi пражывання татараў на Беларусi — яны ўжо знаходзiлiся на службе ў войску Лiтоўскiм, сустракаюцца выпадкi, калi татары лiтоўскiя i татары крымскiя выступалi працiўнiкамi. У беларускай гiсторыi праславiўся князь Михаiл Львовiч Глiнскi — пераможца крымскага войска пад Клецкам у 1506 г. Паводле легенды, прозвiшча «Глiнскiя» паходзiць ад гарадка Глiнск, заснаванага iх продкамi, нашчадкамi сына Мамая — Мансура-Кiята. «Будучы татарынам па крывi i меушы цесныя адносiны з Менглi-Гiрэем, добра ведаў i разумеў татарскую вайсковую тактыку,— писаў Станiслаў Гэрбст.— На тэрыторыi Кароны пачаў Глiнскi вялiкую рэарганiзацыю коннiцы».

Звернемся да Якшыц. Аб тым, як утварылася веска Якшыцы, у паданнi распавядаецца наступным чынам.

«Гэта было вельмi даўно. У вёсцы Арда стаяў хан са сваiмi салдатамi. Адзiн салдат вельмi добра служыў хану, i той рашыў аддзякаваць яму. На месцы цяперашнiх Якшыц была паляна. Кругом яе рос густы лес, дзе вадзiлася многа ўсякага звера. На паляне было вельмi прыгожа. Аблюбаваў хан гэтая месца i якраз яго i надумаў падараваць свайму салдату. «Харошае», «красiвае» па-татарску значыць «якшы». Вось адсюль ш веска пачала называцца Якшыцы».


15.

Найбольш сцёрты нашы сляды ў сталiцы.

Адно з найбольш распаўсюджаных паданняў пра заснаванне Менска пачынаецца наступным чынам: «Мiж Татарскiм канцом i Пярэслiнскiм мастком, ля самага Вiленскага паштовага шляху, некалi пасялiўся славуты асiлак-знахар па празваннi Мянеск, цi Менскi, i пабудаваў на Свiслачы вялiкi камянны млын на сем колаў.»

У ваколiцах старажытнага Менска татары ўпершыню з’явiлiся ў першай палове XV ст. З дыпламатычнай перапiскi 1428 г. сыходзяць сведчаннi аб тым, што татары з ваколiц Менска сустрэлiся з Вiтаўтам Вялiкiм, як яны вiншавалi i адорвалi Вiтаўта коньмi, iншай жывелай, зброяй.

У сувязи з тым, што становiшча змянялася i ўладамi рабiлiся абмежаваннi ў занятках, некаторыя семьi перасялялiся, на iх месца з’яўлялiся новыя, i татарскае пасяленне iснавала пастаянна з першай паловы XVI ст. Па юрыдыцы 1561 г. у Менску мелася даволi шмат татар. Паступова колькасць павялiчвалася, i ў 1620 г. з 47 сямей мяшчан 23 сямьi былii татарскiя, у тым лiку сярод iх былi iмам, шавец, два гарбары i канавал.

У XVII ст. у раёне вулiц Ракаўскай i Пятнiцкага канца (сучасная тэрыторыя пр. Машэрава, каля Палацу cпорта) утварылася Менская Татарская слабада цi Татарскi канец. «Канцом» звычайна называлi паселiшча, якое знаходзiлася на некаторай адлегласцi ад гарадскога дзядзiнца. Паселiшча, насельнiцтва каторага на пэўны тэрмiн вызвалялася ад нясення рознага роду павiннасцяў узнiклi ў Расii ў XI-XVIII ст.ст. i называлiся «слободой». На Беларусi, як i ў Расii стан вольнага становiшча, незалежнасцi паселiшча абазначалi словами «слабада» i «слабодка».

У канцы XVIII ст. татарская слабада заставалася гарадской ускраiнай. Яна складалася з дзвюх вулiц, абмежаваных з поўначы Свiслаччу, з усходу вялiкiм балотам, а з Менскам злучалiся толькi праз Замкавую i Ракаўскую вулiцы. У першай п. XIX ст. абедзьве вулiцы ў акладных кнiгах нерухомай маёмасцi пазначалiся аднолькава — вулiца Татарская.

У пачатку XX ст. iснавалi Вялiкая Татарская (сучасная вул. Дзiмiтрава), Малая Татарская (сення пр. Машэрава ад гасцiнiцы «Юбилейнай» да вул. Дразда), Татарская Глухая (частка вул. Мельникайтэ каля пр. Машэрава) i Замячэтны завулак, якi месцiўся за мячэццю (спачатку драўлянай, а з 1901 г. — каменнай). На тэрыторыi Татарскай слабады iснавала Васкрасенская вулiца (зараз — вулiца Вызвалення), татарскае насельнiцтва якой складала меньшасць, побач з татарами жылi мяшчане — яўрэi.

З пачатку XX ст. тэрыторыю балоцiстай нiзiны памиж слабадой i Свiслаччу татары са слабады пачалi выкарыстоўваць пад агароды. Так узнiклi Татарскiя агароды. Поспехi ў агароднiцтве адметна вылучалi татараў. Для многiх агароднiцтва стала асноўнай крынiцай дахода. Важным для татараў заняткам было гарбарства. Менскiя татары (i не толькi менскiя), негледзячы на артыкулы Статута, займалiся рамiзнiцтвам.

