Лiтвакi i яўрэi: месца ў айчыннай гiсторыi

 

          Алесь СМАЛЯНЧУК (Гародня)

 

У сучаснай навуковай лiтаратуры досыць распаўсюджана сцвярджэнне, што "лiтвакi" (пашыраная назва яўрэяў гiстарычнай Лiтвы) утваралi асобны субэтнас у ашкеназскiм (еўрапейскiм) яўрэйстве [1]. Гэты тэзiс звычайна пацвярджаецца зафiксаванымi асаблiвасцямi этнiчнага характару i ментальнасцi лiтвакоў i тым, што рэгi_н распаўсюджання паўночнаўсходняй (лiтвацкай) гаворкi мовы iдыш у асноўным супадае з беларускiмi i лiтоўскiм землямi.


1.

З'яўленне яўрэяў на тэрыторыi сучаснай Беларусi даследчыкi адносяць да ХI-ХII ст. [2]. Вядома, што на суседнiх польскiх землях у гэты час ужо iснавалi пастаянныя яўрэйскiя паселiшчы. Сутэрытарыяльнасць яўрэяў з беларусамi i лiтоўцамi абумовiла перапляценне гiстарычных лссаў гэтых народаў. Гiсторыя лiтвакоў сталася неад'емнай складовай мiнуўшчыны гiстарычнай Лiтвы. Гэта знайшло свае адлюстраванне ў тэрмiналогii. У беларускай гiстарыяграфii, пачынаючы з 20-х г. ХХ ст. (I.Сосiс) ужываюцца паняццi "лiтоўска-беларускае яўрэйства" [3] i "беларускiя яўрэi" [4]. У азначаных тэрмiнах таксама адлюстравалiся пэўныя асаблiвасцi лiтвацкага субэтнаса, культурна i псiхалагiчна звязанага з беларускiмi i лiтоўскiмi этнiчнымi землямi. Для многiх пакаленняў лiтвакоў гэтыя землi сталiся сапраўднай Радзiмай.

Праўда, далска не ўсе даследчыкi пагаджаюцца з апошнiм тэзiсам. Напрыклад, вядомы палiтык i навуковец, адзiн са стваральнiкаў iдэалогii красвасцi, якая дамiнавала ў польскiм грамадска-палiтычным руху на беларускiх i лiтоўскiх землях напачатку ХХ ст., Мiхал Ромэр сцвярджаў, што характэрнай рысай лiтвакоў з'яўляецца якраз iх "бескрасвасць". У сакрэтным мемарандуме, адрасаваным польскаму Галочнаму нацыянальнаму камiтэту (Naczelny Komitet Narodowy) у жнiўнi 1915 г., сн пiсаў: "Лiтоўскiя яўрэi зусiм не разумеюць сутнасцi справаў i праблемаў краю... Яны з'яўляюцца тыповай нацыяй бадзягаў... Лiтоўскае або беларускае пытанне цiкавiць большасць яўрэяў у Лiтве у такой самай ступенi, як нейкая афрыканская праблема... У свядомасцi яўрэяў... Лiтва як край не iснуе. рсць толькi губернi расiйскай дзяржавы... Красвых i асаблiва дзяржаўна-красвых праблемаў яны не разумеюць i не адчуваюць" [5].

Магчыма гэтая катэгарычная ацэнка была выклiкана складанай палiтычнай сiтуацыяй канца лета 1915 г. Красўцы, якiя iмкнулiся да палiтычнай самастойнасцi земляў гiстарычнай Лiтвы, свае галоўныя надзеi звязвалi з працэсам фармавання "нацыi лiцвiнаў" як грамадзянскай (палiтычнай) нацыi, якая будзе мець полiэтнiчны характар i аб'яднае на глебе агульнакрасвага патрыятызму ўсе (апроч рускага) народы Беларуска-Лiтоўскага краю. Аднак пачатак першай сусветнай вайны сярод мясцовай яўрэйскай грамадскасцi выклiкаў усплеск не "лiцвiнскага", а расiйскага патрыятызму.

Погляды, падобныя на той, што выказаў М.Ромэр, звычайна знаходзяць разуменне шырокiх колаў насельнiцтва, сярод якiх досыць распаўсюджаны стэрэатып яўрэя як чалавека, якi апроч "зямлi абетаванай" не мае iншай Радзiмы. Глебай для падобных настрояў магчыма з'яўляецца пэўная "антыасiмiляцыйная" ўнiкальнасць яўрэйскай нацыi. Даўно заўважана, што яўрэi вельмi лсгка паддаюцца асiмiляцыi (пераймаюць мову, культуру, звычаi народа, сярод якога жывуць), але нiколi не асiмiлiруюцца да канца. А гэта з'яўляецца пастаяннай крынiцай насцярожанасцi да яўрэяў як да "чужых".

Праблема месца i ролi лiтвакоў i беларускiх яўрэяў у айчыннай гiсторыi застаецца прадметам навуковай дыскусii. Магчыма яе вырашэнню паспрыяе комплекснае даследаванне ўзаемадзеяння лiтвацкага субэтнасу з iншымi этнiчнымi сiстэмамi на беларускiх i лiтоўскiх землях. Прапанаваны артыкул можна разглядаць як спробу самага агульнага падыходу да азначанай праблемы. Крынiцавую базу гэтай спробы склала пераважна публiцыстыка i некаторыя дакументальныя матэрыялы ХIХ i ХХ ст.


2.

Становiшча яўрэяў пасля далучэння беларускiх земляў да Расii значна ўскладнiлася. Указам Кацярыны II у 1794 г. была ўведзеная г.зв. "мяжа аселасцi", якая ахапiла ўсе беларускiя землi. Па словах Змiтрака Бядулi, царызм адвeў Беларусi ролю "жыдоўскага гета" [6]. У адпаведнасцi з "Палажэннем пра яўрэяў" 1804 г. яўрэям забаранялася пражываць у беларускiх вссках. У 1827 г. на iх распаўсюдзiлася рэкруцкая павiннасць. "Палажэнне пра яўрэяў" 1835 г. забараняла ў публiчных месцах размаўляць на роднай мове. У 1844 г. былi злiквiдаваныя кагалы. Адмiнiстрацыйныя функцыi адышлi да палiцыйных установаў, гаспадарчыя i падатковыя -- да гарадскiх думаў. Знiшчалiся рэшткi яўрэйскай аўтаномii.

Расiйскiя законы спрыялi канцэнтрацыi яўрэяў у гарадах i мястэчках. У адпаведнасцi з Правiламi 1851 г. аб падзеле яўрэяў на разрады Менская скарбовая палата склала спiс яўрэйскага насельнiцтва губернi. Атрымалася, што на 100 яўрэяў прыходзiлася ў сярэднiм: купцоў -- 2,3; земляробаў -- 4,3; рамеснiкаў -- 22,8; мяшчан аседлых -- 28,4; мяшчан неаседлых -- 22,2 [7]. Паводле дадзеных менскага даследчыка Эмануiла Iофе, у 1864 г. колькасць яўрэяў у гарадах Беларусi i Лiтвы вагалася памiж 45% i 70% [8]. Пасля прыняцця "Часовых правiлаў" (1882), якiя iзноў забаранялi яўрэям жыць у вссках, колькасць яўрэйскага насельнiцтва ў гарадах i мястэчках Беларусi яшчэ больш узрасла. Перапiс 1897 г. паказаў, што ў зоне аселасцi сярод гарадскога насельнiцтва яўрэi складалi 52,6%, сярод насельнiцтва мястэчак -- 58,2%, а ў сельскай мясцовасцi -- 3,3% [9].