У XX стагоддзi жыццё менскiх татараў усё меньш абмяжоўваецца рамкамi Татарскай слабады. Так, у 1900 г. прыстаў 5-й часткi Менска рапартаваў палiцмайстару горада аб тым, што зямля, большай часткай, належыць землеўласнiкам з татар i толькi нязначна гораду ў месцах: Пляшчанка (раён вулиц Р.Люксембург и К.Либкнехта), Нядзежына (вул. Харкаўская), Тучынка (пачатак вул. Харкаўскай), Мiхалянка (раён вул. Лынькова, Чыгладзе i Альшэўскага), Кальварыя (гэтая назва зноў вернута).

Гэта сведчанне архiўных дакументаў, з якiмi працаваў навуковец з Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Iван Сацукевiч. Ён жа выказвае цiкавыя меркаваннi аб магчымасцi паходжання ад татарскiх патронiкаў сучасных назваў мiкрараёна Весялоўка (ад фальварка Басiялаўка, цi яшчэ Бейсалаўка, Бесiялаўка) i вулiцы Амуратарскай (Амуратаўускай — ад патронiма Амурат).

Новая ўлада спяшала замацавацца i ў назвах вулiц. 3 лiпеня 1919 г. у газеце «Звязда» была змешчана пастанова аб перайменаваннi вулiц i плошчаў г.Менска. Святаслаў Асiноўскi «тапанiмiчную палiтыку» савецкiх улад называе не iначай, як генацыдам. Вялiкi пералiк, дыхаючых гiсторыяй назваў вулiц, прыводзиць ен. Вось што было — и вось, што стала: Аляксандраўская — Горкага, Вясёлая — Чачэрына, Даўгiнаўскi тракт — Чарвякова, Каломенская — Свярдлова, Магазiнная — Кiрава, Мала-Лютэранская — Карла Лiбкнехта, Мiхайлаўская — Камунiстычная, Нiжнеляхаўская —Кастрычншцкая, Паўлаўская — Фрыдрыха Энгельса, Серпухоўская — Валадарскага, Яўрэйская — Калектарская.

Уганаравалi i Кайданаўскую: яна стала Рэвалюцыйнай. Але ж Кайдан лiчыўся захопнiкам. Кiм жа была Рэвалюцыя?

Завалодаўшы горадам, груба пракрочыўшы па яго пакрытых асфальтам, брукаваных, а ў цэнтры i выкладзеных гранiтам, рэвалюцыя рукамi новай улады паздзiрала з фасадаў дамоў шыкоўныя блакiтныя шыльды з белымi лiтарамi назваў вулiц. Гэтыя шыльды, як i пакладзены асфальт, гранiт, з’явiлiся ў цэнтры горада на пачатку XX стагоддзя. Змена назваў вулiц была толькi пачаткам. Наперадзе будынкi. Не кранутая засталася i назва горада. Горад яшчэ заставаўся Менскам.

У пасляваенны час i пазней усё больш звужаюцца рамкi татарскага кампактнага пражывання.

600-годдзе пасялення татараў на землях Беларусi, Лiтвы i Польшчы было адзначана наданнем адной з вулiц Мiнска, праўда, не былой, назвы Татарская i закладкай каменя на месцы будучай мячэцi.

 

          ЛIТАРАТУРА:

1. Баркоўскi А. Чаму Анатоль Сабалеўскi не захаваў Анатоля Сыса? Байрам. 1994, N4, с.48-50.
2. Вiцьбiч Ю. Плыве з-пад сьвятое горы Неман. Рэпрынтнае выданне. Мн.: «Мастацкая литаратура», 1995.
3. Бяздоннае багацце. Легенды, паданнi, сказы. Складальнiк Гурскi А.И. Мн.: «Мастацкая лiтаратура», 1990.
4. Загорульский Э.М. «Древняя история Белоруссии». Мн., 1977.
5. Жучкевич В.А. Общая топонимика. Мн., 1968.
6. Рогалев А.Ф. Этнотопонимия Беларуси. Гомель, 1993.
7. Рылюк Г.Л. Истоки географических названий Беларуси (с основами общей топонимики). Мн., 1999.
8. Сацукевiч I.I. Урбанонiмы (унутрыгарадскiя назвы) татарскага паходжання Мiнска ў канцы XVIII - XX стагоддзя . Матэрыялы VIII мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi «Мячэцi i мiзары татараў Беларусi, Лiтвы i Польшчы. Да 100-годдзя другой Мiнскай мячэцi». Навагрудак, 2002 г.
9. Штыхаў Г. Ажываюць сiвыя стагоддзi. Мн., 1974.
10. Дзярновiч А.I., Трусаў А.А., Чарняўскi I.М. Лес Крэва. Мн., Полымя, 1993.
11. Лакотка А. Да пытання пра ландшафтна-планiровачную структуру забудовы Татарскай Слабады ў г.Менску. Канец 19 -пачатак 20 ст.ст. Iсламская культура татараў-мусульман Беларусi, Лiтвы, Польшчы i яе ўзаемадзеянне з беларускай i iншымi культурамi. Другая мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя, Мiнск, 19-20 траўня, 1995 г.
12. Лыч Л.М. Назвы зямлi беларускай. Мн., 1997.
13. Малiноўускi М.М. Сцяпан Александровiч i Баранавiчы // Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi, прысвечанай 75-м угодкам С.Х.Александровiча (1921-1986). Мiнск, снежань 1996.
14. Думин C.У., Канапацкi I.Б. Беларускiя татары. Мiнулае i сучаснасць. Мн.: «Полымя», 1993

 
 
Яндекс.Метрика