У адпаведнасцi з дадзенымi гэтага перапiсу, яўрэi былi другiм па колькасцi народам Беларусi. Па падлiках польскага дэмографа Пятра Эбэрхардта, у межах тэрыторыi сучаснай Беларусi ў 1897 г. яны складалi 14,2% (910,9 тыс.) сярод усяго цывiльнага насельнiцтва [10]. Значная частка яўрэяў па-ранейшым жыла ў гарадах. У Менскай губ. яўрэi складалi 59,4% гарадскога насельнiцтва, у Гарадзенскай -- 58,7%, у Вiцебскай -- 52,7%, у Магiлсўскай -- 52,6%, у Вiленскай -- 44,1%. Адпаведна, 3/4 усяго яўрэйскага насельнiцтва было занята ў гандлсвапрамысловай сферы [11]. Пераважалi бедныя гандляры i рамеснiкi. Па меркаванню Э.Iофе, напрыканцы ХIХ ст. ад 25 да 38% яўрэяў у гарадах i мястэчках Беларусi жылi за кошт дабрачыннасцi [12].


3.

У 1902 г. публiцыст М.Астанковiч на старонках "Исторического вестника" наступным чынам апiсваў жыццe магiлeўскiх яўрэяў:

"Торгуют евреи с раннего утра и до глубокой ночи, в особенности летом. Начинают запирать лавки в 11-12 часов, некоторые даже в час ночи. Вообще они народ крайне подвижный, мало спят, замечательно мало едят и постоянно находятся в движении... Торговля всс мелкая, хороших магазинов, как в других губернских городах, вы не встретите. В Могилсве много еврейской бедноты, такой, что, когда посмотришь, где и как живут, то с непривычки приходишь в ужас. Где-нибудь в трущобе лачуга, и в ней помещается по две, по три семьи; грязь возле нес и внутри лачуги, масса ребятишек вместе с козами копошатся у ворот, а мать сидит тут же и торгует грошовым товаром: семечками, леденцами и т.п. Но при вссм этом в субботу и в дни еврейских праздников у всех есть во что нарядиться. Мужчины, женщины и дети разоденутся и высыпают на улицу, и разгуливают целыми толпами. Вся торговля, все фольварки, т.е. имения, мельницы, заводы и т.д. -- всe это в руках евреев во всей губернии. Благодаря этому, крестьяне-белорусы до сих пор не могут оправиться и все почти бедные" [13].

Апошняе сцвярджэнне невыпадковае. Расiйскiя ўлады ў Беларусi шырока карысталiся вядомым прысмам -- "падзяляй i пануй". Афiцыйная прапаганда распаўсюджвала меркаванне, што менавiта яўрэi з'яўляюцца вiноўнiкамi цяжкага матэрыяльнага становiшча беларускiх сялянаў. Узмацненню варожасцi да яўрэяў спрыялi таксама працэсы русiфiкацыi. Аналiз фальклорнага матэрыялу ХIХ - пачатку ХХ ст. дазваляе заўважыць складанасць стаўлення беларускага сялянства да яўрэяў. Вось характэрная прыказка таго часу: "Жыд на тое на свеце, каб дабро не залежала ў клецi". Аднак вiдавочна, што самi беларусы часцяком адчувалi ненатуральнасць гэтай варожасцi. Вось яшчэ адна тыповая прыказка: "Як бяда, так да жыда, як па бядзе, дык iдзi к чорту жыдзе".

Антысемiтызм беларусаў не перарос у пагромы, якiя ў 1881-1882 гг. адбылiся амаль у 150 населеных пунктах iмперыi. Пагромы ў Беларусi адбылiся пазней -- напачатку ХХ ст. (1903 -- Гомель, 1904 -- Магiлсў) i ў перыяд рэвалюцыi 1905-1907 гг. Асноўнымi дзеючымi асобамi гэтых злачынстваў былi стараверы, чарнасоценцы, iншым разам армейскiя чыны i палiцыя. Беларуская сялянская маса ў пагромах амаль не ўдзельнiчала. Больш таго, вядома, што ў мястэчку Беразiно Менскай губ. менавiта мясцовыя сяляне спынiлi пагромшчыкаў [14]. Пашыраемы антысемiтызм, не здолеў цалкам перакрэслiць традыцыi беларуска-яўрэйскага мiрнага сужыцця.


4.

Змiтрок Бядуля сцвярджаў, што сужыццс беларусаў i яўрэяў спрыяла культурнаму сблiжэнню нацый. рн адзначаў iснаванне агульных беларуска-яўрэйскiх мелодый, прыказак, у якiх назiралася змяшэнне беларускай i яўрэйскай моваў ("Нi добра рэйдэлэ (казаць), а добра мейнэлэ (маўчаць)") ды iнш. [15]. У беларускай мове сустракалiся яўрэйскiя словы -- хеўра, хаўрус, бахур, адхайваць ды iнш. I ўсс ж такi, на думку пiсьменнiка, беларускiя яўрэi значна больш перанялi ад беларусаў, чым беларусы -- ад iх. Магутная сiла беларуская зямлi, сцвярджаў З.Бядуля, прыдала беларускiмя яўрэям асаблiвы духоўны i ўнутраны воблiк [16].

Пра тое ж раней пiсаў Адам Кiркор. У томе III "Живописной России" сн адзначыў, што "лiтоўскiя яўрэi" "лучше, благороднее всех других. Пороки, дурныя качества выработались судьбами и веками, но у литовских евреев вы встретите и такие качества, каких бы вы напрасно искали у других евреев. Отношения их к местному населению ближе, искреннее, нежели в других странах... Отличительною чертою здешних евреев является любовь к родине. Место, где он родился, где жили и умерли его родители, делается ему дорогим, заветным и даже видимая польза от переселения, сулящая наживу, улучшение быта не могут его заставить покинуть родное пепелище... Мы знаем многих евреев в разных местах бывшей Польши и обижать их не намерены, но таких евреев, как в Литве, мы не знаем: они лучше, теплее, благороднее других" [17].

Прафесар Яўрэйскага унiверсiтэту Самуэль Агурскi, бацька якога нарадзiўся ў Беларусi i быў вядомым гiсторыкам, прытрымлiваецца падобнай думкi: "Беларускiя яўрэi ў сваeй глыбiннай местачкова-сялянскай масе маглi цесна кантактаваць з беларусамi i пераймаць iх пэўныя душэўныя якасцi, такiя, як дабразычлiвасць, даверлiвасць, цярплiвасць i цярпiмасць" [18].

Распаўсюджванню антысемiтызма таксама перашкаджалi традыцыi сумеснай барацьбы супраць царызма. Вядома, што адным з кiраўнiкоў беларускай фракцыi "Народнай Волi" быў ураджэнец Шклова Iзраэль Ратнэр. Магчыма, пры яго непасрэдным удзеле ажыццяўлялiся выпускi гектаграфiчнага часопiса "Гоман" (1884), на старонках якога ўпершыню была зробленая спроба навукова абгрунтаваць iснаванне беларускай нацыi.


5.

У перыяд разгула чарнасоценнай рэакцыi беларуская "Наша Нiва" неадразова выступала ў абарону яўрэяў. У траўнi 1907 г. у артыкуле "Аб жыдох" сцвярджалася, што прапаганда гвалту ў адносiнах да яўрэяў супярэчыць асновам хрысцiянства ("Хрыстус сам вучыў: "ня будзе нi грэка, нi жыда" -- значыць, усе людзi роўныя, усе -- браты, хаця яны iншай веры, iншай народнасцi"). Аўтар артыкула (крыптонiм "Б") даказваў, што лiтвакi жывуць коштам уласнай працы "У нас, у Беларусi, вельмi многа жыдоў займаецца ўселякiм рэмеслом... Гэтакiх рэмесленнiкоў найболей жыве па нашых мястэчках. Працуюць жыды i па гарадох у розных фабрыках: табачных, гiльзовых, ткацкiх i iншых; eсць i жыды чорнарабочые -- перавозяць ды носяць на карку сваiм цяжкiе рэчы, тавары, спаўняюць уселякiе цяжкiе работы... eсць у нашым краю шмат жыдоў, што жывуць з гандлю... Такiм парадкам выходзiць, што i жыды не жывуць дарма: найбольшая часць iх працуе па-своему -- на фабрыках, у рэмеслах, у гандлю, а калi праца гандляра i не вельмi цяжкая, то ўсeж такi яна патрэбна: без яе цяпер абыйсьцiся яшчэ ня можна. Дый жыду больш нiкуды ходу няма".) Беларуская бедната, рабiў выснову аўтар, павiнна не "грамiць" яўрэяў, а разам з iмi дабiвацца лепшага жыцця, долi i свабоды [19].

У перыяд рэвалюцыi 1905-1907 гг. кантакты памiж беларускiмi дэмакратамi i прадстаўнiкамi дэмакратычных яўрэйскiх арганiзацый сталi насiць рэгулярны характар. У красавiку-траўнi 1905 г. у Вiльнi адбылiся польска-беларуска-лiтоўска-яўрэйскiя сходы прыхiльнiкаў аўтаномii Лiтвы. Лiтоўскiя палiтыкi адстойвалi iдэю аўтаномii "этнаграфiчнай Лiтвы з прылеглымi тэрыторыямi", пад якiмi разумелiся тэрыторыi, населеныя беларусамi-каталiкамi.

Лiтоўскiя палякi, беларусы i яўрэi выступалi за аўтаномiю "гiстарычнай Лiтвы", у якой будуць гарантаваныя нацыянальна-культурныя правы ўсiх насяляючых яе народаў [20]. Згода так i не была дасягнутая. Аднак блiзкасць пазiцый беларусаў i яўрэяў падчас вiленскiх сходаў давала шанс iх далейшаму супрацоўнiцтву. Iдэйным падмуркам беларуска-яўрэйскага паразумення з'яўлялася красвая iдэалогiя. Красвасць трымалася на iдэе грамадзянскай (палiтычнай) нацыi. Яе прыхiльнiкi даводзiлi, што ўсе жыхары гiстарычнай Лiтвы, незалежна ад iх этнакультурнай арыентацыi, з'яўляюцца "грамадзянамi краю" i тым самым належаць да адзiнай нацыi. У перыяд абвастрэння этнiчных супярэчнасцяў красвасць стала iдэалогiяй мiжнацыянальнай згоды. Яна супрацьстаяла этнiчнаму шавiнiзму.

Красвасць таксама стала асновай аб'яднання дэмакратычных сiлаў розных нацыянальных рухаў у тайных масонскiх ложах. У 1910 г. у Вiльнi ўзнiкла ложа "Лучнасць" ("Jednosc"), кiраўнiкамi якой былi яўрэi, сябры партыi кадэтаў браты Ромы, беларус Iван Луцкевiч i паляк Чаркоўскi [21]. Выкарыстоўваючы сувязi з яўрэйскай грамадскасцю, Iван Луцкевiч у 1913 г. спрабаваў выратаваць ад закрыцця польскамоўную газету "Кур'ер красвы", iнiцыятарамi выдання якой былi беларускiя палiтыкi [22]. Да iдэi аб'яднання ўсiх прыхiльнiкаў аўтаномii Лiтвы дэмакратычная грамадскасць Вiльнi вярнулася ў 1914 г. У лютым гэтага года яўрэйскiя дзеячы (Чэрнiхаў, Чарны, Шабад, Разэнталь) разам з беларусамi (браты Луцкевiчы i В.Iваноўскi), палякамi i лiтоўцамi стваралi ў Вiльнi Саюз аўтанамiстаў-федэралiстаў [23].


6.

Некаторыя яўрэйскiя выданнi досыць шырока асвятлялi беларускi рух. У 1913 г., як сведчыць З.Бядуля, у часопiсе "Ды Юдышэ Велт" быў надрукаваны артыкул пра нацыянальна-культурнае Адраджэнне беларусаў. Яе верагодным аўтарам быў Антон Луцкевiч. З.Бядуля таксама сцвярджаў, што група яўрэяў-краeўцаў планавала выданне газеты "Унзэр Гегенд", якая павiнна была знаeмiць яўрэйскую грамадскасць з нацыянальна-культурнымi асаблiвасцямi Беларуска-Лiтоўскага краю i яго народаў.

У 1914 г. гэтая ж самая група апублiкавала на мове iдыш зборнiк "Лiтва", у якiм была шырока прадстаўленая (ў перакладзе) беларуская i лiтоўская лiтаратура. Да выдання быў падрыхтаваны яшчэ адзiн зборнiк, якi аднак не выйшаў з друку. Расiйскiя ўлады ўвялi ваеннае становiшча на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы i забаранiлi друк на яўрэйскiх мовах [24].

Цалкам лагiчным выгляда- выступ прадстаўнiка Яўрэйскага рабочага саюза (БУНДа) на адкрыццi Усебеларускага з'езда (7 снежня 1917 г.), у якiм прамоўца выказаўся ў падтрымку Беларускай Рэспублiкi. Падтрымка была абумоўленая працяглым супрацоўнiцтвам дэмакратычных элементаў яўрэйскай грамадскасцi з дзеячамi беларускага Адраджэння. Пeтр Аляксюк у адказ заявiў, што беларусы будуць сябраваць i будуць iсцi разам з яўрэямi [25].

Аднак гiсторыя Беларусi ў ХХ ст. склалася зусiм не так, як спадзявалiся беларускiя i яўрэйскiя палiтыкi напрыканцы 1917 г. Беларусы не здолелi адстаяць сваю дзяржаўнасць у форме Беларускай Народнай Рэспублiкi. Яны не сталi сапраўднымi гаспадарамi свасй зямлi. БССР, якую стварылi бальшавiкi, была толькi адмiнiстрацыйным прыдаткам цэнтралiзаванай камунiстычнай сiстэмы. Лсс беларускiх яўрэяў вызначаўся кiраўнiцтвам СССР, якое ў адносiнах да нярускiх народаў фактычна працягвала палiтыку унiфiкацыi i русiфiкацыi. У вынiку ХХ ст. стала стагоддзем зыходу яўрэяў з Беларусi.

Пачынаўся гэты зыход яшчэ раней. Цяжкае эканамiчнае становiшча лiтвакоў спрыяла iх масавай эмiграцыi ў ЗША i iншыя краiны. Па некаторых дадзеных, з 1897 па 1917 г. Беларусь пакiнула 317 тыс. яўрэяў. Прычым найбольш выехала з Менскай (91 тыс.) i Гарадзенскай (73 тыс.) губ. [26]. Ваенныя дзеяннi, разруха i голад першай сусветнай вайны рэзка ўзмацнiлi мiграцыйныя працэсы. Яўрэйскi Цэнтральны камiтэт дапамогi ахвярам вайны толькi на 1 верасня 1916 г. зарэгiстраваў 211 тыс. бежанцаў i перасяленцаў [27]. Трэба адзначыць, што камiтэт рэгiстраваў толькi тых, хто звяртаўся за дапамогай.


7.

Найбольш жахлiвыя страты беларускiя яўрэi панеслi панеслi падчас апошняй вайны. Паводле падлiкаў П.Эбэрхардта, страты яўрэйскага насельнiцтва за перыяд гiтлераўскай акупацыi Беларусi перавысiлi 300 тыс. [28]. Гiсторык Э.Iофе сцвярджае, што загiнула 810 тыс. чал. [29].

Кожны чарговы перапiс насельнiцтва савецкай Беларусi ў пасляваенны час фiксаваў няўхiльнае змяншэнне колькасцi яўрэяў. У 1959 г. яны складалi 1,9% ад усяго насельнiцтва БССР, у 1970 - 1,6%, у 1979 - 1,4%, у 1989 - 1,1% [30]. Адной з галоўных прычынаў эмiграцыi была палiтыка абмежавання яўрэяў у правах, якую праводзiў савецкi ўрад i кiраўнiцтва КПСС.

Абвяшчэнне незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь 27 лiпеня 1990 г. адкрыла новую старонку ў гiсторыi беларускiх яўрэяў. Грамадскае i нацыянальна-культурнае жыццс яўрэйскай супольнасцi значна актывiзавалася. Узнiкла каля 70-цi яўрэйскiх арганiзацый, палова з якiх былi рэспублiканскiмi [31]. У 1992 г. прадстаўнiк яўрэйскiх арганiзацый краiны Аляксандр Гальперын заявiў пра нацыянальнае Адраджэнне яўрэяў Беларусi [32].

У лiстападзе 1992 г. прэм'ер-мiнiстр Беларусi Вячаслаў Кебiч з групай дэпутатаў Вярхоўнага Савета прыняў удзел у рэлiгiйнай цырымонii Эйл Молэ Рахмiм у Валожыне. Газета "Звязда" 1 студзеня 1992 г. вiншавала сваiх чытачоў з Новым годам ад iмя Вярхоўнага Савета i Савета мiнiстраў Беларусi на беларускай, рускай, польскай, украiнскай мовах i на iдыш. У 1992 г. пачало дзейнiчаць культурнае таварыства "Беларусь-Iзраiль", якое ўзначалiў заслужаны архiтэктар рэспублiкi Леанiд Левiн. У траўнi 1992 г. падчас вiзiта ў Iзраiль беларускай дэлегацыi на чале з В.Кебiчам былi ўстаноўленыя дыпламатычныя адносiны. Многiя вядомыя iзраiльскiя палiтыкi беларускага паходжання наведвалi Беларусь з прыватнымi вiзiтамi. У вераснi 1992 г. свой родны горад Пружаны наведаў Iцхак Шамiр.

Аднак у сярэдзiне 90-х гг. сiтуацыя пачала змяняцца. Адмова новага кiраўнiцтва краiны ад дэмакратычных каштоўнасцяў, варожае стаўленне да нацыянальна-культурнага Адраджэння большасцi народаў краiны, уцягванне Беларусi ў фарватэр расiйскай знешняй i ўнутранай палiтыкi значна абмежавала свабоду нацыянальна-культурнага развiцця. Усс гэта разам з няпростай эканамiчнай сiтуацыяй спрыяе масаваму выезду яўрэяў. Перапiс 1999 г. паказаў, што ў Беларусi засталося каля 28 тыс. яўрэяў, што склала 0,3% ад усяго насельнiцтва [33].

Можна з сумам канстатаваць, што нашая краiна губляе народ, якi на працягу амаль тысячагоддзя дзялiў з беларусамi дасягненнi i няўдачы супольнай гiсторыi, якi толькi ў апошняе стагоддзе ўзбагацiў культуру Беларусi такiмi талентамi, як мастакi Марк Шагал, Хаiм Суцiн, Юры Пэн, скульптар Заiр Азгур, пiсьменнiк Змiтрок Бядуля, крытык Рыгор Бярозкiн ды iнш.

 

          ЛIТАРАТУРА:

1. Напр., Зайка В. Узнiкненне лiтвацкага субэтнасу ў ашкеназскiм (еўрапейскiм) яўрэйстве . Беларусiка = Albaruthenica. 4. -- Мiнск: "Навука i тэхнiка", 1995, с.50-51; Iофе Э.Лiтвакi // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. -- Том 4. -- Мiнск: БелЭн iмя П.Броўкi, 1997, с.381.
2. Иоффе Э. Страницы истории евреев Беларуси. Краткий научно-популярный очерк. -- Минск, 1996, с.12.
3. Зайка В. Узнiкненне лiтвацкага субэтнасу... С.50-52.
4. Кузняева С. Расiйскае бiблiйнае таварыства i беларускiя яўрэi . Беларусiка = Albaruthenica. -- 4. -- Мiнск: "Навука i тэхнiка", 1995, с.65-68; Иоффе Э. Страницы истории евреев... ды iнш. Тэрмiн "беларускiя яўрэi" выкарыстоўваецца ў дадзеным артыкуле для пазначэння яўрэйскай грамадскасцi беларускiх земляў у ХХ ст., пасля таго як у вынiку ваенна-палiтычных падзеяў "гiстарычная Лiтва" аказалася падзеленай дзяржаўнымi межамi.
5. Romer M. Litwa wobec wojny (memorial poufny) . Zeszyty Historyczne. - 1970. - Zeszyt 17, s.118-119.
6. Бядуля З. Жыды на Беларусi. Бытавыя штрыхi.-- Менск, 1918, с.5.
7. Иоффе Э. Станицы истории евреев... С.52.
8. Тамсама. С.53.
9. Кiмель Я. Яўрэйскае гарадское насельнiцтва Беларусi ў 1897-1926 гг. . Беларусiка=Albaruthenica. - 4. - Мiнск: "Навука i тэхнiка", 1995, с.89.
10. Эбэрхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя на Беларусi... 1897-1989. - Менск: Беларускш фонд Сораса, 1997, с.45.
11. Кiмель Я. Яўрэйскае гарадское насельнiцтва... С.89.
12. Иоффе Э. Станицы истории евреев... С.62.
13. Останкович Н. Поездка в Могилсвскую губернию . Исторический вестник. 1902, N12, с.1074. (Тут i далей цытаты з руска- i беларуска-моўных крынiцаў прыводзяцца ў адпаведнасцi з арыгiналам).
14. Иоффе Э. Станицы истории евреев... С.65.
15. Бядуля З. Жыды на Беларусi. Бытавыя штрыхi. -- Менск, 1918, с.11-15.
16. Тамсама, с.17.
17. Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Литовское и Белорусское Полесье. Под общей ред.П.П.Семснова. -- Т.3. -- Санкт-Петербург-Москва, 1882, с.17-18.
18. Лiтаратура i мастацтва. 1991, 18 кастрычнiка.
19. Б. Аб жыдох . Наша Нiва, 1907, N17.
20. Romer M. Litwa. Studyum odrodzenia narodu litewskiego. -- Lwow, 1908, s.350-353.
21. Смалянчук А. З гiсторыi вiленскага масонства пачатку ХХ ст. . Спадчына. - 1998, N5, с.63-64.
22. Дзеннiк М.Ромэра. Т.3, с.387. Запiс ад 10.01 (1.02).1914 г. Аддзел рукапiсаў Цэнтральнай бiблiятэкi АН Лiтвы.
23. Тамсама. Т.4, с.20. Запiс ад 13(26).02.1914 г.
24.Бядуля З. Жыды на Беларусi. С.26-28.
25. Усебеларускi з'езд 1917 г.: сведчанне сучаснiка . Беларускi гiстарычны часопiс. - 1993, N2, с.49.
26. Кiмель Я. Яўрэйскае гарадское насельнiцтва... С.90.
27. Тамсама.
28. Эбэрхардт П. Дэмаграфiчная сiтуацыя... С.164.
29. Иоффе Э. Станицы истории евреев Беларуси... С.162.
30. Численность, возрастная структура, состояние в браке, число и размер семей, национальный состав, уровень образования и источники средств существования населения Белорусской ССР. По данным Всесоюзной переписи населения 1989 г. -- Минск, 1990, с.196-197.
31. Запруднiк Я. Беларусь на гiстарычных скрыжаваннях. -- Мiнск: ВЦ "Бацькаўшчына", 1996, с.221.
32. Звязда. 1992, 16 кастрычнiка.
33. Численность и основные социально-демографические характеристики населения Республики Беларусь по данным переписи 1999 г. -- Минск, 1999, с.20.

 
 
Яндекс.Метрика